Адміністрацыйны падзел Рэчы Паспалітай
Выгляд
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Рэчы Паспалітай склаўся ў выніку падпісання Люблінскай уніі 1569 і ўтварэння Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў у складзе Кароны каралеўства Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, якія захоўвалі пэўную аўтаномію ўнутранай улады. Таксама ў склад Рэчы Паспалітай увайшла Лівонія, якая ўвайшла ў яе склад у 1561 з прычыны распаду Лівонскага Ордэна. Тады ж было створана Курляндскае і Земгальскае герцагства, якое прызнала сябе васалам польскага караля.
Падзел
[правіць | правіць зыходнік]Рэч Паспалітая складалася з ваяводстваў двух правінцый Польшчы, ваяводстваў Літвы, нядаўна далучанай Лівоніі і ленных уладанняў.
Карона Польская | |||||
Велікапольская правінцыя | Велікапольскія ваяводствы | ||||
Мазавецкія ваяводствы | |||||
Прускія ваяводствы | |||||
Малапольская правінцыя | |||||
Малапольскія ваяводствы | |||||
Рускія ваяводствы | |||||
Вялікае Княства Літоўскае | Літоўская правінцыя | Літоўскія ваяводствы | |||
Жамойцкае староства | |||||
Лівонія | Інфлянцкае ваяводства | ||||
Ленныя ўладанні і залежныя дзяржавы і тэрыторыі |