Аляксей Аляксандравіч Кудзін
Поўнае імя | Аляксей Кудзін |
---|---|
Мянушка | Цагліна |
Грамадзянства | Беларусь |
Дата нараджэння | 20 снежня 1984 (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Рост | 188 см |
Стыль | Кікбоксінг, Муай тай |
Прафесійная кар’ера | |
Колькасць баёў | 40 |
Колькасць перамог | 26 |
Паражэнняў | 12 |
Нічыіх | 1 |
Не адбыліся | 1 |
Аляксей Кудзін (нар. 12 кастрычніка 1984 г. Мінск, Беларуская ССР, СССР) — беларускі кікбаксёр-прафесіянал. Чэмпіён свету і Еўропы па версіі WBKF, фіналіст турніру King of Kings — этапу Гран-пры K-1 (2010).
Акрамя спаборніцтваў па кікбоксінгу правёў некалькі прафесійных баёў па змяшаных адзінаборствах.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2006 — чэмпіён свету па тайскім боксе
- 2007 — чэмпіён Еўропы і свету па кікбоксінгу па версіі WBKF
- 2007 — чэмпіён свету па версіі IFMA
- 2008 — чэмпіён свету па версіі IFMA
- 2010 — чэмпіён Еўропы па тайскім боксе
- 2010 — фіналіст турніру King of Kings GP, які прайшоў 16 снежня ў Адзінцова
- 2011 — чэмпіён Еўропы і свету па тайскім боксе па версіі IFMA
Пераслед
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 года. Тады ў Маладзечна Аляксей Кудзін пабіўся з амапаўцамі, пасля чаго быў жорстка затрыманы, стаў фігурантам крымінальнай справы. Абвінавачваны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт у адносінах супрацоўніка органаў унутраных спраў). З жніўня да сярэдзіны лістапада знаходзіўся пад хатнім арыштам, а пасля з’ехаў з Беларусі ў Заходнюю Еўропу. Затым перабраўся ў манастыр у Расію, дзе яго затрымалі па патрабаванні беларускіх уладаў[1]. Яго экстрадзіравалі ў Беларусь, дзе ён у выніку і быў асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Адбываў пакаранне ў Шклоўскай калоніі. Выйшаў на волю пад канец 2022 года.
12 жніўня 2021 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі яго палітычным вязнем[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка Таццяна Пархімовіч, у сям’і двое родных і трое прыёмных дзяцей[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пяць баёў маладзечанца Кудзіна каштуюць як гадавы заробак астранаўта NASA Архівавана 12 верасня 2017.
- Профіль Аляксея Кудзіна на сайце Sherdog (англ.)