Англійская Вікіпедыя
Англійская Вікіпедыя англ.: English Wikipedia | |
---|---|
URL | en.wikipedia.org (англ.) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | англійская |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | 15 студзеня 2001[1] |
Колькасць артыкулаў | 6 927 516 |
Колькасць выяў | 931 219 |
Колькасць старонак | 62 075 347 |
Колькасць правак | 1 259 538 268 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 48 440 485 |
Актыўных удзельнікаў | 121 692 |
Адміністратараў | 845 |
Глыбіня | 1 285,9 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Англійская Вікіпедыя (англ.: English Wikipedia) — раздзел Вікіпедыі на англійскай мове. Адкрыта 15 студзеня 2001. У сакавіку 2006 дасягнула мільёна артыкулаў, 9 верасня 2007 напісаны 2-мільённы, а 17 жніўня 2009 3-мільённы артыкул. Англійская версія Вікіпедыі з'яўляецца самай аб'ёмнай сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі.
Англійская Вікіпедыя мае перавагу перад іншымі моўнымі раздзеламі за кошт магчымасці выкарыстоўваць матэрыялы 11 выдання Encyclopædia Britannica.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 20 красавіка 2004 года — 250 000 артыкулаў
- 7 ліпеня 2004 года — 300 000 артыкулаў
- 20 лістапада 2004 года — 400 000 артыкулаў
- 18 сакавіка 2005 года — 500 000 артыкулаў
- 29 верасня 2005 года — 750 000 артыкулаў
- 1 сакавіка 2006 года — 1 000 000 артыкулаў
- 24 лістапада 2006 года — 1 500 000 артыкулаў
- 9 верасня 2007 года — 2 000 000 артыкулаў
- 12 жніўня 2008 года — 2 500 000 артыкулаў
- 17 жніўня 2009 года — 3 000 000 артыкулаў
- 12 снежня 2010 года — 3 500 000 артыкулаў
- 2 красавіка 2011 года — 3 600 000 артыкулаў
- 4 жніўня 2011 года — 3 700 000 артыкулаў
- 19 лістапада 2011 года — 3 800 000 артыкулаў
- 13 ліпеня 2012 года — 4 000 000 артыкулаў
- 25 красавіка 2014 года — 4 500 000 артыкулаў
- 1 лістапада 2015 года — 5 000 000 артыкулаў
- 23 студзеня 2020 года — 6 000 000 артыкулаў
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- У ноч на 18 студзеня 2012 года Англійская Вікіпедыя ўпершыню ў гісторыі была часова заблакіравана на 24 гадзіны ў знак пратэсту супраць новага законапраекта SOPA, занесенага ў Кангрэс ЗША, які паводле меркавання праціўнікаў гэтага законапраекта абмяжуе свабоду інфармацыі, у тым ліку і ў Вікіпедыі, пашырыўшы магчымасці праваахоўных органаў ЗША і праваўладальнікаў у рамках абароны аўтарскага права ў барацьбе з правайдарамі і іншымі ўдзельнікамі дзейнасці ў Інтэрнэце. Тэхнічна блакіроўка была рэалізавана з дапамогай JavaScript, таму для абыходу блакіроўкі досыць адключыць падтрымку JavaScript у браўзеры ці ж адключыць падтрымку JavaScript толькі ў дамене wikipedia.org з дапамогай надбудоў браўзера, напрыклад, NoScript.
Статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Па стане на 21 снежня 2024, 10:47 (UTC) англійская Вікіпедыя ўтрымлівае 6 927 516 артыкулаў, гэта на 810 635 артыкулаў больш за другі моўны раздзел Вікіпедыі — себуанскую Вікіпедыю. У англійскай Вікіпедыі зарэгістраваны 48 440 485 удзельнікаў, з іх 121 692 здзейснілі якое-небудзь дзеянне за апошнія 30 дзён, а 845 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульны лік правак складае 1 259 538 268.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Англійская Вікіпедыя на Вікісховішчы |
- ↑ The Early History of Nupedia and Wikipedia: A Memoir - Slashdot — 2005. Праверана 30 снежня 2023.