Перайсці да зместу

Афшарыды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Імперыя
Імперыя Афшарыдаў
перс.: سلسله افشار
Герб Сцяг
Герб Сцяг
< 
< 
 >
1736 — 1796

Сталіца Мешхед
Мова(ы) фарсі
Грашовая адзінка Персідскі туман[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Афшарыды (перс.: سلسله افشار) — іранская дынастыя туркаманскага паходжання[1][2] з Харасана, якая кіравала Іранам з 1736 па 1750 год. Дынастыя Афшарыдаў праіснавала да 1796 года, але яе прадстаўнікі кіравалі толькі Харасанам.

Заснавальнік дынастыі — Надзір-шах, выхадзец з племя афшараў, які ў 1736 годзе зрынуў апошняга прадстаўніка дынастыі Сефевідаў і абвясціў сябе шахам Ірана.

Надзір-шах абвясціў дзяржаўнай рэлігіяй сунізм замест шыізму. Ён пачаў вайну супраць Афганістана і заняў Кандагар. У часы кіравання Надзір-шаха Іран адрадзіў сваю былую магутнасць. Пасля яго смерці большая частка тэрыторыі імперыі была падзелена паміж прадстаўнікамі дынастый Зенд і Дурані, тады як Афшарыдам дасталася толькі невялікая дзяржава ў Харасане. Канец дынастыі Афшарыдаў наступіў, калі ў 1796 годзе іх зрынуў Махамед Хан Каджар.

Агузскае племя афшараў, да якога належаў Надзір-шах, прыйшло ў Азербайджан з Туркестана ў XIII стагоддзі. У пачатку XVII стагоддзя персідскі шах Абас Вялікі перасяліў многіх афшараў з Азербайджана ў Харасан для абароны паўночна-ўсходніх межаў сваёй дзяржавы ад узбекаў. Надзір належаў да галіны афшараў «Кірклу»[3].

Кіраўнікі дынастыі Афшарыдаў

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Encyclopaedia Iranica. NĀDER SHAH. Архівавана 25 красавіка 2011.: «Born in November 1688 into a humble pastoral family, then at its winter camp in Darra Gaz in the mountains north of Mashad, Nāder belonged to a group of the Qirqlu branch of the Afšār (q.v.) Turkmen. Beginning in the 16th century, the Safavids had settled groups of Afšārs in northern Khorasan to defend Mashad against Uzbek incursions. »
  2. Britannica: Afshārid Turkmen: «Nādr, an Afshārid Turkmen from northern Khorāsān, was eventually able to reunite Iran,»
  3. Cambridge History of Iran Volume 7, pp.2-4