Перайсці да зместу

Ігар Аляксандравіч Церахаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Аляксандравіч Церахаў
укр.: Ігор Олександрович Терехов
Гарадскі галава Харкава
з 11 лістапада 2021
выканаўца абавязкаў з 17 снежня 2020
Папярэднік Генадзь Кернес
Сакратар Харкаўскай гарадской рады
9 снежня 2020 — 11 лістапада 2021
Папярэднік Аляксандр Новак

Нараджэнне 14 студзеня 1967(1967-01-14) (57 гадоў)
Партыя Адраджэнне (2015—2019)
Давярай справам (2019)
Блок Кернеса — Паспяховы Харкаў (з 2020)
Вядомы як чыноўнік
Узнагароды
ордэн «За заслугі» ІІІ ступені Order For Courage Ордэн За мужнасць III ступені
Honorary Diploma of the Verkhovna Rada of Ukraine Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Украіны Honored Economist of Ukraine
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

І́гар Алякса́ндравіч Це́рахаў (укр.: Ігор Олександрович Терехов; нар. 14 студзеня 1967 года, Харкаў, УССР, СССР) — украінскі чыноўнік і дзеяч мясцовага самакіравання. Гарадскі галава Харкава з 11 лістапада 2021 года[1][2]. З 2015 года да 11 лістапада 2021 года быў дэпутатам Харкаўскай гарадской рады з 2015 года, з 2020 года — кіраўнік фракцыі партыі «Блок Кернеса — Паспяховы Харкаў»[3], з 9 снежня 2020 года да 11 лістапада 2021 года — сакратар Харкаўскай гарадской рады[4][5]. Пасля смерці Генадзя Кернеса стаў выканаўцам абавязкаў гарадскога галавы Харкава з 17 снежня 2020[6] да 11 лістапада 2021 года.

Нарадзіўся 14 студзеня 1967 года ў Харкаве ў сям’і ваеннаслужачага[7][8].

У 1990 годзе скончыў Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». Пасля гэтага застаўся ў ВНУ на пасадзе стажора-даследчыка, пісаў кандыдацкую дысертацыю, але не абараніў яе[9].

2006 — скончыў Харкаўскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіравання Нацыянальнай акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне».

2007 — атрымаў ступень кандыдата навук па дзяржаўным кіраванні[10].

Не валодае ўкраінскай мовай, у снежні 2020 года паабяцаў яе вывучыць[11].

З 1994 года працаваў у ЗАТ «Укркандыцыянер». У 1997 годзе прызначаны на пасаду старшыні савета акцыянераў, старшыні праўлення гэтага таварыства, перайменаванага ў ААТ «Харкаўскі завод „Кандыцыянер“»[3]. Пасля таго, як Церахаў стаў чыноўнікам, прадпрыемства было аформлена на ягоную маці Вікторыю[9]. З 1999 па 2006 год працаваў начальнікам упраўлення па пытаннях прадпрымальніцтва, начальнікам упраўлення камунальнага спажыўчага рынку[3].

Кар’ера чыноўніка і палітыка

[правіць | правіць зыходнік]

З красавіка 2006 года — эканамічны дарадца аддзела па забеспячэнні дзейнасці кіраўніка і намеснікаў кіраўніка Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

У 2006 годзе Церахаў няўдала балатаваўся па спісе блока «Наша Украіна» ў Вярхоўную Раду[6][9].

29 сакавіка 2007 года быў прызначаны намеснікам кіраўніка Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Арсена Авакава[3].

У 2007 годзе ў мясцовых СМІ Церахава называлі чалавекам Авакава[12]. Але ў 2010 годзе пасля звальнення апошняга з пасады кіраўніка ХАДА Церахаў перайшоў у стан палітычных і бізнесовых апанентаў Авакава — Міхаіла Добкіна і Генадзя Кернеса[12].

У красавіку 2010 года Церахава прызначылі на пасаду намесніка Харкаўскага гарадскога галавы.

У верасні 2015 года заняў пасаду першага намесніка гарадскога галавы[3].

У 2015 годзе абраны дэпутатам Харкаўскай гарадской рады VII склікання, быў членам пастаяннай камісіі Харкаўскай гарадской рады па пытаннях планавання, бюджэту і фінансаў[3].

