Аўтапоезд
Выгляд
Аўтапоезд (аўтамабільны поезд), аўтацягнік (аўтамабільны цягнік) — аўтамабіль або трактар з паўпрычэпам або некалькімі прычэпамі, цягавасчэпнымі ці апорна-седлавымі прыстасаваннямі. Маюць агульныя з аўтамабілем тармазную сістэму і электраабсталяванне; бываюць грузавыя, пасажырскія і спецыяльныя. Могуць фарміраваца з легкавых, грузавых аўтамабіляў або аўтобусаў. Аўтапоезды больш зручна перавозяць вялікую колькасць грузаў, чым адзіночныя аўтамабілі. На Беларусі аўтапоезд выпускае BA «БелаўтаМАЗ».
У пасажырскім руху ужываюца прычапныя (шматвагонныя) і сачляненыя (шматсекцыённыя) аўтапоезды.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўтапоезд