Перайсці да зместу

Асаіб Ахль аль-Хак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асаіб Ахль аль-Хак
араб. عصائب أهل الحق‎‎
Выява лагатыпа
З'яўляецца часткай Сілы народнай мабілізацыі
Ідэалогія ісламізм
Рэлігійная прыналежнасць шыіты
Лідары Каіс аль-Хазалі
Штаб-кватэра Багдад, Ірак
Актыўная ў
Сфарміравана 2006
Адлучылася ад Армія Махдзі
Саюзнікі  Іран
 Сірыя
 Ірак
Хезбала
Ліва аль-Кудс
Праціўнікі Ісламская дзяржава
 ЗША
 Вялікабрытанія
Сірыя Свабодная армія Сірыі
Ісламскі фронт
Удзел у канфліктах Іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Сірыі, Грамадзянская вайна ў Іраку, Іранскі крызіс (з 2019)
Сайт ahlualhaq.com

Асаіб Ахль аль-Хак (араб. عصائب أهل الحق‎‎ — «Ліга праведнікаў») — шыіцкая ісламісцкая ваенізаваная групоўка, якая дзейнічае ў Іраку і Сірыі. Мае праіранскую накіраванасць і была пад заступніцтвам іранскага генерала, камандуючага спецпадраздзяленнем «Кудс» Касема Сулеймані.

Групоўка цесна звязаная з ліванскай партыяй Хезбала і ў сваёй ідэалогіі спасылаецца на Вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі. Да 2007 года аб «Асаіб Ахль аль-Хак» ведалі нямногія, а дэбют фарміравання ў якасці ўдарнай сілы генерала Сулеймані прыйшоўся на студзень 2007 года, калі яны напалі на амерыканскі ваенны аванпост у святым шыіцкім горадзе Кербела. Праз некалькі месяцаў лідар групоўкі Каіса Хазалі, яго брат Лаіс Хазалі і высокапастаўлены член Хезбалы Алі Муса ад-Дадкук былі захоплены SAS блізу Басры. Пасля гэтага былі прыняты меры па легітымізацыі арганізацыі.

У маі 2007 года «Асаіб Ахль аль-Хак» захапіла брытанскага ІТ-кансультанта Піцера Мура і чацвёра яго целаахоўнікаў ва ўсходнім Багдадзе. Пітэр Мур быў вызвалены пасля таго, як браты Хазалі былі выпушчаны з амерыканскіх турмаў у Іраку[1].

Зноскі