Перайсці да зместу

Ікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ікі
яп.: 壱岐島
Характарыстыкі
Плошча138,5 км²
Насельніцтва30 897 чал.
Шчыльнасць насельніцтва223,08 чал./км²
Размяшчэнне
33°47′ пн. ш. 129°43′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦусімскі праліў
Краіна
Рэгіёнпрэфектура Нагасакі
Ікі (Японія)
Ікі
Ікі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ікі (яп.: 壱岐島 Ікі-но сіма) — японскі востраў у Цусімскім праліве, у 20 км ад берагоў Кюсю; адміністрацыйна ўваходзіць у прэфектуру Нагасакі. Галоўны населены пункт на востраве — горад Ікі.

Ікі — вулканічны востраў у Цусімскім праліве паміж Цусімай і Кюсю. Плошча вострава — 138,5 км²; максімальная адлегласць ад паўночнага берага да паўднёвага — 17 км, ад заходняга да ўсходняга — 15 км. Найвышэйшы пункт — патухлы вулкан Такэнацудзі (яп.: 岳ノ辻), 213 м над узроўнем мора. Апошняе вывяржэнне Такэнацудзі было 0,6—0,9 мільёнаў гадоў назад[1]; тым не менш, на востраве існуюць гарачыя крыніцы.

Дзякуючы галіне цёплай плыні Курасіа, на Ікі мякчэйшы клімат, чым на асноўных астравах Японіі на той жа шыраце.

Зноскі

  1. Nagaoka Shinji, Nakagawa Hideaki. Eruptive History of Takenotsuji Volcano in the Iki Island, Western Japan // Bulletin of Faculty of Education, Nagasaki University. — 2003. — № 69. — ISSN 1345-1359. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2020.