Акіра Судзукі
Акіра Судзукі | |
---|---|
яп.: 鈴木章 | |
Дата нараджэння | 12 верасня 1930[1][2][…] (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, прафесар |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акіра Судзукі (яп.: 鈴木 章 нар. 12 верасня 1930[1][2][…], Mukawa[d], прэфектура Хакайда, Японія) — японскі хімік, які адкрыў рэакцыю Судзукі. Нобелеўскі лаўрэат па хіміі за 2010 год[5]. У яго гонар быў названы астэроід (87312) Акірасудзукі .
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 верасня 1930 года ў пасёлку Мукава, на востраве Хакайда. Навучаўся ва Універсітэце Хакайда і пасля яго заканчэння ў 1954 годзе застаўся ў аспірантуры. У 1959 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па хіміі. Пасля атрымання ступені працаваў асістэнт-прафесарам там жа. У 1961 годзе атрымаў пасаду дацэнт-прафесара. З 1963 па 1965 год працаваў пастдокам у Герберта Браўна ва ўніверсітэце Пердзью, пасля чаго вярнуўся ва ўніверсітэт Хакайда на пасаду поўнага прафесара. У 1994 годзе выйшаў на пенсію ва ўніверсітэце Хакайда, але працягнуў працаваць на пасадзе поўнага прафесара ва Універсітэце навукі Акаямы (1994—1995) і Універсітэце навукі і мастацтваў Курасікі (1995—2002), якія з’яўляюцца прыватнымі японскімі універсітэтамі.
Быў віцэ-прэзідэнтам і дырэктарам Японскага хімічнага таварыства.
Навуковыя дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Пад кіраўніцтвам Герберта Браўна ва Універсітэце Пердзью Акіра Судзукі займаўся праблемамі сінтэзу і выкарыстання борарганічных злучэнняў.
Па вяртанні ў Японію ён працягнуў гэтыя заняткі і дасягнуў прыкметных поспехаў, вядомых па ўсім свеце. Яго праца 1979 года па рэакцыях крос-спалучэньня ў сінтэзе борарганічных злучэнняў з выкарыстаннем паладыявага каталізатара дала пачатак вялікаму падзелу сучаснай металаарганічнай хіміі. Гэта рэакцыя носіць цяпер імя Судзукі, а за яе адкрыццё навуковец быў у 2010 годзе ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па хіміі.
Аўтар і сааўтар 341-го навуковага артыкула ў рэцэнзуемых часопісах.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 — Прэмія Японскай акадэміі навук
- 2009 — Залаты медаль Паўля Карэра
- 2010 — Заслужаны дзеяч культуры
- 2010 — Ордэн Культуры
- 2010 — Нобелеўская прэмія па хіміі
Сяброўства ў навуковых таварыствах
[правіць | правіць зыходнік]- Японскае хімічнае таварыства
- Японскае таварыства сінтэтычнай арганічнай хіміі
- Амерыканскае хімічнае таварыства
Зноскі
- ↑ а б http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1715741/Suzuki-Akira
- ↑ а б http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1719562/Nobel-Prizes-Year-In-Review-2010/296811/Prize-for-Chemistry
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/416856/Nobel-Prize/93434/The-prizes
- ↑ http://www.nytimes.com/2010/10/07/science/07nobel.html
- ↑ The Nobel Prize in Chemistry 2010 (англ.) (6 октября 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 10 кастрычніка 2010.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- R. Van Noorden Clever coupling catalysts lauded by chemistry Nobel // Nature. — 6.10.2010
- А. Борисова. Нобелевские кросс-сочетания // Троицкий вариант. — № 64, c. 5, 7 (12.10.2010)