Акіта (прэфектура)
Акіта | |||||
---|---|---|---|---|---|
яп.: 秋田県 | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Song of the People of Akita Prefecture[d][1] і Song of the People of the Prefecture[d][2] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Кіраўнік | Norihisa Satake[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | UTC+9 і JST[d] | ||||
Код ISO 3166-2 | JP-05 | ||||
Афіцыйны сайт (яп.) (англ.) (кар.) (тайск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акіта[5] — прэфектура ў паўночнай частцы Японіі, знаходзіцца ў рэгіёне Тахоку. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Акіта. Плошча прэфектуры — 11 636,28 км², насельніцтва — 1 038 364 чалавекі (1 жніўня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 89,24 чал./км².
Асновай эканомікі з’яўляецца сельская гаспадарка, машынабудаванне, гандаль, турызм. На тэрыторыі прэфектуры размешчаны горы Сіракамі, пакрытыя першабытнымі самшытавымі лясамі, аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Прэфектура знаходзіцца далёка ад асноўных палітыка-эканамічных цэнтраў Японіі, што спрыяла кансервацыі многіх формаў японскай матэрыяльнай і духоўнай культуры, якая знікла пад націскам сярэднявечнай кітаізацыі або вестэрнізацыі новага часу.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прэфектура Акіта размешчана ў паўночнай частцы вострава Хонсю, на паўночным захадзе рэгіёну Тахоку. Мяжуе на поўначы з прэфектурай Аомары, на ўсходзе — з прэфектурай Іватэ, а на поўдні — з прэфектурамі Міягі і Ямагата. На захадзе Акіта абмываецца водамі Японскага мора.
Па плошчы тэрыторыі прэфектура займае 6-е месца ў краіне сярод іншых прэфектур.
У прэфектуры Акіта пераважае гарысты рэльеф. Высокія горы на ўсходзе, пакрытыя іглічнымі і змяшанымі лясамі, паступова змяняюцца пагоркамі на захадзе. Асноўнымі горнымі масівамі з’яўляюцца горы Оу, Дэва, Тайхэй, Сіракамі і пагоркі Сасаморы. Самы высокі пункт прэфектуры — гара Цёкай.
У цэнтральнай частцы прэфектуры, у ніжнім цячэнні ракі Амона, знаходзіцца раўніна Акіта. Уздоўж паўночнага і паўднёвага ўзбярэжжа ляжаць раўніны Насіра і Хандзё. У горнай мясцовасці ляжаць нізіны Одатэ, Такасі, Карын і Ёкотэ. Па раўнінах і нізінах працякаюць рэкі, якія ўпадаюць у Японскае мора. Найбуйнейшымі з іх з’яўляюцца Ёнэсіра, Амона і Коёсі.
На заходнім узбярэжжы прэфектуры знаходзіцца паўвостраў Ога, у падставы якога ляжыць возера Хатырагата. У свой час яно было другім па велічыні возерам Японіі, але ў 1967—1977 гадах яго часткова асушылі. Таксама ў прэфектуры Акіта размешчана возера Товада — унікальны вадаём у кратары вулкана, Тадзава — самае глыбокае возера Японіі глыбінёй 423,4 м, і буйное возера Тайхэй.
Зноскі
- ↑ https://www.pref.akita.lg.jp/pages/archive/8420
- ↑ https://www.pref.akita.lg.jp/pages/archive/8421
- ↑ а б https://www.gsi.go.jp/KOKUJYOHO/MENCHO/backnumber/GSI-menseki20210101.pdf — Geospatial Information Authority of Japan. — С. 16.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Японіі