Перайсці да зместу

Індыяна Джонс і Цыферблат лёсу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Індыяна Джонс і Цыферблат лёсуM:
англ.: Indiana Jones and the Dial of Destiny
Постар фільма
Жанр прыгодніцкі фільм[2][5] і баявік[2][5]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Lucasfilm[d] і Paramount Pictures
Працягласць 154 хв.[2][8][…]
Бюджэт 285-387 мільёнаў долараў ЗША
Зборы 384 мільёны долараў ЗША
Краіна
Мова англійская
Год 18 мая 2023[1], 28 чэрвеня 2023[2][3], 29 чэрвеня 2023[4] і 30 чэрвеня 2023
Папярэдні фільм Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа
IMDb ID 1462764
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Індыяна Джонс і Цыферблат лёсу» (англ.: Indiana Jones and the Dial of Destiny) — амерыканскі мастацкі фільм Джэймса Мэнгалда. Пятая і апошняя карціна цыклу пра археолага Індыяна Джонса. Сіквел да «Індыяна Джонс і Каралеўства крышталёвага чэрапа». Галоўную ролю сыграў Харысан Форд. Кінафільм кампаніі «Lucasfilm[en]». Прэм’ера фільма неаднаразова пераносілася з прычыны тэхнічных цяжкасцей і пандэміі COVID-19 і адбылася 30 чэрвеня 2023 года.

Дзеі фільма адбываюцца ў 1969 годзе, апавядаецца пра Джонса і яго хросную дачку Хелену, якія спрабуюць знайсці магутны артэфакт, да таго як доктар Юрген Фолер, навуковец з NASA, выкарыстае яго для змены вынікаў Другой Сусветнай вайны на карысць нацыстаў.

«Цыферблат лёсу» — адзіны фільм у серыі, які не зняты Стывенам Спілбергам і не задуманы Джорджам Лукасам, але абодва выступаюць як выканаўчыя прадзюсары. Гэта таксама першы фільм у серыі, які не будзе распаўсюджваць Paramount Pictures пасля набыцця студыяй Уолта Дыснея Lucasfilm і правоў на будучыя сіквелы. Paramount захоўвае правы на распаўсюд першых чатырох фільмаў і даход ад іх.

Прэм’ера фільма «Індыяна Джонс і цыферблат лёсу» адбылася па-за конкурсам на 76-м Канскім кінафестывалі 18 мая 2023 года, а прэм’ера ў кінатэатрах — 30 чэрвеня 2023 года. Фільм атрымаў неадназначныя водгукі і сабраў 384 мільёны долараў у пракаце па ўсім свеце, стаўшы касавым правалам для студыі з прычыны незацікаўленасці шырокай аўдыторыі і вялікага бюджэту.

У 1944 годзе нацысты схапілі Індыяну Джонса і оксфардскага археолага Бэзіла Шоў, калі тыя спрабавалі завалодаць Святым Кап’ём. Юрген Фолер паведамляе свайму кіраўніцтву, што кап’ё фальшывае, але ён знайшоў палову цыферблата старыжытнага сіракузскага матэматыка Архімеда -- антыкітэрскага механізму, які дае магчымасць падарожжаў у часе. Джонс уцякае на цягніку, поўным нарабаванымі артэфактамі, які ідзе ў Берлін і вызваляе Бэзіла. Разам яны знаходзяць палову цыферблата ў цягніку і ўцякаюць перад тым як цягнік сышоў з рэек на мосце разбомбленым авіяцыяй антыгітлераўскай кааліцыі.

У 1969 годзе Джонс сыходзіць на пенсію з пазіцыі выкладчыка каледжа Хантэр у Нью-Ёрку. Напярэдадні яго жонка Мэрыён падала на развод, бо шлюб стаў цяжкім пасля гібелі сына Мэта на вайне ва В’етнаме. Хросная дачка Джонса, археолаг Хелена Шоў, нечакана наведвае іх і хоча даследаваць цыферблат. Джонс папярэджвае, што яе нябожчык бацька, Бэзіл, быў апантаны вывучэннем цыферблата, перад тым як аддаць яго на знішчэнне Джонсу, чаго той не зрабіў.

Саўдзельнікі Фолера нападаюць на іх. ЦРУ дапамагае Фолеру, які цяпер працуе ў НАСА як «доктар Шміт». Хелена, якую выкрываюць як кантрабандыстку старажытнасцей, уцякае з Цыферблатам, каб прадаць яго на чорным рынку. Тым часам Джонса абвінавацілі ў забойстве двух калег, што вымушае яго ўцячы, ён адрываецца ад пагоні ў натоўпе на парадзе ў гонар высадкі на Месяц карабля «Апалон-11», а затым сярод удзельнікаў антываеннага пратэсту.

