Перайсці да зместу

Аляксей Анатолевіч Волкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біятлон
Аляксей Волкаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Анатольевіч Волкаў
Нарадзіўся 5 красавіка 1988(1988-04-05) (36 гадоў)
Радужны, ХМАА, СССР
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Пражыванне Ханты-Мансійск, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга-Югра, Расія
Клуб ЦСКА
Рост/Вага 176 см/68 кг
Сямейнае становішча не жанаты
Захапленні музыка
Адукацыя сярэдняя спецыяльная(Радужнінскі прафесійны ліцэй — 8), н/вышэйшая (Сургуцкі дзяржаўны ўніверсітэт)
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2009-2010
Агульная трапнасць 87.20%
Лежачы 90.40%
Стоячы 84.00%
Кар’ера (Кубак свету)
Асабістых подыумаў 2 ( x 0 + x 2 + x 0)
Подыумаў у эстафетах 6+1[1] ( x 3+1[1] + x 1 + x 2)
Алімпійскія гульні
Золата Сочы 2014 эстафета 4×7,5 км
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Отэпя 2010 індывідуальная гонка 20 км
Срэбра Отэпя 2010 эстафета 4x7,5 км
Срэбра Отэпя 2010 спрынт 10 км
Золата Отэпя 2010 праследаванне 12,5 км
Срэбра Валь-Рыдана 2011 спрынт 10 км
Золата Валь-Рыдана 2011 праследаванне 12,5 км
Золата Осрблье 2012 спрынт 10 км
Золата Осрблье 2012 праследаванне 12,5 км
Бронза Осрблье 2012 эстафета 4x7,5 км
Летні біятлон (лыжаролеры)
Чэмпіянаты свету
Золата Уфа 2012 змяшаная эстафета
Срэбра Уфа 2012 спрынт 10 км
Золата Уфа 2012 праследаванне 12,5 км
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Анатолевіч Волкаў (5 красавіка 1988, Радужны, ХМАО, Цюменская вобласць) — расійскі біятланіст, алімпійскі чэмпіён 2014 года ў эстафеце, Заслужаны майстар спорту,[2] чатырохразовы чэмпіён Еўропы, шасціразовы чэмпіён Расіі.

Спачатку займаўся лыжнымі гонкамі пад кіраўніцтвам Андрэя Іванавіча Каліснечэнка. У 2003 годзе Аляксей разам з малодшым братам Аляксандрам прынялі рашэнне пераключыцца на біятлон: у Ніжнявартаўску заклапаціліся стварэннем біятлоннай школы, куды набіралі паспяховых, хуткасных лыжнікаў.[3] У Ніжнявартаўску Аляксей два гады працаваў з Іванам Фёдаравічам Зяленіным і Пятром Мікалаевічам Дубасавым. Потым трапіў у акруговую каманду, а затым і ў юніёрскую каманду ХМАО да трэнераў Валерыя Паўлавіча Захарава і Сяргея Аляксандравіча Алтухава.[4]

Да трэніровак з асноўным складам зборнай Расіі быў прыцягнуты з сезона 2009—2010.

У калекцыі Аляксея Волкава:

  • 3 золата, 3 срэбра і бронза чэмпіянатаў Расіі
  • 2 срэбра на юніёрскім чэмпіянаце свету
  • 3 залатыя, 3 сярэбраныя і 2 бронзы юніёрскіх чэмпіянатаў Еўропы

Першая гонка Волкава на этапе Кубка Свету адбылася 5 снежня 2009 года ў шведскім Астэрсундзе, а лепшым вынікам Аляксея з’яўляюцца 2-е месца ў мас-старце Оберхафа і індывідуальнай гонцы Рупольдзінгу ў студзені 2014 года.

У цяперашні час Аляксей Волкаў прадстаўляе ЦСПСКЮ горада Ханты-Мансійска і з’яўляецца студэнтам СурГУ, а яго трэнерам з’яўляецца Сяргей Алтухаў.

