Перайсці да зместу

Бертэль Торвальдсен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бертэль Торвальдсен
дацк.: Bertel Thorvaldsen
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні дацк.: Albert Bertel Thorvaldsen
Дата нараджэння 19 лістапада 1770(1770-11-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 1844(1844-03-24)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Carlo Thorvaldsen[d]
Род дзейнасці скульптар, дызайнер
Месца працы
Жанр паблік-арт[d][5]
Вучоба
Уплыў на Carl Hoffmann[d]
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бертэль То́рвальдсен[6] (дацк.: Bertel Thorvaldsen; 19 лістапада 1770[заўв 1], Капенгаген — 24 сакавіка 1844, там жа) — дацкі мастак, скульптар, яскравы прадстаўнік позняга акадэмічнага класіцызму.

Бертэль Торвальдсен — сын ісландскага разьбяра па дрэве Готскалка Торвальдссана (Gottskálk Þorvaldsson) — ураджэнца берагоў Скагафіёрда (дацк.: Skagafirði). Данізаваная форма бацькоўскага імя па бацьку стала прозвішчам сына. у 1793 годзе Бертэль скончыў Каралеўскую акадэмію мастацтваў у Капенгагене. У 1797 годзе паехаў у Рым і правёў у Італіі больш за сорак гадоў. Адкрыццё свету антычнага мастацтва перавярнула яго жыццё, і дзень прыбыцця ў Рым ён святкаваў як свой дзень нараджэння. У Рыме і Неапалі Торвальдсен вывучаў антычную пластыку і творы Рафаэля[6].

За статую «Язон з залатым руном» (1803) Торвальдсена пахваліў сам Антоніа Канова, дацкага разьбяра пачала ўспрымаць публіка як спадчынніка вялікіх венецыянцаў. Заказы сыпаліся да яго з усіх краін Еўропы. Яго наведванне Капенгагена ў 1819 годзе вылілася ў сапраўдную трыумфальную працэсію: з захапленнем сустракалі яго і ў Вене, і ў Берліне, і ў Варшаве. Многія з яго вучняў (напрыклад, Барыс Арлоўскі і Давід Енсен) жылі і працавалі ў Пецярбургу.

З 1825 года Торвальдсен прэзідэнт Акадэміі Святога лукі ў Рыме, з 1833 года прэзідэнт Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Капенгагаене[6][7]. У 1838 годзе, Торвальдсен прыняў рашэнне вярнуцца з Італіі ў Данію. У наступным годзе пачалося будаўніцтва Музея Торвальдсена ў Капенгагене, якому было наканавана стаць і яго маўзалеем. Афіцыйнае адкрыццё Музея Торвальдсена адбылося праз 4 гады пасля смерці скульптара.

Працаваў пераважна з мармурам. Творы Бертэля Торвальдсена вылучаюцца строгай гармоніяй кампазіцыі, статычнасцю і стрыманасцю вобразаў, падкрэсленых віртуознай апрацоўкай. Нароўні з Антоніа Канова[7] імкнуўся да ідэалізацыі і халоднай адцягненасці вобразаў, што зрабіла яго лідарам акадэмізму ў скульптуры 1-й паловы XIX стагоддзя.

Помнік Юзафу Панятоўскаму каля палаца Румянцавых — Паскевічаў ў Гомелі ў 1860-х гадах
Статуі апосталаў у кафедральным саборы Дзевы Марыі ў Капенгагене

Сярод твораў Бертэля Торвальдсена: «Ясон» (1802—1803), «Амур і Псіхея» (1807), партрэт графіні Е. А. Остэрман-Талстой (1815, Эрмітаж[7]), «Венера с яблыкам» (1813—1816), «Ганімед корміць Зеўсавага арла» (1817), рэльеф (фрыз) «Паход Аляксандра Македонскага» (віла Карлота, 1812), конная статуя Юзафа Панятоўскага (1820—1829, ў Варшаве, да 1920 года стаяла каля палаца І. Ф. Паскевіча ў Гомелі[6]), помнік Мікалаю Каперніку ў Варшаве (1830), надмагілле (Кенатаф) Папы Пія VII ў саборы святога Пятра ў Рыме (1824—1831) і іншыя.

  1. У Вялікай савецкай энцыклапедыі дата нараджэння 13 (або 19).11.1768 (або 1770)[7]
  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б Bertel Thorvaldsen
  3. Thorvaldsens Død og Bisættelse Праверана 17 верасня 2023.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  5. https://picasso.iro.umontreal.ca/~mona/api/v3/artists
  6. а б в г БелЭн 2002.
  7. а б в г ВСЭ 1977.
  • То́рвальдсен Бертэль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 490. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • То́рвальдсен Бертель // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 95. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • То́рвальдсен Бертель // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 299. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)