Абу Ібрагім аль-Хашымі аль-Курашы
Абу Ібрагім аль-Хашымі аль-Курашы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. أبو إبراهيم الهاشمي القرشي | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Абу Бакр аль-Багдадзі | ||||||
Пераемнік | Абу аль-Хасан аль-Хашымі аль-Курашы | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
не раней за 1 кастрычніка 1976 і не пазней за 5 кастрычніка 1976 |
||||||
Смерць |
3 лютага 2022[1] (45 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | араб. أمير مُحمَّد عبد الرحمٰن المولى الصلبي[3] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Член у |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Прыналежнасць | Рэспубліка Ірак, Аль-Каіда і ІД | ||||||
Род войскаў | military of the Islamic State[d] | ||||||
Званне | камандзір | ||||||
Камандаваў | ІД | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абу Ібрагім аль-Хашымі аль-Курашы (араб. أبو إبراهيم الهاشمي القرشي[7]) — «халіф»[8] Ісламскай дзяржавы. Яго прызначэнне Саветам шуры было абвешчана СМІ ІД 31 кастрычніка 2019 года, менш чым праз тыдзень пасля смерці былога лідара арганізацыі Абу Бакра аль-Багдадзі[9].
Імя і асоба
[правіць | правіць зыходнік]Мала што вядома аб аль-Хашымі, але яго нісба, аль-Курашы, гаворыць, што ён, як і Багдадзі, узводзіць свой радавод да племя Мухамеда, «з курайшытаў»[9]. Лічыцца, што імя аль-Хашымі з’яўляецца псеўданімам, а яго сапраўднае імя невядома[10]. Існавалі здагадкі, што аль-Хашымі — гэта Абдула Кардаш[11] або Амір Мухамад Саід Абда Рахман аль-Мавла[12]. Рыта Кац, дырэктар SITE Intelligence Group, лічыла малаверагодным, што ІД «выпусціць якія-небудзь відэа-выступы гэтага новага лідара ці хаця б тыя, якія паказваюць яго твар»[13]. Тым не менш 1 лістапада 2019 года прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп заявіў у сацыяльных сетках, што ўрад Злучаных Штатаў усталяваў сапраўдную асобу аль-Хашымі[14].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з данымі ІД, аль-Хашымі з’яўляецца ветэранам «барацьбы супраць заходніх народаў»[15], будучы рэлігійна адукаваным і дасведчаным вайскаводам[16]. Ён быў апісаны як «навуковец, рабочы, прыхільнік», «бачная фігура ў джыхадзе»[17] і «эмір вайны»[18].
Менш чым праз тыдзень пасля смерці Абу Бакра аль-Багдадзі аль-Хашымі быў абраны саветам шуры ў якасці новага халіфа ІД[17], што паказвае на тое, што група па-ранейшаму лічыць сябе халіфатам, нягледзячы на тое, што страціла ўсю сваю тэрыторыю ў Іраку і Сірыі[18]. Прызначэнне аль-Хашымі было меркавана зроблена ў адпаведнасці з «саветам» Багдадзі, то ёсць новы эмір быў названы пераемнікам самім Багдадзі[19]. Яшчэ адзін доказ таго, што аль-Хашымі мог быць прызначаны пераемнікам былога лідара, можа быць выведзена з параўнальна хуткай пераемнасці[13]. Прыход аль-Хашымі да ўлады адбыўся пасля некалькіх дзён спекуляцый і адмаўлення смерці Багдадзі сярод прыхільнікаў ІД[20].
5 мая 2020 года іракская разведка паведаміла аб тым, што ёй удалося затрымаць аль-Хашымі[21][22]. Але пазней аказалася, што гаворка пра іншага чалавека — Абдула Кардашы[23].
Гібель
[правіць | правіць зыходнік]3 лютага 2022 года на сайце Белага дома з’явілася інфармацыя аб тым, што лідар групоўкі «Ісламская дзяржава» быў ліквідаваны вайскоўцамі ЗША ў сірыйскім правінцыі Ідліб[24]. Амерыканцы прыбылі на верталётах, аблажыўшы дом у раёне горада Атма, каля мяжы з Турцыяй[25]. Яны спрабавалі затрымаць або забіць Курашы, але ён забіў сам сябе падрывам бомбы, з-за чаго загінула яшчэ 12 чалавек, у тым ліку сям’я ісламіста[26].
Зноскі
- ↑ Statement by President Joe Biden — WhiteHouse.gov, 2022.
- ↑ Biden details US raid in Syria that left ISIS leader dead — ABC News, 2022.
