Ібрагім Ісмаіл Чундрыгар
Ібрахім Ісмаіл Чундрыгар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
(урду: ابراہیم اسماعیل چندریگر) | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хусейн Шахід Сухравардзі | ||||||
Пераемнік | Фераз Хан Нун | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 верасня 1897 |
||||||
Смерць |
26 верасня 1960 (63 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | Іслам | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ібрахім Ісмаіл Чундрыгар (урду: ابراہیم اسماعیل چندریگر) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч. Шосты прэм’ер-міністр Пакістана.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1897 годзе ў Ахмадабадзе. У 1920 годзе скончыў Бамбейскі ўніверсітэт. На выбарах 1937 года ён быў выбраны членам Заканадаўчага савета Бамбея. Годам пазней ён стаў намеснікам лідара Мусульманскай лігі ў Заканадаўчым сходзе. Чундрыгар быў лідарам Мусульманскай лігі Бамбея з 1940 па 1945 год[1].
Калі Пакістан атрымаў незалежнасць, Чундрыгар быў прызначаны міністрам гандлю краіны. Затым ён быў прызначаны паслом Пакістана ў Афганістане. Пазней ён служыў губернатарам Паўночна-Заходняй памежнай правінцыі з лістапада 1951 года па май 1953[1].
Пасля таго як Сухравардзі сышоў у адстаўку, Іскандэр Мірза прызначыў Чундрыгара, лідара Мусульманскай лігі, прэм’ер-міністрам краіны. Яго знаходжанне на пасадзе прэм’ер-міністра доўжылася менш за два месяцы. Чундрыгар быў вымушаны сысці ў адстаўку 11 снежня 1957 года[1].
Ібрахім Ісмаіл Чундрыгар быў у большай ступені юрыстам, чым палітыкам. Ён набыў вялікую папулярнасць у народзе, як спецыяліст па канстытуцыйным праве[1].
Памёр 26 верасня 1960 года[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Ibrahim Ismail Chundrigar (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2013. Праверана 12 лютага 2012.