Алег Фёдаравіч Леўшуноў
Алег Фёдаравіч Леўшуноў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 жніўня 1964 (60 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Алег Фёдаравіч Леўшуноў (22 жніўня 1964, в. Малыя Нямкі, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 жніўня 1964 года ў в. Малыя Нямкі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Атыраускі педагагічны інстытут (Казахская ССР), настаўнік біялогіі; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, практычны псіхолаг; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар сацыяльнай сферы.
Працаваў аграномам саўгаса «Паўночны» Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці; кіраўніком ваеннай падрыхтоўкі сярэдняй школы № 1 г. Гур’ева Казахскай ССР; намеснікам дырэктара сярэдняй школы № 35 г. Гомеля; намеснікам дырэктара сярэдняй школы № 26 г. Гомеля; дырэктарам сярэдняй школы № 11 г. Гомеля; начальнікам аддзела адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалямі «За адвагу», «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа», «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана», «15 гадоў вываду савецкіх войск з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан», «20 гадоў вываду савецкіх войск з Афганістана», «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «70 гадоў Узброеных Сіл СССР», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «90 год міліцыі Беларусі»,«За працоўныя заслугі» (2019)[1]; нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»; ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР; ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дачку.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 22 жніўня
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім раёне
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу» (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «Ад удзячнага афганскага народа» (Афганістан)
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «20 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў беларускай міліцыі»
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Педагогі Беларусі