Джонс сустракае старога сябра Салаха, цяпер кіроўцу нью-ёркскага таксі, які дапамагае Джонсу збегчы з краіны. Джонс здагадаўся, што Хелена хутчэй за ўсё прадасць цыферблат у Танжэры. У гатэлі Джонс зрывае незаконны прыватны аўкцыён Хелены, але Фолер і яго паплечнікі прыбываюць і крадуць артэфакт. Джонс, Хелена і яе таварыш-падлетак Тэдзі Кумар ганяюцца за імі па вуліцах на тук-туку. Агенты ЦРУ арыштоўваюць Фолера, калі ўрад ЗША адмаўляецца ад яго за парушэнне загаду, але паплечнікі Фолера забіваюць агентаў і крадуць верталёт.

Джонс, Хелена і Тэдзі знаходзяць Фолера ў Грэцыі і аб’ядноўваюцца са старым сябрам Джонса Рэнальдам, прафесійным дайверам. Кіруючыся даследаваннямі Бэзіла, яны ныраюць да месца старажытнага караблекрушэння ў Эгейскім моры і здабываюць планшэт з месцазнаходжаннем другой паловы Цыферблата. З'яўляецца Фолер і забівае Рэнальда і яго каманду, але група Джонса ўцякае і накіроўваецца на Сіцылію.

Унутры пячоры Вуха Дыяніса Джонс і Хелена знаходзяць магілу Архімеда і другую палову цыферблата ў ёй. З’яўляецца Фолер і бярэ Джонса ў палон, раніць яго, але Хелена і Тэдзі паспяваюць уцячы. Пасля зборкі цыферблата Фолер раскрывае свае планы адправіцца ў 1939 год, каб забіць Адольфа Гітлера і дапамагчы прывесці Германію да перамогі ў Другой сусветнай вайне. На аэрадроме злачынца актывуе цыферблат і знаходзіць часавую расколіну ў небе.

З набліжэннем да расколіны, Джонс разумее, што дрэйф кантынентаў мог змяніць каардынаты часавай шкалы. Замест 1939 года група трапіла на аблогу Сіракуз у 212 годзе да н.э. Ваюючыя арміі збіваюць самалёт Фолера, думаючы, што гэта цмок. Джонс і Хелена скокнулі з парашутамі непасрэдна перад падзеннем самалёта, а Фолер і яго людзі загінулі. Тым часам самалёт Тэдзі бяспечна прызямляецца. Архімед знаходзіць у абломках самалёта цела Фолера і ручны гадзіннік. Ён аддае Джонсу цыферблат, але пакідае сабе гадзіннік. Джонс і Хелена разумеюць, што Архімед стварыў цыферблат, каб прывесці падарожнікаў з будучыні праз расколіны, якія вядуць толькі ў 212 год да н.э. Калі расколіна пачынае разбурацца, цяжка паранены Джонс хоча застацца, адчуваючы, што яму больш няма для чаго жыць. Хелена, баіцца парадоксу часу і накаўтуе Джонса і забірае яго з сабой. На самалёце Тэдзі яны вяртаюцца ў 1969 год.

Вярнуўшыся ў сучаснасць, ачунялы Джонс прачынаецца ў сваёй кватэры і зноў сустракаецца з Хеленай, Тэдзі, Салахам і Мэрыён. Мэрыён і Джонс мірацца.

Акцёр Роля
Харысан Форд Індыяна Джонс Індыяна Джонс
Фібі Уолер-Брыдж Хелена Шоу, Хелена Шоу, хросніца Джонса
Джон Рыс-Дэвіс Салах Салах
Мадс Мікельсен Юрген Фёлер Юрген Фёлер
Антоніа Бандэрас Рэнальда Рэнальда

Здымачная група

[правіць | правіць зыходнік]
  1. https://www.tf1info.fr/culture/cinema-en-direct-festival-de-cannes-2023-suivez-avec-nous-la-montee-des-marches-d-indiana-jones-avec-harrison-ford-mads-mikkelsen-antonio-banderas-2257545.html
  2. а б в г Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 24 мая 2023.
  3. https://p3.no/filmpolitiet/2023/05/indiana-jones-and-the-dial-of-destiny/ Праверана 2 ліпеня 2023.
  4. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 28 чэрвеня 2023.
  5. а б https://www.senscritique.com/film/indiana_jones_et_le_cadran_de_la_destinee/11900234
  6. а б в Spielberg and Ford Reunite as Indiana Jones Returns to Theaters July 19, 2019 // thewaltdisneycompany.com — 2016. Праверана 1 чэрвеня 2016.
  7. а б в г д е Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  8. https://www.ecranlarge.com/films/985304-indiana-jones-5