Абляпіха
Абляпіха | |||||||||||||||
Абляпіха крушынападобная (Hippophaë rhamnoides) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Hippophae L. | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||
|
Абляпі́ха[1] (Hippophae) — род кустовых і дрэвавых раслін сямейства лохавых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Калючыя кусты або разгалінаваныя дрэўцы, часта са скрыўленым ствалом, вышыня дасягае 7, зрэдку 15 м. Кветкі паяўляюцца разам з лісцем, дробныя, аднаполыя. Расліна двухдомная (мужчынская і жаночая), таму для плоданашэння патрэбна мець у суседстве разнаполыя асобіны.
Плод — несапраўдная касцянка шарападобна-авальнай формы, залаціста-жоўты або аранжавы ў жніўні—верасні. Размнажэнне насеннем або вегетатыўнае. У пладах шмат вітамінаў, алей.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Род абляпіхі аб'ядноўвае 3 віды — крушынападобную (Hippophaë rhamnoides), тыбецкую (Hippophae tibetana) і вербалістую (Hippophae salicifolia). Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі інтрадукавана абляпіха крушынападобная (Hippophaë rhamnoides).
Дэкаратыўныя расліны.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Багатыя сокам плады абляпіхі выкарыстоўваюць у свежым і перапрацаваным выглядзе. Са свежых і замарожаных пладоў вараць варэнне, атрымліваюць сок, які можа быць выкарыстаны на прыгатаванне павідла, жэле, кісялю і напіткаў. Рэшткі пладоў пасля здабывання соку — добры кампанент лячэбнага полівітаміннага чаю. Усе прадукты з абляпіхі маюць далікатны і прыемны пах ананаса.
Як лекавы сродак выкарыстоўваюць абляпіхавы алей.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 65. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.