Бабруйск
Горад
Бабруйск
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Бабру́йск[4] (трансліт.: Babrujsk) — горад абласнога падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Бабруйскага раёна. Порт на р. Бярэзіне. За 110 км ад Магілёва. Вузел чыгунак на Асіповічы, Жлобін, Акцябрскі і аўтадарог на Мінск, Гомель, Магілёў, Калінкавічы, Слуцк, Рагачоў. Насельніцтва 217 940 чал. (2017)[5].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Бабруйска паходзіць ад рэчкі Бабруі (Бабруйкі), што на месцы цяперашняга Бабруйска ўцякае ў Бярэзіну.
Назва Бабруя балцкага паходжання. Корань звязаны з літоўскім bebras, babras, прускім bebrus «бабёр», далей да індаеўрапейскага кораня *bhe-bhros «бабёр»[6].
У назве Бабруя корань пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -uj-, які таксама ў літоўскім «бабровым» гідроніме Bebrujis[7].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ёсць меркаванне, што магчыма ў часы Русі на месцы сучаснага Бабруйска існавала сяло, жыхары якога займаліся рыбалоўствам і бабровым промыслам. У першыню згадваецца пад 1387 годам (летапісны Бобровск, Бобруеск, Бобрусек). Цэнтр воласці ў Вялікім Княстве Літоўскім, меў магдэбургскае права. У XIV—XVIII ст. існаваў Бабруйскі замак. З 1565 годзе ў Рэчыцкім павеце. Спалены войскамі Януша Радзівіла ў 1649 годзе, потым казакамі пад час вайны 1654—1667 гадоў. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1795 г. цэнтр Бабруйскага павета, 22.1.1795 атрымаў герб. Сімволіка герба цесна звязана з тым, што на Чорным і Балтыйскім морах у той час пачалося будаўніцтва флоту, павялічылася патрэба ў мачтавым лесе, які сплаўлялі па Бярэзіне і Бярэзінскай воднай сістэме. У 1807—1836 гг. пабудавана Бабруйская крэпасць, 10 жніўня 1810 года Аляксандр I зацвердзіў план будаўніцтва крэпасці. У 1812 годзе гарнізон крэпасці вытрымаў 4-месячную аблогу напалеонаўскіх войскаў.
У 1836 годзе ў Бабруйску пачала дзейнічаць метэаралагічная станцыя[8]. У 1897 годзе — 28,7 тыс. жыхароў (71 % яўрэі), дзейнічала 40 сінагог. У 1892—1914 гадах дзейнічалі Бабруйскія лесапільныя заводы (усяго 10 заводаў і мануфактур). Выкарыстоўваліся лакамабілі, паравыя катлы і рухавікі. Выраблялі струганы лес, дошкі, гонты, драніцу, мэблю і іншае. Працавалі па 12—59 і больш рабочых (ад 194 у 1913 годзе).
З кастрычніка 1919 да 10 ліпеня 1920 года пад акупацыяй Польшчы.
З 1924 г. цэнтр Бабруйскай акругі, з 1927 — Бабруйскага раёна. З 1938 года горад абласнога падпарадкавання.
У Вялікую Айчынную вайну акупаваны 28.6.1941, акупанты стварылі ў горадзе 4 лагеры смерці, дзе знішчылі каля 100 тыс. чал. Пасля пачатку 24.6.1944 наступальнай аперацыі «Баграціён» войскамі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем К. К. Ракасоўскага 27.6.1944 быў утварыўся т.зв. «Бабруйскі кацёл», у акружэнні апынуліся дывізіі 9-й палявой арміі Вермахта колькасцю каля 40 тыс. чал. «Бабруйскі кацёл» быў ліквідаваны 28.6.1944, на наступны дзень (29.6.1944) горад быў цалкам вызвалены. 22.9.1944 года была створана Бабруйская вобласць (скасавана ў 1954 годзе). Стварэнне вобласці спрыяла сацыяльна-эканамічнаму развіццю горада. Пачалося актыўнае будаўніцтва новых прадпрыемстваў: Завод гумава-тэхнічных вырабаў (1952), Мясакамбінат (1956), Завод трактарных дэталей і агрэгатаў (1959), Футравая фабрыка (1960), Малочны завод (1967). У 1960 годзе пачынаецца будаўніцтва Шыннага камбіната, 1.1.1972 выпушчана першая пакрышка.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1897 — 28,7 тыс. чал. (71 % яўрэі)
- XXI стагоддзе: 2004 — 220,8 тыс. чал.; 2006 — 219,1 тыс. чал.; 2009 — 215 092 чал.[3]; 2015 — 218 263 чал.[9]; 2016 — 217 975 чал.[10]; 2017 — 217 940 чал.[5]
У 1980-я многія жыхары горада эмігрыравалі ў ЗША, Канаду, Аўстралію і Ізраіль. Аднак і сёння яўрэйская абшчына Бабруйска з’яўляецца адной з буйнейшых у краіне. 23 кастрычніка 1988 пачалося аднаўленне яўрэйскай абшчыны горада, быў урачыста адкрыты Клуб яўрэйскай культуры. Створана яўрэйскае дабрачыннае таварыства «Рахамім» (з іўрыта: «Міласэрнасць») і дзейнічае дабрачынны цэнтр сацыяльнай і гуманітарнай дапамогі «Хесэд». Выходзіць гарадская газета абшчыны — «Гешэр» («Мост»). Для веруючых іўдзеяў адкрыты дзве сінагогі.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат Бабруйск | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | |
Абсалютны максімум, °C | 9,9 | 14,9 | 20,6 | 28,6 | 31,7 | 33,1 | 35,3 | 38,0 | 33,1 | 26,1 | 17,5 | 12,0 | |
Сярэдні максімум, °C | −2,6 | −1,3 | 4,6 | 13,0 | 19,6 | 22,4 | 24,6 | 23,8 | 17,8 | 11,0 | 3,4 | −0,9 | |
Сярэдняя тэмпература, °C | −5,5 | −5 | 0,0 | 7,3 | 13,1 | 16,3 | 18,4 | 17,3 | 12,3 | 6,5 | 0,7 | −3,5 | |
Сярэдні мінімум, °C | −8,5 | −8,6 | −4,7 | 1,5 | 6,6 | 10,2 | 12,2 | 10,9 | 6,7 | 2,0 | −2 | −6,2 | |
Абсалютны мінімум, °C | −34,6 | −32,3 | −27,2 | −8,4 | −4,1 | −0,6 | 3,3 | 1,0 | −4,7 | −12,5 | −23,8 | −30,7 | |
Норма ападкаў, мм | 38,6 | 31,7 | 39,4 | 42,9 | 53,4 | 88,9 | 84,1 | 58,4 | 53,5 | 51,4 | 40,6 | 39,6 | |
Крыніца: Бабруйск надвор'е і клімат |
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы хімічнай, машынабудаўнічай, металаапрацоўчай, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай, вытворчасці будматэрыялаў прамысловасці.
