Бег да мора
Бег да мора | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 16 верасня — 15 кастрычніка 1914 года | ||
Месца | Францыя | ||
Вынік | Нічыя [1] | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бег да мо́ра (16 верасня 1914 — 15 кастрычніка 1914) — назва аперацый як нямецкіх, так і англа-французскіх войскаў на Заходнім фронце Першай сусветнай вайны, якія мелі мэту ахапіць флангі праціўніка. Аднак ні аднаму з бакоў гэтага зрабіць не ўдалося, вынікам «Бега да мора» стала толькі павелічэнне працягласці фронту.
Баі на Уазе і Соме
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння 15 верасня баёў на Эне ўтварыўся пазіцыйны фронт. Але ў абодвух бакоў апынуўся адкрытым фланг: прастора ў 200 км паміж пазіцыямі на Эне і Паўночным морам засталося не занята нікім, — і французскае камандаванне паспрабавала абысці немцаў з захаду. На ўчастак р. Уаза былі кінутыя кавалерыйскі корпус, пяхотная дывізія з 6-й арміі, і тэрытарыяльныя часткі д’Амада, сюды ж сталі перакідваць яшчэ адзін корпус з Латарынгіі.
Але і немцы паспрабавалі скарыстацца адкрытым флангам і пасунулі туды свой корпус і кавдывізію. 16 верасня адбыўся сустрэчны бой, які доўжыўся 2 дні і не прынёс поспеху ні тым, ні іншым. Бакі панеслі страты і сталі замацоўвацца на дасягнутых рубяжах.
Баі на Скарпе
[правіць | правіць зыходнік]З 25 верасня французы сталі фармаваць новую 10-ю армію ў раёне ракі Скарп для наступнай спробы абыходу, але і немцы сфарміравалі сваю абыходную групоўку, што ізноў прывяло да сустрэчнага бою на флангу, які скончыўся «унічыю».
Баі на Лісе
[правіць | правіць зыходнік]Далейшыя спробы ахапіць флангі пераносяцца ў раён ракі Ліс. Тут засяродзіліся велізарныя масы войскаў, англійская і французская армія супрацьстаялі ня саступалі ім у ліку германскім войскам. На берагах Ліса завязаліся баі. Аднак з-за вялікай колькасці войскаў баі прынялі маларухомы характар. Бітвай на рацэ Ліс скончыліся дзеянні бакоў супраць флангаў адзін аднаго, арміі праціўнікаў уткнуліся ў Паўночнае мора.
Вынік
[правіць | правіць зыходнік]Абодва бакі на працягу 30 дзён з 16 верасня па 15 кастрычніка прадпрымалі адчайныя спробы абыйсці адкрыты фланг праціўніка, перакідаючы да яго паслядоўна ўсё новыя і новыя, даволі значныя сілы. Аднак гэтыя дзеянні не прынеслі бакам ніякіх вынікаў. Вынікам гэтых настойлівых дзеянняў з'явілася толькі тое, што фронт ўсё больш і больш падаўжаўся і нарэшце праціўнікі ўткнуліся ў ўзбярэжжа Паўночнага мора, падоўжы фронт на 170-180 км. Так скончыўся «бег да мора».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зайончковский А.М. Первая мировая война. — СПб.: Полигон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
- Бэзил Лиддел Гарт. 1914. Правда о Первой мировой. — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — 4 300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.
- История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — в 2-х томах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 экз.
Зноскі
- ↑ Ні аднаму з бакоў не атрымалася ахапіць фланг праціўніка. Агульны пераход да пазіцыйнай вайны.