9 снежня 2020 года быў абраны сакратаром Харкаўскай гарадской рады[4]. Пасля смерці Генадзя Кернеса 8 снежня 2020 года стаў выканаўцам абавязкаў гарадскога галавы Харкава[6]. У той жа дзень Церахаў паабяцаў, што на працягу ўсталяванага законам тэрміну (15 дзён[6][13]) звернецца ў Вярхоўную раду па пытанні прызначэння пазачарговых выбараў харкаўскага гарадскога галавы[14]. 30 снежня сакратар гарадской рады сказаў, што накіруе гэты зварот у ВРУ ў апошні дзень прадугледжанага заканадаўствам тэрміну, 31 снежня[13]. У профільным камітэце Вярхоўнай Рады паведамілі, што атрымалі хадайніцтва Церахава 20 студзеня 2021 года і пазней паведамляць, калі яно будзе разглядацца[15].

У маі 2021 года Церахаў паабяцаў, што Харкаўская гарадская рада падасць апеляцыю на рашэнне Харкаўскага акруговага адміністратыўнага суда, якім быў скасаваны рэгіянальны статус рускай мовы ў г. Харкаве[16]. Але юрысты гарадской рады няправільна аформілі і няўчасна падалі дакументы наконт гэтага, таму ў апеляцыі адмовілі[17].

Выступаў за вяртанне праспекту Пятра Грыгарэнкі назвы «праспект маршала Жукава» насуперак закону Украіны «Пра асуджэнне камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага рэжымаў»[18][19]. Але харкаўская гарадская рада тройчы прайгравала суды па гэтай справе[19]. Таксама Церахаў выступае супраць дэмантажу бюста Георгію Жукаву ў Харкаве[18].

Гарадскі галава Харкава

[правіць | правіць зыходнік]

Быў зарэгістраваны кандыдатам на пазачарговых выбарах мэра Харкава 31 кастрычніка 2021 года[20]. Увечары 1 лістапада старшыня гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Алена Матвіенка абвясціла Церахава пераможцам выбараў мэра[21]. Ва ўмовах рэкордна нізкай яўкі (28,29 %)[22][23] Ігар Церахаў па падліках выбарчкама атрымаў крыху больш за палову (50,66 %) галасоў гараджан, якія прыйшлі на выбары[21]. На наступны дзень паліцыя адкрыла крымінальную справу па фальсіфікацыі пратаколаў на шэрагу ўчасткаў[24][25] на карысць Церахава[25]. На пазачарговай сесіі гарадской рады 11 лістапада 2021 года прыняў прысягу Харкаўскага гарадскога галавы і заняў гэтую пасаду[26].

У дэкларацыі за 2019 год указаў 6 млн грн наяўных грошай, сумесна з маці задэклараваў дзве кватэры ў Харкаве, арандуе аўтамабіль Mercedes-Benz GL 350[10].

Бацька — Аляксандр, быў спартыўным урачом[29].

Маці — Вікторыя. На яе было аформлена ААТ «ХЗ „Кандыцыянер“» пасля таго, як Церахаў стаў чыноўнікам[9].

Былая жонка — Алена Віктараўна Віннік (Піжэнка).

Ігар Церахаў разведзены, мае траіх дзяцей. Ад першага шлюбу — сын Мікалай 1995 г. н., ад другога шлюбу — Мацвей (2003 г. н.) і Андрэй (2006 г. н.)[10].

