Перайсці да зместу

Аляксандр Іванавіч Быліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Быліна
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Іванавіч Быліна
Нарадзіўся 26 сакавіка 1981(1981-03-26)[1] (43 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Пасада трэнер-аналітык
Клубная кар’ера[* 1]
1999 Беларусь АФВіС-РШВСМ (Мінск) 22 (3)
2000—2002 Беларусь Зорка-ВА-БДУ (Мінск) 71 (4)
2003—2004 Беларусь Тарпеда-СКА (Мінск) 53 (2)
2005—2007 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 47 (1)
2007—2008 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 29 (1)
2009 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 24 (2)
2010—2012 Беларусь Белшына (Бабруйск) 66 (0)
2013 Беларусь Дняпро (Магілёў) 22 (0)
2014 Беларусь Слуцк 27 (0)
2015 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 27 (0)
2016—2017 Беларусь Слуцк 26 (1)
2018—2019 Беларусь НФК (Мінск) 37 (2)
2021 Беларусь Брэстжылбуд (Брэст) 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2022— Беларусь Дынама (Мінск) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 чэрвеня 2022.

Аляксандр Быліна (нар. 26 сакавіка 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у штабе мінскага «Дынама».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў мінскіх клубах, потым гуляў за «Шахцёр» і «Граніт». З 2010 года выступаў за бабруйскую «Белшыну», у 2011 годзе замацаваўся ў асноўным складзе бабруйскага клуба.

У студзені 2013 года перайшоў у «Дняпро», дзе стаў іграком асновы. Выступаў на пазіцыі флангавага (левага або правага) абаронцы. Ліпень 2013 года прапусціў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт са «Слуцкам». У слуцкім клубе стаў асноўным левым абаронцам. У снежні 2014 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[2].

З пачатку 2015 года трэніраваўся разам з «Зоркай-БДУ». У красавіку падпісаў кантракт з гэтым клубам[3]. У «Зорцы-БДУ» быў іграком асновы.

У студзені 2016 года вярнуўся ў «Слуцк»[4], дзе зноў стаў выступаць у якасці левага абаронцы. Сезон 2017 пачынаў у аснове, але пазней страціў месца ў складзе. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[5].

У пачатку 2018 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а ў сакавіку — з клубам «Ашмяны-БДУФК». Аднак пазней, пасля таго як «Крумкачы», не атрымаўшы ліцэнзіі для ўдзелу ў Вышэйшай лізе, заявіліся ў Другую, Быліна зноў далучыўся да сталічнай каманды[6]. Па выніках сезона 2018 дапамог «Крумкачам» выйсці ў Першую лігу. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК[7]. У пачатку сезона 2019 амаль не з’яўляўся на полі, з ліпеня стаў часцей выхадзіць у складзе. У студзені 2020 года пакінуў НФК[8].

У лютым 2020 года стала вядома, што Аляксандр Быліна пачынае працаваць у структуры мінскага «Дынама» ў якасці селекцыянера[9].

У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе, правёў 1 матч.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мінскага «Дынама» ў якасці трэнера-аналітыка[10].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1999 Д3 АФВіС-РШВСМ Беларусь 22 3
2000 Д2 Зорка-ВА-БДУ Беларусь 20 1
2001 Д2 Зорка-ВА-БДУ Беларусь 25 1
2002 Д1 Зорка-ВА-БДУ Беларусь 26 2
2003 Д1 Тарпеда-СКА Беларусь 29 1
2004 Д1 Тарпеда-СКА Беларусь 24 1
2005 Д1 МТЗ-РІПА Беларусь 26 1
2006 Д1 МТЗ-РІПА Беларусь 17 0
2007 (1) Д1 МТЗ-РІПА Беларусь 4 0
2007 (2) Д1 Шахцёр Беларусь 12 0
2008 Д1 Шахцёр Беларусь 17 1
2009 Д1 Граніт Беларусь 24 2
2010 Д1 Белшына Беларусь 15 0
2011 Д1 Белшына Беларусь 27 0
2012 Д1 Белшына Беларусь 24 0
2013 Д1 Дняпро Беларусь 22 0
2014 Д1 Слуцк Беларусь 27 0
2015 Д2 Зорка-ВА-БДУ Беларусь 27 0
2016 Д1 Слуцк Беларусь 18 1
2017 Д1 Слуцк Беларусь 8 0
2018 Д3 Крумкачы Беларусь 25 2
2019 Д2 НФК Беларусь 12 0
2021 Д3 Брэстжылбуд Беларусь 1 0

Зноскі