Перайсці да зместу

PlayStation

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:49, 27 мая 2024, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (clean up, Task 16: replaced (4×) / removed (0×) deprecated |dead-url= and |deadurl= with |url-status=; з дапамогай AWB)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Распрацоўшчык Sony Interactive Entertainment[d]
Вытворца Sony
Тып Гульнявая прыстаўка
Пакаленне Эпоха 32/64-бітных прыставак
Дата выхаду Японія 3 снежня 1994 г.
Злучаныя Штаты Амерыкі 9 верасня 1995 г.
Еўрапейскі Саюз 29 верасня 1995 г.
Прададзена штук 102,49 млн на 31 снежня 2006 г.[1]
Носьбіт CD
ЦП Custom MIPS R3000
Сталая памяць Memory card
Бэстсэлер Gran Turismo [2]
Папярэднік Super NES CD-ROM[d]
Паслядоўнік PlayStation 2
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Sony PlayStation (яп.: プレイステーション) — гульнявая прыстаўка, распрацаваная кампаніяй Sony Computer Entertainment (ці проста Sony) пад кіраўніцтвам Кэна Кутарагі і ўпершыню выпушчаная ў сярэдзіне 1990-х. PlayStation — 32-разрадная сістэма, якая стала першай у серыі, якая здабыла вялікую папулярнасць па ўсім свеце. Выпуск PlayStation у Японіі адбыўся 3 снежня 1994 г., у ЗША прыстаўка з’явілася 9 верасня 1995 г., а ў Еўропе — 29 верасня 1995 г. Прыстаўка апынулася вельмі папулярнай, забяспечыла Sony прарыў у гульнявой індустрыі, дзе да таго моманту непадзельна панавалі Nintendo і Sega. На сённяшні дзень у свеце прададзена больш за 100 млн камплектаў PlayStation.

Арыгінальны кантролер для Playstation

Першыя канцэптуальныя ідэі, датычныя PlayStation, датуюцца 1986 годам. Nintendo рабіла спробы ўжывання дыскаў, пачынаючы з NES (Famicom Disk System), але з носьбітам былі праблемы. Запісы, зробленыя на магнітнай кружэлцы, лёгка сціраліся, акрамя таго, узнікала небяспека пірацкага капіравання. Таму калі з’явілася спецыфікацыя CDROM/XA (пашырэнне стандарту CD-ROM, якое дазваляе запісваць на дыск як сціснуты гук, так і адвольныя бінарныя даныя), Nintendo зацікавілася ім. CDROM/XA распрацоўваўся Sony і Philips. Nintendo звярнулася да Sony з мэтай распрацоўкі дадатку, які меў папярэднюю назву «SNES-CD». Быў складзены кантракт, і праца пачалася. Выбар Sony ў якасці партнёра быў зроблены з-за папярэдніх угод: Кэн Кутарагі, чалавек, якога пазней будуць зваць «бацькам PlayStation», быў тым, хто ў свой час пераканаў Nintendo выкарыстаць працэсар Sony SPC700 у якасці гукавага сінтэзатара для SNES, зрабіўшы ўражлівую дэманстрацыю мажлівасцей чыпа.

Sony таксама планавала распрацаваць сваю гульнявую кансоль, сумяшчальную з Nintendo, такую, якая магла б прайграваць гульні як з картрыджаў Super Nintendo, так і з кампакт-дыскаў фармату, які будзе распрацаваны ў Sony. Гэтым фарматам павінен быў стаць фармат, ужыты для дыскаў SNES-CD, што дало б Sony некаторую долю кантролю над рынкам відэагульняў, нягледзячы на пераважную пазіцыю Nintendo.

У 1989 годзе SNES-CD павінен быў дэманстравацца на выставе Consumer Electronics Show (CES). Аднак калі Хіросі Ямауці прачытаў кантракт 1988 года паміж Sony і Nintendo, ён зразумеў, што дамова дае Sony поўны кантроль над любымі прадуктамі, якія выходзяць у фармаце SNESCD-ROM. Ямауці быў узвар’яваны: лічачы кантракт цалкам непрымальным, ён употай ад партнёраў адмяніў усе планы па выпуску сумеснага прадукту. У дзень адкрыцця CES, у 9 гадзін раніцы, замест анонсу супрацоўніцтва з Sony, дырэктар Nintendo Говард Лінкальн (Howard Lincoln) выйшаў на трыбуну і паведаміў аб тым, што яго кампанія пачынае супрацоўніцтва з Philips і выкідвае ўсе напрацоўкі, зробленыя сумесна з Sony. Перад гэтым Лінкальн і Мінору Аракава ўпотай ад Sony наведалі штаб-кватэру Philips у Еўропе і сфармавалі альянс на цалкам іншых умовах, які даваў Nintendo поўны кантроль над усімі ліцэнзіямі.

Ранішні анонс на CES стаў шокам не толькі для арганізатараў выставы (напярэдадні ўвечар Sony аптымістычна прадстаўляла праект пад назвай «Play Station»), але і для шматлікіх прадстаўнікоў японскай бізнес-супольнасці. Яны прынялі адмову як цяжкую здраду: адна японская кампанія зневажае іншую японскую кампанію на карысць еўрапейскай кампаніі — для японскіх бізнесоўцаў гэта выглядала неймаверна.

DualShock
PlayStation Memory Card.

Пасля развалу альянса Sony вырашыла спыніць распрацоўку, але ў канчатковым выніку кампанія прыняла рашэнне выкарыстаць тое, што было напрацавана на дадзены момант, і стварыць завершаную, цалкам незалежную кансоль. Гэта прывяло да таго, што Nintendo падала ў суд на Sony за парушэнне кантракту і паспрабавала праз Федэральны суд ЗША атрымаць судовую забарону на выпуск прыстаўкі, на той падставе, што Nintendo мае правы на яе назву. Федэральны суддзя, які разбіраў справу, пастанавіў накласці на новую кансоль судовы арышт. Тым самым у кастрычніку 1991 гады быў спынены выхад у свет першай інкарнацыі Sony PlayStation.