ААТ «Белшына». ААТ «Бабруйскі гідролізны завод». РУПП «Бабруйскаграмаш» з’яўляецца адным з буйнейшых прадпрыемстваў сельскагаспадарчага машынабудавання Беларусі. ААТ «ТаіМ» («Тармазныя апараты і механізмы») — буйнейшы ў СНД вытворца пнеўматармазных механізмаў для грузавай аўтатэхнікі. ААТ «Спецаўтатэхніка». ААТ «Бабруйсксельмаш». ААТ «Бабруйская мэблевая фабрыка».
У 2004 створана сумеснае амерыканска-беларускае прадпрыемства ЗАТ "Піваварная кампанія «Сябар», самы малады і адзін з самых паспяховых вытворцаў піва ў Беларусі.
Цэнтр турызму нацыянальнага значэння. Гасцініцы «Бабруйск», «Юбілейная», «Фенікс», «Турыст» (уведзена ў 2006, 198 месцаў). Бальнеагразевы курорт «Бабруйск» (санаторый імя У. І. Леніна, санаторый-прафілакторый «Фандок» і санаторна-аздараўленчы комплекс «Шыннік»), дзіцячы санаторый «Вясёлка». Бабруйск — вядомы цэнтр ганчарнага промыслу, т.зв. бабруйскай керамікі.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Бабруйскі краязнаўчы музей, Бабруйскі мастацкі музей імя Георгія Паплаўскага. Тэатр драмы i камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча.
У 2006 прайшоў рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі».
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]1.10.1997 створаны Бабруйскі філіял Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (пазней ліквідаваны). Дзейнічаюць Бабруйская цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага, Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж, Бабруйскі дзяржаўны медыцынскі каледж, Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны тэхнікум і інш.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]У 2006 пачалося будаўніцтва Лядовага палаца. Зноў створаны хакейны клуб «Шыннік», каманда якога з’яўлялася шматразовым чэмпіёнам БССР па хакеі.
СМІ
[правіць | правіць зыходнік]- Газета «Вечерний Бобруйск»[1] Архівавана 21 ліпеня 2020.. На рускай мове. Недзяржаўнае выданне. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“»
- Інтэрнэт-выданне «Бобруйский курьер»[2] Архівавана 2 чэрвеня 2017.. На рускай мове.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Бабруйская крэпасць (1807—1825) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000059
- Свята-Мікалаеўскі сабор (1892—1894)
- Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1903—1906)
- Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (XVII ст.)
- Дуб-волат
- Капліца Усіх Гаротных Радасць (1997—2001)
- Свята-Георгіеўская царква (1905—1907)
- Драўляны асабняк з мезанінам (1912) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000057
- Бабруйскі манастыр святых жанчын-міраносіц (2005)
- Будынак банка (пачатак XX ст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000068
- Бабруйская сінагога (1901)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір (Расія)
- Кам’янскэ (Украіна)
- Нара-Фамінск (Расія)
- Сеўліева (Балгарыя)
- Усць-Каменагорск (Казахстан)
У філатэліі
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Абарона Бабруйска 1649
- Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя
- Бабруйскія цагельныя мануфактуры
- Бабруйскія лесапільныя заводы
- Беларускае культурна-асветнае таварыства
- Другі паказальны тэатр
- Гатэль «Еўропа»
- Каралеўскі двор (Бабруйск)
- Свята-Георгіеўская царква
- Спіс вуліц Бабруйска
- Спіс храмаў Бабруйска
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Государственный земельный кадастр Республики Беларусь» Архіўная копія ад 15 ліпеня 2019 на Wayback Machine (на 1 студзеня 2017 г.)
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ а б Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 136.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 177.
- ↑ Таўціева З. Х. Бабруйская метэаралагічная станцыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 205.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бабруйск
- Геаграфічныя звесткі па тэме Бабруйск на OpenStreetMap
- Першы незалежны сайт и форум Бабруйска. Штодзённая фотастужка горадскіх падзей Архівавана 17 чэрвеня 2010.
- Бабруйскі гарадскі партал
- Партал гарадской газеты «Бобруйский курьер» Архівавана 2 чэрвеня 2017.
- Бабруйск на Radzima.org
- Надвор’е ў горадзе Бабруйск [3]