Інстыгатар вялікі літоўскі
Выгляд
Інстыгатар вялікі літоўскі (лац.: instigator) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Выконваў функцыі галоўнага пракурора дзяржавы.
У Польшчы ўведзены ў 1557. У ВКЛ упершыню згадваецца ў 1565, з 17 стагоддзя меў намеснікам віцэ-інстыгатара. З 18 стагоддзя дыгнітарскі ўрад.
Выступаў па ўсіх справах, не акрэсленых у праве, уносіў скаргі пра здраду дзяржаве і абразу маястату вялікага князя. Пільнаваў даходы са сталовых маёнткаў вялікага князя, уносіў скаргі супраць ураднікаў па гаспадарчых справах. Засядаў у задворным асэсарскім судзе (з правам дарадчага голасу) і рэфэрэндарскім, падпарадкоўваўся канцлеру.
На сойме 1775 віцэ-інстыгатары былі параўнаны з інстыгатарамі, якіх пасля гэтага было двое.
Інстыгатарамі вялікімі літоўскімі былі:
- Мальхэр Камінскі (Каменскі) (26.7.1586 — 1604)
- Мікалай Пжэлеўскі (Пузэлеўскі) (24.4.1604 — ?)
- Якуб Залескі (? — 1623 — ?)
- Хрызастом Валадкевіч (11.3.1626 — 1633)
- Юры Драслаўскі (21.3.1633 — ?)
- Стэфан Хжанстоўскі (1638—1647)
- Самуэль Камароўскі (1647 — ?)
- Крыштаф Казімір Уніхоўскі (1649—1659(?))
- Вінцэнт Орда (22.3.1659 — 1665)
- Ян Замбжыцкі (1666—1670)
- Сымон Казімер Куровіч-Забістойскі (2.1679 — 1692)
- Дыянісі Рамановіч (6.1692 — ?)
- Станіслаў Руткевіч (1696—1711)
- Ян Францкевіч (25.12.1711 — 1713)
- Казімір Крулікоўскі (16.2.1713 — 1731)
- Міхал Вішнеўскі (16.2.1731 — 1732)
- Станіслаў Антоні Бужынскі (25.4.1734 — 8.5.1750)
- Мікалай Тадэвуш Лапацінскі (9.5.1750 — 1761)
- Андрэй Зянковіч (9.5.1761 — 1765)
- Адам Хмара (9.12.1765 — 10.3.1779)
- Антоні Бажэнцкі (1775—1782)
- Яўстах Юзэф Храпавіцкі (1779—1783)
- Рафал Слізень (29.1.1782 —)
- Юзаф Храпавіцкі (6.13.1783 — 1792)
- Францішак Вайніловіч (1794 — )
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.