Астан Уэб
Астан Уэб | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 мая 1849 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 жніўня 1930 (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Працы і дасягненні | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Лондан, Бірмінгем |
Найважнейшыя пабудовы | Бірмінгемскі ўніверсітэт |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Астан Уэб (22 мая 1849 — 21 жніўня 1930) — брытанскі архітэктар, творчасць якога прыпала на канец XIX — пачатак XX стагоддзя. Прэзідэнт Каралеўскай акадэміі мастацтваў у 1919—1924 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Астан Уэб нарадзіўся 22 мая 1849 года ў сям’і мастака Эдварда Уэба ў Лондане. Ён атрымліваў пачатковую архітэктурную адукацыю ў вядомых у той час архітэктараў Роберта Бэнкса і Чарльза Бары з 1866 па 1871 год. Пасля гэтага ён год правёў у падарожжах па Еўропе і Азіі. У 1874 годзе Астан вяртаецца ў Лондан і стварае сваю ўласную студыю.
З пачатку 1880-х гадоў Астан уступіў у Каралеўскі інстытут брытанскіх архітэктараў і пачаў працаваць у партнёрстве з Інгрэс Бел. Іх першай буйной работай быў дызайн будынка суда ў Бірмінгеме.
Да канца кар’еры Уэбу дапамагалі яго сыны, Марыс і Філіп. Астан Уэб выконваў абавязкі прэзідэнта Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў з 1902 па 1904 гады, і быўшы абраны членам Каралеўскай Акадэміі ў 1903 годзе, выконваў абавязкі яе прэзідэнта ў 1919—1924 гадах. Ён быў пасвечаны ў рыцары ў 1904 годзе, атрымаў Каралеўскі залаты медаль па архітэктуры ў 1905 годзе і быў першым лаўрэатам Залатога медалю Амерыканскага інстытута архітэктуры, якога ён быў удастоены ў 1907 годзе.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]Першай вялікай працай Уэба было аднаўленне сярэдневяковай царквы Святога Барталамея Вялікага ў Смітфілдзе ў Лондане. Яго брат, Эдуард Альфрэд Уэб, быў царкоўным старастам у той час, і яго сувязі ў царкве, відаць, і дапамаглі маладому архітэктару атрымаць працу[2].
У сакавіку 1889 года, кансісторыя французскай пратэстанцкай царквы Лондана задзейнічала Астана Уэба для распрацоўкі новай царквы[3]. Царква была ўзведзена ў 1891—1893 гадах на плошчы Соха ў Лондане. Гэта царква з’яўляецца адной з найбольш выдатных Астана Уэба ў неагатычным стылі.
Цэнтральны будынак Канцлерскага суда ва Універсітэце Бірмінгема ў Вялікабрытаніі быў распрацаваны Уэбам і Інгрэс Бел і названы ў гонар Астана Уэба. Галоўнай яго адметнасцю з’яўляецца вялікі купал.
Галерэя выбраных твораў
[правіць | правіць зыходнік]-
Арка Адміралцейства, Лондан
-
Каралеўская геалагічная школа, Лондан
-
Галоўны ўваход, Каралеўская геалагічная школа, Лондан
-
Галоўны ўваход, Музей Вікторыі і Альберта, Лондан
Зноскі
- ↑ Union List of Artist Names — 2016. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ Dungavell, The architectural career of Sir Aston Webb (London: University of London, Royal Holloway and New Bedford College), 1999 (англ.)
- ↑ French Protestant Church of London Архівавана 5 верасня 2010. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Астан Уэб