Зноскі

  1. Терехов склав присягу Харківського міського голови (укр.). Харків Тimes (11 лістапада 2021). Праверана 13 лістапада 2021.
  2. Терехов офіційно став мером Харкова (укр.). Українська правда. Праверана 13 лістапада 2021.
  3. а б в г д е "Терехов Игорь Александрович". Харьковская городская рада(руск.). 1991-12-09. Архівавана з арыгінала 3 лістапада 2021. Праверана 2020-12-17.
  4. а б Терехов став секретарем Харківської міськради VIII скликання (укр.). mediaport.ua. Праверана 17 снежня 2020.
  5. Терехов мер Харкова — на сесії міськради 11 листопада склав повноваження секретаря міськради (укр.). slovoidilo.ua. Слово і Діло (11 лістапада 2021). Праверана 11 лістапада 2021.
  6. а б в г Кернес помер. Хто тепер керуватиме Харковом — роз'яснення ОПОРА (укр.). ua-news.liga.net (17 снежня 2020). Праверана 17 снежня 2020.(недаступная спасылка)
  7. Терехов Ігор Олександрович — біографія | Официальный сайт Харьковского городского совета, городского головы, исполнительного комитета (укр.)(недаступная спасылка). www.city.kharkov.ua. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2021. Праверана 21 лістапада 2021.
  8. Ігор Терехов народився 14 січня 1967 року у Харкові у родині військовослужбовця. Його юність припала на турбулентні часи Перебудови та розвалу СРСР. (укр.).
  9. а б в г Вийшов із тіні. Що відомо про Ігоря Терехова, який став в.о. мера Харкова після смерті Геннадія Кернеса (укр.). nv.ua. Праверана 17 снежня 2020.
  10. а б в Ігор Терехов — новий голова Харкова. Що про нього відомо (руск.). РБК-Украина. Праверана 23 снежня 2020.
  11. “Дякуємо, приходьте ще!” Як магазини, ресторани та комунальні служби Харкова перейшли на українську (руск.). 2day.kh.ua. Праверана 18 кастрычніка 2021.
  12. а б Хто такий Ігор Терехов, який очолить Харків після Кернеса (укр.). unian.ua. Праверана 18 снежня 2020.
  13. а б Стало відомо, коли міська рада Харкова звернеться до ВР щодо призначення нових виборів мера (укр.)(недаступная спасылка). suspilne.media (30 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2021.
  14. Терехов обіцяє в установлений термін звернутися до Верховної Ради щодо позачергових виборів мера Харкова (укр.). depo.ua. Праверана 17 снежня 2020.
  15. Профільний комітет Ради отримав лист Терехова про призначення виборів мера Харкова(недаступная спасылка). suspilne.media. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2021. Праверана 20 студзеня 2021.
  16. Харьков будет отстаивать русский язык, как региональный — Игорь Терехов (руск.). youtube.com. Праверана 6 кастрычніка 2021.
  17. Суд не ухвалив апеляцію на рішення про скасування російської мови у Харкові (укр.). 2day.kh.ua (25 кастрычніка 2021).
  18. а б Терехов на повышенных тонах пообещал оставить маршала Жукова на карте Харькова (руск.). youtube.com (30 чэрвеня 2021). Праверана 6 кастрычніка 2021.
  19. а б Харківський проспект Жукова знову став проспектом Григоренка — рішення суду (укр.)(недаступная спасылка). Суспільне (28 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2021. Праверана 18 кастрычніка 2021.
  20. Їх залишилося 10. Повний список та біографії усіх кандидатів у мери Харкова (укр.). nv.ua (29 кастрычніка 2021).
  21. а б У Харкові на виборах мера переміг Ігор Терехов — голова тервиборчкому. 01.11.2021, 23:00 (укр.)
  22. Низька явка на виборах мера Харкова: думки політологів (укр.)(недаступная спасылка). Суспільне. suspilne.media (1 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2021.
  23. Чому харків'яни проігнорували вибори? (укр.). 2day.kh.ua. Праверана 2 лістапада 2021.
  24. Поліція відкрила справу після заяви про фальсифікацію протоколів у Харкові (укр.)(недаступная спасылка). Суспільне (2 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2021.
  25. а б Фальсифікація протоколів у Харкові: представник «Опори» написав заяву до поліції (укр.)(недаступная спасылка). Суспільне (1 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2021.
  26. Терехов склав присягу Харківського міського голови (укр.). Харків Тimes (11 лістапада 2021). Праверана 11 лістапада 2021.
  27. [https://zakon.rada.gov.ua/laws/show/21/2007#Text Про відзначення державними нагородами України № 21/2007 від 18.01.2007] (укр.). zakon.rada.gov.ua. Праверана 24 снежня 2020.
  28. Указ Президента України №549/2012 (укр.). Офіційне інтернет-представництво Президента України. Праверана 24 снежня 2020.
  29. Ігор Терехов // Украина с Тиграном Мартиросяном — 5 июня 2021 (руск.). youtube.com (5 чэрвеня 2021). Праверана 6 кастрычніка 2021.