Іспанскае пытанне (ААН)
Іспанскае пытанне (ісп.: Cuestioñ Española) — праблема адносін паміж Франкісцкай Іспаніяй і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый у перыяд з 1945 па 1955 год.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1936—1939 гадах у Іспаніі ішла грамадзянская вайна, перамогу ў якой атрымаў Франсіска Франка, шмат у чым дзякуючы нямецкай і італьянскай падтрымцы.
З пачаткам Другой сусветнай вайны рэжым Франка абвясціў нейтралітэт. На фоне перамог Германіі ў Еўропе ў 1940 годзе іспанскія войскі занялі міжнародную зону Танжэр. Яна была ўключана ў іспанскі пратэктарат Марока. Падчас нямецка-савецкай вайны Іспанія накіравала на Усходні фронт падраздзяленне добраахвотнікаў — так званую «Блакітную дывізію».
У 1943 годзе, калі поспех спадарожнічаў антыгітлераўскай кааліцыі, Франка перайшоў да строгага выканання нейтралітэту і адклікаў Блакітную дывізію.
З-за сімпатый афіцыйнага Мадрыда да краін Восі пасля вайны Іспанія трапіла ў міжнародную ізаляцыю[1].
Міжнародная ізаляцыя
[правіць | правіць зыходнік]На канферэнцыі 1945 года ў Сан-Францыска, па ініцыятыве дэлегацый Аўстраліі і Мексікі, была прынятая прапанова, паводле якой Іспанія не магла стаць членам ААН, паколькі яе рэжым усталяваны сілавым спосабам. Гэта рашэнне збольшага пралабіравана прадстаўнікамі Іспанскай рэспубліканскай партыі, што ў час грамадзянскай вайны выступала супраць прыхільнікаў Франка[2].
На Патсдамскай канферэнцыі тры дзяржавы-пераможцы (Злучаныя Штаты, Вялікабрытанія і Савецкі Саюз) заявілі, што не прымуць краіну ў ААН пры яе цяперашнім кіраўніцтве[3].
У ААН пытанне Іспаніі было закранута па ініцыятыве польскай дэлегацыі[4]. 29 красавіка 1946 года Савет Бяспекі прыняў рэзалюцыю 4, у якой адзначыў сваё «аднадушнае маральнае асуджэнне рэжыму Франка»[5].
У перыяд з мая па чэрвень 1946 года Савет Бяспекі правёў даследаванне палітычнай сітуацыі ў Іспаніі, у выніку чаго прыйшоў да наступных высноў[4][6]:
- Рэжым Франка, які ўсталяваны пры падтрымцы Германіі і Італіі, меў фашысцкі характар;
- Мадрыд дапамог дзяржавам Восі, накіраваўшы Блакітную дывізію ў Савецкі Саюз і захапіўшы Танжэр у 1940 годзе.
12 снежня 1946 года Генасамблея прыняла рэзалюцыю 39, якая выключыла ўрад Іспаніі з міжнародных арганізацый і канферэнцый пад эгідай ААН. Акрамя таго, рэзалюцыя рэкамендавала Савету Бяспекі прыняць неабходныя меры, калі на працягу «разумнага часу» не будзе створаны новы ўрад. Рэкамендавалася неадкладна адклікаць паслоў, акрэдытаваных у краіне. Рэзалюцыя была прынятая 34 галасамі «за», 6 «супраць», 13 устрымаліся, 1 не галасаваў. Гэта зрабіла немагчымым удзел афіцыйнага Мадрыда ў міжнародных справах[6].
Аднак дадзеныя санкцыі не паўплывалі ні на ўнутраную абстаноўку ў краіне, ні на яе міжнародныя сувязі. Некаторыя дзяржавы (асабліва Аргенціна) не выканалі рэкамендацыі аб адкліканні сваіх паслоў, а многія іншыя проста пакінулі свае дэлегацыі ў якасці часовых павераных[7].
Змена становішча
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўмовах Халоднай вайны геаграфічнае становішча і антыкамуністычная палітыка краіны прымусілі заходнія дзяржавы змяніць сваё стаўленне да Франка[8][7]. Пазней Джярждэпартамент ЗША заявіў, што рэзалюцыя 39 была правальнай. Тым не менш, франкісцкі рэжым працягвалі асуджаць. Злучаныя Штаты нават выключылі Іспанію з плана Маршала і не запрасілі яе ў НАТА[8].
4 лістапада 1950 года Генеральная Асамблея прыняла рэзалюцыю 386, якая адмяніла рэкамендацыю аб адкліканні паслоў і забарону Іспаніі быць членам міжнародных устаноў, створаных або звязаных з ААН. Рэзалюцыя была прынятая 38 галасамі «за», 10 «супраць», 12 устрымаліся.
Рэзалюцыя 386 праклала шлях для далучэння дзяржавы да сістэмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Працэс пачаўся ў 1951 годзе з уключэння краіны ў Сусветны паштовы саюз, Міжнародны саюз электрасувязі і СААЗ[7][9]. Цалкам ён быў завершаны ўступленнем Іспаніі ў ААН 14 снежня 1955 года[10].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Fernández, Antonio; Pereira, Juan Carlos (1995). "La percepción española de la ONU (1945-1962)". Cuadernos de Historia Contemporánea(ісп.) (17). Madrid: Universidad Complutense: 121–146. ISSN 0214-400X. Праверана April 13, 2017.
- ↑ Fernández, Antonio; Pereira, Juan Carlos (1995). "La percepción española de la ONU (1945-1962)". Cuadernos de Historia Contemporánea(ісп.) (17). Madrid: Universidad Complutense: 121–146. ISSN 0214-400X. Праверана April 13, 2017.
- ↑ Berlin Potsdam Conference, 1945 . pbs.org.
- ↑ а б Tash. Investigation of the Spanish question before the United Nations . University of Montana (9 верасня 1951). Праверана April 13, 2017.
- ↑ United Nations Security Council Resolution 4
- ↑ а б Resolución 39(I) de la Asamblea General de la ONU sobre la cuestión española (ісп.). Fundación Acción Pro Derechos Humanos. Праверана April 13, 2017.
- ↑ а б в Sánchez. La esperanza frustrada. El exilio republicano ante la cuestión española en Naciones Unidas (ісп.). Temps i espais de memòria. Barcelona: Generalitat de Catalunya (21 студзеня 2016). Праверана April 13, 2017.
- ↑ а б Alarcón. El repudio internacional, el fin del aislamiento y el ingreso en la ONU (ісп.). El Mundo - Aventura de la Historia. Madrid: Unidad Editorial Información General (17 кастрычніка 2014). Праверана April 13, 2017.
- ↑ Fernández, Antonio; Pereira, Juan Carlos (1995). "La percepción española de la ONU (1945-1962)". Cuadernos de Historia Contemporánea(ісп.) (17). Madrid: Universidad Complutense: 121–146. ISSN 0214-400X. Праверана April 13, 2017.
- ↑ Our history . Government of Spain: Ministry of Foreign Affairs, European Union and Cooperation. Праверана 17 April 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- The Spanish Question . Repertoire of the Practice of the Security Council 1946–1951. United Nations: Department of Political and Security Council Affairs.
- Report of the Subcommittee on the Spanish question appointed by the Security Council on 29 April 1946 . United Nations Digital Library (1 чэрвеня 1946).