Акадэмічнае веславанне
Веслава́нне акадэмічнае — від вяслярнага спорту, гонкі на акадэмічных вёславых суднах.
Акадэмічнае вёславае судна — спартыўная вузкая падоўжаная лёгкая вёславая лодка. Мае вынесеныя за барты на кранштэйнах уключыны для вёслаў і рухомыя банкі-сядзенні.
Гонкі праводзяцца па прамой трасе галоўным чынам на 2000 м для мужчын і на 1000 м для жанчын. Спаборніцтвы праводзяцца на парных суднах (спартсмен вяслуе дзвюма вёсламі) — адзіночкі, двойкі, чацвёркі, і расхінных (кожны вяслуе адным вяслом) — двойкі, чацвёркі і васьмёркі, з рулявым (апрача адзіночкі) ці без яго.
Акадэмічнае веславанне ўзнікла ў Англіі ў 1-й пал. ХІХ ст. Міжнародная федэрацыя веславання заснавана ў 1892. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1900 (для жанчын з 1976), чэмпіянаты свету з 1962, Еўропы з 1893.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акадэмічнае веславанне
- Афіцыйны сайт ФІСА