Афелія (карціна Міле)
| ||
Джон Эверэт Міле | ||
Афелія. 1851—1852 | ||
Ophelia | ||
Матэрыял | Палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 76.2 × 111.8 см | |
Галерэя Тэйт, Лондан | ||
(інв. N01506 і NG1506) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афелія (англ.: Ophelia) ці «Смерць Афеліі» — карціна англійскага мастака Джона Эверэта Міле, завершаная ім у 1852 годзе[1]. У аснове карціны ляжыць сюжэт з п'есы Шэкспіра «Гамлет». Гэтае палатно, выстаўленае ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў у 1852 годзе, было далёка не адразу ацэнена сучаснікамі[2][3].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Афелія была каханай прынца Гамлета, але, даведаўшыся, што ён забіў яе бацьку Палонія, яна звар'яцела розумам і скончыла з сабой — утапілася ў рацэ. Як кажуць магільшчыкі ў п'есе, «Каб не парушан быў царкоўны статут загадам найвышэйшым, то яна ляжала б у зямлі неасвячонай да страшнага суда»[4]. Міле адлюстраваў сцэну, якая апісана Каралевай, маці Гамлета. Яна апісвае смерць Афеліі, як няшчасны выпадак:
Дзе старая вярба наўскос ручая Вэлюм доўгіх галін назірае ў плыні, Фантастычных вянкоў насплятала яна З казяльцу, крапівы і стакротак нявінных. Там пурпурная кветка, якую пастух Называе слаўцом, няўгодным у касцёле, А дзяўчаты вясковыя клічуць яе Пальцам мёртвага, як сустракаюць у полі. Нарабіўшы карон з пустазельных раслін, Узняла яна рукі над полагам хісткім, Раптам рынула ўніз у ручайную сінь, Гойдаць стала сукенка яе, як калыска. Вадзяніца нібы яна колькі плыла І спявала ўрыўкі сваіх песнапенняў, Не адчула адчаю, ні суму, ні зла, Бы ў стыхіі сваёй. Праз колькі імгненняў, Бо цягнуцца не могуць такія хвіліны, Мокрай стала сукенка, бы камень на дно Пацягнула, і вось засталося адно — У вадзе, як у люстры, вярбы той галіны[5]. |
На карціне Афелія намаляваная адразу пасля падзення ў раку. Яна спявае гаротныя песні, напалову пагружаная ў ваду. Яе пастава — раскрытыя рукі і позірк, скіраваны ў неба, — выклікае асацыяцыі з Распяццем Хрыста, а таксама нярэдка інтэрпрэтавалася, як эратычная. Дзяўчына павольна апускаецца ў ваду на фоне яркай, квітнеючай прыроды, на яе твары няма ні панікі, ні адчаю[6]. І хоць смерць непазбежная, на карціне час як быццам замер. Міле ўдалося па-майстэрску захаваць імгненне, якое праходзіць паміж жыццём і смерцю[6].
Зноскі
- ↑ Милле, Джон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Лоранс де Кар. Прерафаэлиты: модернизм по-английски / Пер. с англ. Ю. Эйделькинд. — М.: Астрель, 2003. — ISBN 5-17-008099-9.
- ↑ Secher, Benjamin.. Десять вещей, которые вы не знали об «Офелии»(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 7 лютага 2008.
- ↑ Гамлет, прынц дацкі (пер. Ю. Гаўрука).
- ↑ Уільям Шэкспір. «Гамлет, прынц дацкі» (Пераклад В. Сітнік) . Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 17.4.2014.
- ↑ а б Adrienne Johnson. Momentary Detail in Millais's Ophelia (англ.)(недаступная спасылка). The Victorian Web (2004 год). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2012. Праверана 28.06.2008.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Афелія» у базе дадзеных Галерэі Тэйт (англ.)