Перайсці да зместу

Імперскае міністэрства акупаваных усходніх тэрыторый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Берлін, Раўхштрасэ 17-18, будынак Усходняга міністэрства. Да вайны — рэзідэнцыя югаслаўскага каралеўскага пасланца.
Берлін, Унтэр дэн Ліндэн 63, у 1942—1944 — галоўны будынак Усходняга міністэрства. Да вайны і пасля яе — пасольства СССР.

Імперскае міністэрства акупаваных усходніх тэрыторый (ням.: Reichsministerium für die besetzten Ostgebiete (RMfdbO)) — адно з імперскіх міністэрстваў Трэцяга рэйха, створанае для грамадзянскага кіравання захопленымі ў падчас вайны тэрыторыямі СССР. Было заснавана на падставе ўказа Гітлера ад 17 ліпеня 1941 года «Аб грамадзянскім кіраванні ў акупаваных усходніх абласцях». Яшчэ ў красавіку 1941 года Гітлер паведаміў Альфрэду Розэнбергу, што плануе прызначыць яго імперскім міністрам па справах акупіраваных тэрыторый СССР і даручыў яму падрыхтаваць план расчлянення СССР і стварэння мясцовых органаў кіравання. Гэты план быў прадстаўлены ў дакладзе А. Розэнберга 9 мая 1941 года і прыняты з шэрагам паправак[1]. У ходзе вайны міністэрства займалася грамадзянскім кіраваннем тых захопленых тэрыторый СССР, якія не ўваходзілі ў зону адказнасці ваеннага камандавання. Такімі з'яўляліся: Эстонія, Латвія, Літва, Беларусь, значная частка Украіны і некаторыя раёны РСФСР.

Нягледзячы на тое, што да 1945 ў практычна ўсе тэрыторыі СССР былі вызваленыя савецкімі войскамі, міністэрства працягвала існаваць аж да краху гітлераўскай Германіі ў маі 1945 года[2].


Мясцовыя органы

[правіць | правіць зыходнік]

У адпаведнасці з планам раздзялення СССР на яго тэрыторыі стваралася 5 Рэйхскамісарыятаў, якія падпадзяляліся на генеральныя камісарыяты (а тыя ў сваю чаргу на раёны). Фактычна ж былі створаны Рэйхскамісарыят Остланд і Рэйхскамісарыят Украіна. Рэйхскамісарыят Масковія, Рэйхскамісарыят Каўказ і Рэйхскамісарыят Туркестан засталіся ў планах.

Некаторая частка дакументаў міністэрства захоўваецца ў Расійскім дзяржаўным ваенным архіве.

Зноскі

  1. Залесский К. «НСДАП. Власть в Третьем рейхе». М.: Яуза, Эксмо, 2005. С 332.
  2. Й. Геббельс «Последние записи». Смоленск, «Русич», 1993. С. 202, 220 (запісы ад 16 і 18 сакавіка 1945 г.). З нагоды існавання гэтага міністэрства ў ваеннай сітуацыі вясны 1945 году Ё. Гебельс запісаў ў сваім дзённіку: «Рэйхсміністр Розэнберг усё яшчэ адмаўляецца распусціць сваё міністэрства. Ён называе яго цяпер не міністэрствам па справах акупаваных усходніх абласцей, бо гэта гучала б занадта смешна, а толькі усходнім міністэрствам. Ён хоча засяродзіць у гэтым міністэрстве ўсю нашу ўсходнюю палітыку» (запіс ад 16 сакавіка 1945 г.).