Перайсці да зместу

Адміністрацыйны падзел Нарвегіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фюльке Нарвегіі

Адміністрацыйны падзел Нарвегіі — іерархічная сістэма падзелу тэрыторыі і насельніцтва Нарвегіі, якое пражывае на ёй, на асобныя ўчасткі з мэтай арганізацыі дзяржаўнага кіравання. Апроч юрыдычнай сістэмы адміністрацыйнага падзелу існуе традыцыйная, якая часта выкарыстоўваецца ва ўжытку і літаратуры.

У Нарвегіі ўсталявана палітыка-адміністрацыйная сістэма на трох узроўнях:

  • нацыянальны (агульнадзяржаўны);
  • губернскі (губерні, ці фюльке, ці акругі);
  • муніцыпальны (муніцыпалітэты, ці камуны).

Губерні (акругі) у Нарвегіі маюць традыцыйную назву фю́льке (нарв.: fylke), іх 18. Кожная губерня кіруецца губернскім саветам (no:fylkesråd) на чале з губернатарам. Акрамя таго, у губернях дзейнічае фюлькетынг (no:fylkesting), які выбіраецца насельніцтвам.

Фюльке падзелены на камуны (муніцыпалітэты). Усяго іх — 422. Прадстаўнічыя органы камун — камунальныя ўправы (no:kommunestyre), якія выбіраюцца насельніцтвам, выканаўчыя органы — камунальныя саветы (no:kommunalråd).

У гарадах назва гэтых органаў кіравання можа адрознівацца: адпаведна, прадстаўнічыя органы ў гарадах — гарадская ўправа (no:bystyret), выканаўчыя органы ў гарадах — гарадскія саветы (no:byråd).

Нарвегія падраздзяляецца на 19 фюльке (раёнаў)[1], якія аб’ядноўваюцца ў 5 асноўных неафіцыйных рэгіёнаў:

Герб Фюльке Цэнтр фюльке Плошча,[2]
км²
Насельніцтва,[3]
чал. (2013)
Шчыльнасць,
чал./км²
Код
ISO 3166-2
Беларуская (нарв.: ) Беларуская (нарв.: )
Нур-Норгэ (Паўночная Нарвегія)
1 Нурлан Nordland Будзё Bodø 38 482 239 611 6,23 NO-18
2 Тромс Troms, (пн.-саамск.: Romsa) Тромсё Tromsø, (пн.-саамск.: Romsa) 25 863 160 418 6,20 NO-19
3 Фінмарк Finnmark, (пн.-саамск.: Finnmárkku) Вадсё Vadsø, (фінск.: Vesisaari, пн.-саамск.: Čáhcesuolu) 48 631 74 534 1,53 NO-20
Трондэлаг (Цэнтральная Нарвегія)
4 Нур-Трондэлаг Nord-Trøndelag Стэйнх’ер Steinkjer 22 415 134 443 6,00 NO-17
5 Сёр-Трондэлаг Sør-Trøndelag Тронхейм Trondheim, (паўд.-саамск. Råante) 18 839 302 755 13,07 NO-16
Вестлан (Заходняя Нарвегія)
6 Мёрэ-ог-Ромсдал Møre og Romsdal Молдэ Molde 15 101 252 404 17,18 NO-15
7 Согн-ог-Ф’юранэ Sogn og Fjordane Лейкангер Leikanger 18 623 108 700 5,84 NO-14
8 Хордалан Hordaland Берген Bergen 15 438 498 135 32,27 NO-12
9 Ругалан Rogaland Ставангер Stavanger 9376 452 159 48,23 NO-11
Эстлан (Усходняя Нарвегія)
10 Осла Oslo Осла Oslo 454 623 966 1374,37 NO-03
11 Акерсхус Akershus Осла Oslo 4918 566 399 115,17 NO-02
12 Эстфал Østfold Сарпсбарг Sarpsborg 4182 282 000 67,45 NO-01
13 Бускеруд Buskerud Драмен Drammen 14 911 269 003 18,04 NO-06
14 Вестфал Vestfold Цёнсберг Tønsberg 2225 238 748 107,30 NO-07
15 Тэлемарк Telemark Шыен Skien 15 296 170 902 11,17 NO-08
16 Хедмарк Hedmark Хамар Hamar 27 398 193 719 7,07 NO-04
17 Оплан Oppland Лілехамер Lillehammer 25 192 187 254 7,43 NO-05
Сёрлан (Паўднёвая Нарвегія)
18 Эўст-Агдэр Aust-Agder Арэндал Arendal 9158 112 772 12,31 NO-09
19 Вест-Агдэр Vest-Agder Крысціянсан Kristiansand 7277 176 353 24,23 NO-10
Усяго 323 779 5 051 275 15,60
Камуны Нарвегіі

Камуны (нарв.: kommune, -er, англ.: municipality, -ies) з’яўляюцца другім адміністрацыйным узроўнем падзелу Нарвегіі пасля губерняў (фюльке). Да канца 2009 года ў краіне налічвалася 430 камун. Колькасць камун паступова, але ўвесь час скарачаецца з-за зліцця найбольш дробных камун.

Іншыя тэрыторыі

[правіць | правіць зыходнік]

Заморскія тэрыторыі Нарвегіі ў колькасць фюльке не ўваходзяць і на камуны не падзяляюцца. Архіпелаг Шпіцберген (Свальбард) з адміністрацыйным цэнтрам у Лонгйіры, а таксама востраў Ян-Маен з’яўляюцца ўладаннямі Нарвегіі; кіраванне Ян-Маенам ажыццяўляе адміністрацыя Нурлана. Востраў Бувэ з’яўляецца залежнай тэрыторыяй Нарвегіі. Востраў Пятра I і Зямля Каралевы Мод у Антарктыдзе, тэрытарыяльныя прэтэнзіі на якія прад’яўляе Нарвегія, таксама адносяцца ёю да залежных тэрыторый.

Інтэграваныя тэрыторыі

[правіць | правіць зыходнік]
Тэрыторыя Рэгіён Плошча,[2]
км²
Насельніцтва,[4]
чал. (2013)
Адміністрацыйны цэнтр Статус
Шпіцберген Паўночны Ледавіты акіян 61 022 2698 Лонгйір Уладанне
Ян-Маен Нарвежскае мора 377 0 Уладанне
Усяго 61 399 2 600
  • Заўвагі: З 2698 чалавек насельніцтва Шпіцбергена 493 грамадзяне Расіі і 10 Польшчы.

Залежныя тэрыторыі

[правіць | правіць зыходнік]
Тэрыторыя Рэгіён Плошча,
км²
Насельніцтва,
чал. (2013)
Адміністрацыйны цэнтр Статус
Востраў Бувэ Атлантычны акіян 58,5 0 Залежная тэрыторыя
Востраў Пятра I Мора Белінсгаўзена 243 0 Залежная тэрыторыя
Зямля Каралевы Мод Антарктыда каля 2 500 000 0 Залежная тэрыторыя

Зноскі