Перайсці да зместу

Апалоній Пергскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апалоній Пергскі
стар.-грэч.: Ἀπολλώνιος ὁ Περγαῖος
Дата нараджэння каля 262 да н.э.[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 190 да н.э.[2][3]
Месца смерці
Род дзейнасці матэматык, астраном
Навуковая сфера геаметрыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апалоній Пергскі (Ἀπολλώνιος ὁ Περγαῖος, Пергэ, 262 да н.э. — 190 да н.э.) — старажытнагрэчаскі матэматык, адзін з трох (нароўні з Еўклідам і Архімедам) вялікіх геометраў антычнасці, якія жылі ў III стагоддзі да н.э.

Канічныя сячэнні: парабала, эліпс, гіпербала

Апалоній праславіўся ў першую чаргу манаграфіяй «Канічныя сячэнні» (8 кніг), у якой даў змястоўную агульную тэорыю эліпса, парабалы і гіпербалы. Менавіта Апалоній прапанаваў агульнапрынятыя назвы гэтых крывых; да яго іх звалі проста «сячэннямі конусу». Ён увёў і іншыя матэматычныя тэрміны, лацінскія аналагі якіх назаўжды ўвайшлі ў навуку, у прыватнасці: асімптота, абсцыса, ардыната, апліката.

З іншых заслуг Апалонія перад навукай адзначым, што ён перапрацаваў астранамічную мадэль Еўдокса і ўвёў эпіцыклы і эксцэнтрыкі для тлумачэння нераўнамернасці руху планет. Гэту тэорыю пазней развілі Гіпарх і Пталамей. Ён таксама даў рашэнне задачы аб пабудове акружнасці, датычнай да трох зададзеных акружнасцей («задача Апалонія»), вывучаў спіральныя лініі, займаўся геаметрычнай оптыкай.

У гонар Апалонія названы кратар на Месяцы.

Зноскі

  1. http://dl.lilibook.ir/2016/03/A-to-Z-of-Mathematicians-Tucker-McElroy.pdf
  2. а б Hultsch F., Rietzsch F. Apollonios 112 // Kategorie:RE:Band II,1 — 1895. Праверана 24 красавіка 2022.
  3. Apollonius of Perga // Encyclopædia Britannica Праверана 24 красавіка 2022.
  4. Ф. И. П. Аполлоний // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 2. — С. 407.
  5. autori vari APOLLONIO Pergeo // Enciclopedia TreccaniIstituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929. Праверана 24 красавіка 2022.