Агюст Ларан
Агюст Ларан | |
---|---|
фр.: Auguste Laurent | |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1807[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 красавіка 1853[2][3] (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агюст Ларан (фр. Auguste Laurent) (14 лістапада 1807, Ла-Фалі — 15 красавіка 1853, Парыж) — французскі хімік-арганік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1830 г. скончыў Парыжскі Горны інстытут з дыпломам інжынера, пасля чаго ў 1830—1831 гг. працаваў асістэнтам Ж. Б. Дзюма ў Цэнтральнай школе мастацтваў і рамёстваў ў Парыжы. У 1832 г. Ларан перайшоў у лабараторыю Сеўрскага фарфоравага завода, дзе, нягледзячы на недахоп абсталявання для работ па арганічнай хіміі, праводзіў свае даследаванні. У 1837 г. Ларан атрымаў ступень доктара філасофіі, а ў наступным годзе стаў прафесарам хіміі ўніверсітэта ў Бардо. Атрымаўшы ў 1846 годзе званне члена-карэспандэнта Акадэміі навук, Ларан зноў прыехаў у Парыж, дзе ў 1846—1847 гг. працаваў у Вышэйшай нармальнай школе, а ў 1848 годзе, не маючы магчымасці заняць якую-небудзь выкладчыцкую пасаду і застаўшыся без сродкаў да існавання, вымушаны быў ўладкавацца прабірэрам пры Манетным двары. Нягледзячы на цяжкае матэрыяльнае становішча, Ларан ўсё ж працягваў займацца навукай. Ён памёр у поўнай беднасці, ад сухотаў, калі яму не было яшчэ і 46 гадоў.
Зноскі
- ↑ Auguste Laurent // GeneaStar
- ↑ а б Auguste Laurent // www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Auguste Laurent // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1807 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Верхняя Марна
- Памерлі 23 красавіка
- Памерлі ў 1853 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Члены Французскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Хімікі Францыі
- Хімікі XIX стагоддзя