Аляксандр Львовіч Парвус
Аляксандр Львовіч Парвус | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 верасня 1867 ці 1869[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 1924[2] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | журналіст, палітык |
Дзеці | Yevgeny Gnedin[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Львовіч Парвус (сапр. Ізраіля Лазаравіча Гельфанда; 27 жніўня (8 верасня) 1867, г. Беразіно — 12 снежня 1924, г. Берлін) — дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У дзяцінстве разам з бацькамі пераехаў у Адэсу, дзе пад уплывам многіх абставін становіцца рэвалюцыянерам сацыялдэмакратам. У 19 гадоў ён едзе ў Швейцарыю. Там заканчвае Базельскі ўніверсітэт і абараняе доктарскую дысертацыю аб работах Маркса.
Пасля непрацяглага сяброўства з нямецкімі сацыялдэмакратамі пераносіць сваю ўвагу на расійскіх рэвалюцыянераў. Кіраўнікі радыкальнага крыла Ленін, Мартаў і Патрэсаў задумалі з 1900 года выпускаць за мяжой газету «Іскра» і тайна перапраўляць яе ў Расію. Парвус прапанаваў ім для гэтага сваю мюнхенскую кватэру, за што атрымаў членства ў рэдакцыі і права друкавацца на першых старонках. У гэты ж час з ім пазнаёміўся Леў Троцкі, які назваў Парвуса несумненна выдатнай марксісцкай фігурай і ў той жа час адзначаў: «У ім заўсёды было штосьці шалёнае і ненадзейнае».
У гісторыю Кастрычніцкай рэвалюцыі увайшоў ў ролі «купца рэвалюцыі», які аказаў вялікае садзейнічанне ў яе фінансаванні. Пачаўшы з артыкула ў балканскіх газетах «Урачыстасць сацыялізма можа быць дасягнута толькі перамогай Германіі над Расіяй, бо толькі Германія з’яўляецца носьбіткай высокай культуры…». У студзені 1915 года напрасіўся на прыём да нямецкага пасла і заявіў: перамагчы Расію можна толькі ўчыніўшы ў ёй рэвалюцыю і раскалоўшы на некалькі дзяржаў і адлюстраваўшы ў складзенай запісцы на 20 старонках, якая сёння вядомая як «Мемарандум Парвуса». На рэвалюцыййную дзейнасць Парвус атрымаў мільён марак, хаця прасіў пяць мільёнаў.
У лютым 1917 года ў Расіі царскі рэжым быў звергнуты. Для таго, каб узначаліць далейшую барацьбу, бальшавікам трэба было як мага хутчэй трапіць са Швейцарыі ў Петраград. Ленін быў гатовы прыняць любую дапамогу і Парвус пераканаў нямецкага міністра замежных спраў Брокдорфа ў хутчэйшым спансіраванні прыходу бальшавікоў да ўлады і было выдаткавалі яшчэ пяць мільёнаў марак.
Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі, прыбыўшы ў Стакгольм, папрасіў у савецкіх эмісараў дазволу прыехаць у Расію, на што Ленін даў катэгарычную адмову, падкрэсліўшы, што «рэвалюцыю нельга рабіць бруднымі рукамі».
У 1918 годзе быў вымушаны як «агент бальшавікоў» пакінуць Швейцарыю і пасяліцца ў Швененвердзеры, непадалёк ад Берліна[3].
Зноскі
- ↑ Парвус // Пализа — Перемычка — 1939. — Т. 44.
- ↑ Alexander Israel Helphand // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ БЯРЭЗІНСКІ «купец рэвалюцыі»(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Соболев Г. Л. Тайна «немецкого золота», 2002.
- Соболев Г. Л. Тайный союзник. Русская революция и Германия. — СПб., 2009.
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1867 годзе
- Нарадзіліся ў 1869 годзе
- Нарадзіліся ў Беразіне
- Памерлі 12 снежня
- Памерлі ў 1924 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Пахаваныя ў Дрэздэне
- Выпускнікі Базельскага ўніверсітэта
- Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
- Члены РСДРП
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Марксісты
- Меншавікі
- Рэвалюцыянеры Германіі
- Рэвалюцыянеры Расіі
- Палітычныя псеўданімы