Спартыўная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Юніёрскія і моладзевыя дасягненні

[правіць | правіць зыходнік]
  • У 2009 годзе на чэмпіянаце свету па біятлоне сярод юніёраў выйграў сярэбраны медаль у індывідуальнай гонцы. Там жа ў складзе зборнай Расіі заняў 2-е месца ў эстафеце.
  • На чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў ва Уфе атрымаў золата ў эстафеце і заняў трэцяе месца ў гонцы пераследу.
  • На чэмпіянаце Еўропы 2010 Волкаў выйграў медалі ва ўсіх 4-х дысцыплінах. Ён заняў першае месца ў гонцы пераследу, стаў срэбным прызёрам у спрынце, эстафеце (склад каманды: Волкаў, Малышка, Семакоў, Васільеў) і атрымаў бронзавы медаль у індывідуальнай гонцы.

Расійскія спаборніцтвы

[правіць | правіць зыходнік]
  • У красавіку 2009 года Аляксей Волкаў стаў адкрыццём чэмпіянату Расіі ва Уваце. Па ўзросту ён яшчэ юніёр, але па колькасці медалёў апярэдзіў абсалютна ўсіх: у яго два золата, срэбра і бронза.
  • У снежні 2009 года заняў другое месца ў індывідуальнай гонцы чэмпіянату Расіі.
  • У красавіку 2011 года ў складзе першай зборнай ХМАО — Югры заняў трэцяе месца ў эстафеце на чэмпіянаце Расіі ў Цюмені, прайграўшы на апошніх метрах дыстанцыі ўдмурцкаму спартсмену Вячаславу Алыпаву.
  • У красавіку 2012 года ва Увате Аляксей зрабіў залаты дубль, спачатку выйграў індывідуальную гонку, апярэдзяўшы Андрэя Макавеева на 8 секунд, а затым і гонку пераследу, апярэдзяўшы таго ж Андрэя Макавеева ўжо на хвіліну.
  • У красавіку 2012 года ў Цюмені на Адкрытым Кубку Расіі Аляксей стаў другім у спрынце, прайграўшы Цімафею Лапшынаву 20 секунд, а затым выйграў гонку пераследу, атрымаўшы галоўны прыз.
  • На Чэмпіянаце Расіі ў Цюмені па біятлоне 2012 А. Волкаў спачатку стаў другім у мас-старце, а на наступны дзень стаў 6-разовым чэмпіёнам Расіі, перамогшы разам з камандай Ханты-Мансійскай акругі ў эстафетнай гонцы 4х7,5 км (А. Трусаў, Д. Ярашэнка, А. Гусеў, А. Волкаў)[5].
  • У сакавіку 2013 годзе на Чэмпіянаце Расіі ва Уваце стаў срэбным прызёрам у спрынце, адстраляўся без промахаў і прайграў пераможцу Яўгену Гаранічаву 3,5 секунды. Дзень пазней у гонцы пераследу таксама фінішаваў другім з двума промахамі, прайграўшы таму ж Яўгену Гаранічаву 35 секунд. Таксама заваяваў сярэбраны медаль у эстафеце ў складзе каманды ХМАО (А. Трусаў, А. Гусеў, М. Баярскі, А. Волкаў).[6]

Кар’ера ў Кубку свету

[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 2009—2010

  • 5 снежня 2009 года дэбютаваў у Кубку свету ў спрынтарскай гонцы ў Эстэрсундзе, паказаўшы 74-ы вынік (5-ы з 6 сярод расійскіх спартсменаў).
  • 13 сакавіка 2010 года набраў першыя ачкі — 9-е месца ў спрынтарскай гонцы ў Кантыялахці.
  • 18 сакавіка 2010 года заняў 4-е месца ў спрынтарскай гонцы ў Хольменкалене і ўпершыню трапіў «на кветкавую цырымонію».

Сезон 2011—2012

Сезон 2012—2013

Сезон 2013/2014

Зноскі

  1. а б Волкаў — алімпійскі чэмпіён у эстафеце на Алімпійскіх гульнях у Сочы, вынікі гонак якіх не ідуць у залік кубка свету 2013/2014.
  2. «Алексей Волков — заслуженный мастер спорта России» — статья на rusbiathlon.ru.
  3. БРАТЬЯ ПО ОРУЖИЮ
  4. Алексей Волков: «На комбинезоне пока ничего писать не буду» Архівавана 11 красавіка 2009.
  5. Результаты гонок чемпионата России в Тюмени 2012 Архівавана 19 лютага 2014. на сайте СБР.
  6. Результаты гонок чемпионата России в Увате 2013 Архівавана 28 сакавіка 2013. на сайте СБР.