- ↑ https://www.theguardian.com/world/2020/jan/20/isis-leader-confirmed-amir-mohammed-abdul-rahman-al-mawli-al-salbi
- ↑ Abu Ibrahim al-Quraishi: Who was the ISIS leader killed by the US? — The Jerusalem Post, 2022.
- ↑ Profile: Who was Abu Ibrahim al-Qurayshi? — Al Jazeera English, 2022.
- ↑ مصادر استخباراتية تكشف عن هوية خليفة البغدادي — Sky News Arabia, 2020.
- ↑ "تنظيم الدولة الإسلامية يعلن عن خليفة للبغدادي". Арабская служба Би-би-си(ар.). 2019-10-31. Праверана 2019-10-31.
- ↑ Islamic State Group Names Successor to Al-Baghdadi (англ.). NBC Southern California (31 кастрычніка 2019). — «The new spokesman, named Abu Hamza al-Qurayshi, urged followers to pledge allegiance to the new Caliph» Праверана 1 лістапада 2019.
- ↑ а б Martin Chulov (2019-10-31). "Islamic State names new leader after death of Abu Bakr al-Baghdadi". The Guardian(англ.). ISSN 0261-3077. Праверана 2019-10-31.
- ↑ Islamic State names its new leader as Abu Ibrahim al-Hashemi (англ.). BBC. Праверана 31 кастрычніка 2019.
- ↑ ISIS names new leader as Abu Ibrahim al-Hashimi al-Qurashi and threatens US with revenge attacks over Baghdadi's death (англ.). The Scottish Sun (31 кастрычніка 2019). Праверана 1 лістапада 2019.
- ↑ Haltiwanger, John [in англійская] (31 October 2019). "ISIS says it has a new leader less than a week after the US raid that left al-Baghdadi dead". Business Insider(англ.). Business Insider Inc. Архівавана з арыгінала 1 лістапада 2019. Праверана 1 November 2019.
- ↑ а б Sanchez, Raf (2019-11-01). "Why Isil's new leader Abu Ibrahim al-Hashemi al-Qurayshi has inherited an empire in ruins". The Telegraph(англ.). ISSN 0307-1235. Праверана 2019-11-01.
- ↑ US knows new Daesh/ISIS leader, says Trump (англ.). Anadolu Ajansı. Праверана 1 лістапада 2019.
- ↑ Islamic State names its new leader as Abu Ibrahim al-Hashemi . BBC. Праверана 31 кастрычніка 2019.
- ↑ Ghassan Dahhan. IS heeft een nieuwe leider: Abu Ibrahim al-Hashemi al-Quraishi (гал.). Trouw (31 кастрычніка 2019). — «IS liet weinig los over de nieuwe leider, behalve dat hij zowel een religieus geleerde is als een ervaren commandant» Праверана 31 кастрычніка 2019.
- ↑ а б Islamic State names new leader, confirms death of Baghdadi in US raid (англ.). ABC News (1 лістапада 2019). Праверана 1 лістапада 2019.
- ↑ а б Sanchez, Raf (2019-10-31). "Islamic State announces new leader after death of Abu Bakr al-Baghdadi". The Telegraph(англ.). ISSN 0307-1235. Праверана 2019-11-01.
- ↑ Islamic State confirms Baghdadi's death, names new 'Emir of the Faithful' | FDD's Long War Journal (англ.). Long War Journal (1 лістапада 2019). Праверана 1 лістапада 2019.
- ↑ Dearden, Lizzie. Isis just announced the name of its new leader after the death of Baghdadi (англ.). The Independent (31 кастрычніка 2019). Праверана 1 лістапада 2019.
- ↑ Иракская разведка заявила об аресте лидера "Исламского государства" (руск.). svoboda.org. Радио "Свобода" (20 мая 2020). Праверана 21 мая 2020.
- ↑ Naar, Ismaeel. Iraq arrests ISIS leader Abdulnasser al-Qirdash said to be al-Baghdadi’s successor (англ.). english.alarabiya.net. Аль-Арабия (20 мая 2020). Праверана 21 мая 2020.
- ↑ ArLuther Lee. Suspected Islamic State terrorist leader arrested in Iraq, reports say(нявызн.). ajc. Праверана 3 лістапада 2020.
- ↑ Holland, Steve (3 February 2022). "Islamic State leader exploded bomb, killing himself and family -U.S. official". Reuters. Yahoo! Finance. Архівавана з арыгінала 3 February 2022. Праверана 3 February 2022.
Islamic State leader Abu Ibrahim al-Hashemi al-Quraishi exploded a bomb that killed himself and members of his family, including women and children, a senior U.S. administration official told Reuters on Thursday.
- ↑ Джо Байден заявил о смерти главы «Исламского Государства»
- ↑ Islamic State leader exploded bomb, killing himself and family -U.S. official