Арканзас
Арканзас | |||
---|---|---|---|
англ.: State of Arkansas | |||
|
|||
Краіна | |||
Гімн | Arkansas[d] і Arkansas[d] | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 15 чэрвеня 1836 | ||
Кіраўнік | Sarah Sanders[d] | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Вышыня над узроўнем мора |
198 м | ||
Часавы пояс | UTC-6, CDT[d] і America/Chicago[d] | ||
Код ISO 3166-2 | US-AR | ||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арканзас (англ.: Arkansas [ˈɑrkənsɔː]) — штат на поўдні ЗША, адносіцца да групы штатаў Паўднёва-Заходняга Цэнтра. Насельніцтва 2,673 млн чалавек (33-е месца сярод штатаў ЗША (2000). Сталіца і найбуйнейшы горад — Літл-Рок. Іншых буйных гарадоў няма. Афіцыйная мянушка — «Натуральны штат» (Natural State).
Геаграфія і клімат
[правіць | правіць зыходнік]Плошча Арканзаса 137,8 тыс. км² (29-е месца сярод штатаў). На поўдні штат мяжуе з Луізіянай, на захадзе з Тэхасам і Аклахомай, на ўсходзе з Тэнесі і Місісіпі, на поўначы з Місуры.
На ўсходзе штата размешчаная нізіна ракі Місісіпі, на поўначы знаходзяцца горы Уашыта і пагорыстае плато Азарк. Клімат субтрапічны, умерана вільготны. Зімы мяккія і снежныя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першымі еўрапейцамі, якія даследавалі тэрыторыю Арканзаса, былі члены экспедыцыі Эрнанда дэ Сота (1541). Першымі пасяленцамі на тэрыторыі штата былі французы, пазней — англічане і немцы. З XVI па пачатак XIX стагоддзя тэрыторыю Арканзаса аспрэчвалі Іспанія і Францыя.
Пасля Луізіянскай куплі ў 1803 г. тэрыторыя была далучаная да ЗША. 15 чэрвеня 1836 г. Арканзас увайшоў у склад саюзнай дзяржавы як рабаўладальніцкі штат. Пасля грамадзянскай вайны ён быў ізноў прыняты ў склад ЗША (1868), нягледзячы на вета прэзідэнта Эндру Джонсана.
Судовая сістэма
[правіць | правіць зыходнік]Судовая сістэма ў Арканзасе ўключае Вярхоўны суд, Апеляцыйны суд і Акруговы суд. Акруговы суд падзяляецца на Дзяржаўны і мясцовы акруговы суд. Кожны суд валодае юрысдыкцыяй у дачыненні да розных спраў.
Вярхоўны суд у Арканзасе з’яўляецца судом апошняй інстанцыі, гэта азначае, што якое б рашэнне ён бы ні прымаў па справе, яно з’яўляецца канчатковым[2].
Вярхоўны суд складаецца з Галоўнага суддзі і шасці асацыіраваных суддзяў. З 2016 года пасаду галоўнага суддзі займае Джон Дэн Кемп.
Колькасць суддзяў: Вярхоўны суд — 7, Апеляцыйны суд — 12, Акруговы суд — 122[3].
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У 2003 г. ВУП штата склаў $76 млрд. Арканзас — перадавы штат краіны па вытворчасці рысу, соевых бабоў, бройлерных куранят, вырабляе таксама каля 10 % усёй бавоўны ў краіне. Развітая харчовая індустрыя, ёсць вытворчасць электраабсталявання і аўтазапчастак. Сярод карысных выкапняў найважнейшае месца займае здабыча баксітаў.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Значны прырост насельніцтва ў Арканзасе азначыўся ў 1940-х. Этнічны склад: «амерыканцы» — 15,9 %, афра-амерыканцы — 15,7 %, ірландцы — 9,5 %, немцы — 9,3 %, англічане — 7,9 %. Самая хуткарослая этнічная група — выхадцы з Азіі. Асноўная канфесія — пратэстанты.
Зноскі
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
- ↑ https://arkansas.courtrecords.org/criminal-court-records/ Архівавана 30 кастрычніка 2020.
- ↑ https://www.arcourts.gov/courts
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Official State website Homepage
- Facts About Arkansas Архівавана 24 жніўня 2006.
- U.S. Census Bureau Архівавана 4 студзеня 2011.
- Arkansas Newspapers Архівавана 23 ліпеня 2008.