Абдэлазіз аль-Хілу
Абдэлазіз аль-Хілу | |
---|---|
Дата нараджэння | 1954 |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | НАВС, НВРС—П |
Бітвы/войны | Другая грамадзянская вайна ў Судане, Канфлікт у Паўднёвым Кардафане і Блакітным Ніле, Канфлікт у Судане (2023) |
Абдэлазіз Адам аль-Хілу (араб. عبد العزيز الحلو; нар. 7 ліпеня 1954) — палявы камандзір Народнай арміі вызвалення Судана, адзін з лідараў партыі «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў н. п. Аль-Файд Ум Абдула, Паўднёвы Кардафан.
Пачатковую адукацыю атрымаў у школе Даламі, сярэднюю — у Аль-Далінг і Кадуглі. Вывучаў эканоміку ў Хартумскім універсітэце, які скончыў у 1979 годзе. Пасля працаваў фінансавым і адміністрацыйным служачым Нацыянальнага ўпраўлення электра- і водазабеспячэння Хартума[1].
Яшэ падчас вучобы ў Хартумскім універсітэце ўліўся ў шэрагі апазіцыі. Далучыўся да Народнай арміі вызвалення Судана[1]. Праявіў сябе як таленавіты палявы камандзір. Займаўся задачамі забеспячэння, мабілізацыі, вярбоўкі і ваеннага планавання[2].
Пасля завяршэння грамадзянскай вайны ў Судане далучыўся да баявой арганізацыі «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач», у складзе якой ваяваў супраць цэнтральных уладаў у Паўднёвым Кардафане. У 2017 годзе арганізацыя распалася. Адну з фракцый узначаліў Аль-Хіла. Настойваў на стварэнні свецкай дзяржавы і перамовы з урадам аль-Башыра[3].
Пасля суданскай рэвалюцыі абвясціў аб часовым аднабаковым спыненні агню[4]. Пайшоў на перамовы з новай уладай[5].
У чэрвені 2023 года падтрымаў Сілы аператыўнай падтрымкі ў барацьбе з ваеннай хунтай генерала Абдэля Бурхана[6]. Саюз фракцый быў неафіцыйным[7].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б عبدالعزيز الحلو قائد اسطورة ورجل المهام الصعبة | rahibnews Архівавана 1 يوليو 2017.
- ↑ [1]
- ↑ "Al-Mahdi rejects linking peace in Sudan to secular state". Sudan Tribune. 12 January 2020. Праверана 16 January 2020.
{{cite news}}
:|archive-date=
патрабуе|archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 23 чэрвеня 2023. - ↑ SPLM-N al-Hilu extends unilateral ceasefire for additional three months . reliefweb.int (31 сакавіка 2020).
- ↑ World Food Programme Chief congratulates Sudanese government and rebel group on steps towards peace . reliefweb.int (28 сакавіка 2021).
- ↑ "South Kordofan residents flee as Sudan war escalates". al-Arabiya(англ.). 2023-06-23. Праверана 2023-06-23.
- ↑ "South Sudan president persuades SPLM-N al-Hliu to refrain from attacking Sudanese army". Sudan Tribune(англ.). 2023-07-05. Праверана 2023-07-16.(недаступная спасылка)