Ігар Анатолевіч Маршалаў
Ігар Анатолевіч Маршалаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Дзмітрыевіч Сідарук | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Дзмітрыевіч Сідарук | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 студзеня 1972 (52 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды |
Ігар Анатолевіч Маршалаў (нар. 12 студзеня 1972, Шклоў, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, генерал-маёр фінансавай міліцыі. Дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў (2013–2023), пасол Беларусі ў Зімбабвэ з 2023 года. Фігурант Чорнага спісу ЕС, спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1993 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу, атрымаў кваліфікацыю «інжынер-эканаміст». У 1998 годзе скончыў Беларускі камерцыйны інстытут кіравання па спецыяльнасці «правазнаўства». У 2018 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны».
У лістападзе 1993 года прыняты на службу ў аддзел падатковых расследаванняў па горадзе Мазыры Дзяржаўнай падатковай інспекцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.
Далей служыў на розных пасадах у органах фінансавых (падатковых) расследаванняў, прайшоў шлях ад старэйшага інспектара міжраённага аддзела да намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка следчага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.
З кастрычніка 2012 года па жнівень 2013 года — намеснік дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
9 жніўня 2013 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў .
20 лістапада 2023 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ[1].
12 жніўня 2024 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Ангола і Рэспубліцы Замбія па сумяшчальніцтве[2].
Міжнародныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]2 снежня 2021 года Маршалаў быў даданы ў Чорны спіс Еўрасаюза[3]. 20 снежня Маршалава ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[4]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[5][6].
9 жніўня 2023 года Маршалаў быў ўнесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Лукашэнка назначыў паслоў у Кітай, Зімбабвэ, ПАР, Сербію і Інданезію
- ↑ Лукашэнка назначыў паслоў у пяці краінах Афрыкі і Азіі
- ↑ ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам . Наша Ніва (2 снежня 2021).
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія . Наша Ніва (23 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Counter Narcotics Designations; Belarus Designations; Issuance of Belarus General Licenses (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2023). Праверана 20 лістапада 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Маршалов Игорь Анатольевич Архівавана 20 лістапада 2023.
- Паслы Беларусі ў Зімбабвэ
- Паслы Беларусі ў Анголе
- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Шклове
- Выпускнікі Беларускага камерцыйнага інстытута кіравання
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Дыпламаты Беларусі
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
- Генерал-маёры міліцыі (Беларусь)