Да канца 1992 году Sony і Nintendo дашлі да дамовы, па якой «Sony Play Station» атрымлівала магчымасць па-ранейшаму прайграваць партаваныя гульні ад SNES, але Nintendo станавілася ўладальнікам праў і атрымлівала частку прыбытку ад гульняў, а SNES па-ранейшаму выкарыстоўвала гукавы чып ад Sony. Тым не менш, на той момант у Sony ўжо зразумелі, што тэхналогія SNES неўзабаве сыдзе ў мінулае і з’яўленне наступнага пакалення кансоляў ужо не за гарамі. У пачатку 1993 года Sony пачала працу па дапрацоўцы канцэпта «Play Station» да наступнага пакалення апаратнага і праграмнага забеспячэння; падчас гэтага працэсу порт картрыджа SNES быў выкінуты, прабел паміж словамі імя выдалены — падыходзіў час нараджэння PlayStation.

PlayStation была выпушчана ў продаж у Японіі 3 снежня 1994 года, у ЗША 9 верасня 1995 года, 29 верасня 1995 года ў Еўропе і, нарэшце, у лістападзе 1995 года ў Азіі. Пачатак продажаў у Амерыцы быў вельмі паспяховым, ужо былі гатовыя гульні практычна ўсіх жанраў, уключаючы гульні Battle Arena Toshinden, Twisted Metal, Warhawk, Philosoma, Wipeout і Ridge Racer. Шматлікія з гульняў, прапанаваных да пачатку продажаў і распрацаваных Sony і Namco, атрымалі працяг.

Пачатковы кошт на амерыканскім рынку — 299$. Праз некалькі гадоў з таго ж кошту пачаліся продажы PlayStation 2.

Многія лічаць, што поспех PlayStation аказаў значны ўплыў на заняпад гульнявых кансоляў на картрыджах. Хоць PlayStation не была першай прыстаўкай, якая ўжывала фармат аптычнага дыска, але яна стала першай паспяхова прадаванай кансоллю з дыскам, і гэтая паспяховая гісторыя завяршылася цвёрдай канкурэнцыяй з ёй кансолі на картрыджах — Nintendo 64.

Nintendo скептычна выказвалася з нагоды выкарыстанні CD і DVD, звяртаючы ўвагу на доўгі час загрузкі і праблемы з надзейнасцю. Аднак ёсць распаўсюджанае меркаванне, што пад гэтым скепсісам кампанія хавала турботу аб пірацтве, сваіх ліцэнзійных правах і прыбытку, атрыманым з гульняў.

Тым не менш, нарастаючая складанасць гульняў, іх аб’ём графікі і гуку падвялі картрыджы да максімальнага аб’ёму. Акрамя таго, для выдаўцоў было важна, што сабекошт вытворчасці гульняў на кампакт-дысках мог быць паніжаны пры большай гнуткасці (даволі лёгка ўнесці змены для задавальнення зменлівых патрабаванняў), дзякуючы чаму паўстала магчымасць знізіць спажывецкі кошт на кансоль. Іронія становішча была ў тым, што, хоць недахопам кампакт-дыскаў з’яўляецца пірацтва (з-за нізкага кошту носьбіта і распаўсюджанасці пішучых CD-прывадаў і мод-чыпаў), гэты недахоп стаў адной з прычын высокіх продажаў PlayStation.

Вытворчы перыяд

[правіць | правіць зыходнік]

Вытворчасць кансолі працягвалася 11 гадоў, і гэта стала адным з самых доўгіх перыядаў вытворчасці ў індустрыі відэагульняў.[3]

Гл. поўны Спіс гульняў Sony Playstation.

Найбольш вядомыя гульні для Sony PlayStation:

На верасень 2006 года ва ўсім свеце было выпушчана 7902 найменні гульняў і іншага праграмнага забеспячэння для PlayStation агульнай колькасцю 961 мільён штук. Акрамя гульняў, PlayStation таксама здольная прайграваць музыку на Audio CD, фільмы на Video CD у фармаце MPEG-1.[4][5]

На працягу перыяду вытворчасці PlayStation мела некалькі варыянтаў, кожны з якіх меў уласны нумар вырабу. Звонку гэта выглядала ў асноўным як паступовае памяншэнне ліку вонкавых раз’ёмаў прылады. Гэты працэс пачаўся даволі рана — арыгінальная японская версія (SCPH-1000) мела порт S-Video, які быў прыбраны ўжо ў наступнай рэдакцыі. Гэта таксама прывяло да дзіўнай сітуацыі, калі амерыканская і еўрапейская версіі з тым жа нумарам (SCPH-100x), што і японская версія, мелі апаратныя адрозненні (чып рэвізіі C і порт S-Video) — яны былі аналагічныя японскай мадэлі SCPH-3000.

З выпускам наступнай серыі (SCPH-500x) нумары былі ізноў сінхранізаваны. Быў зроблены шэраг змен у начынні прылады (перасунуты CD-прывад, спрошчанае экранаванне, спрошчаная разводка блока сілкавання), раз’ёмы RCA і RFU прыбраныя з задняй панэлі. Гэтая серыя таксама ўключае мадэлі SCPH-550x і SCPH-555x, але іх з’яўленне звязана хутчэй са зменай камплектацыі, чым з новымі апаратнымі рэдакцыямі.

Потым рушылі ўслед серыі SCPH-700x і SCHP-750x, знешне яны не адрозніваюцца ад сістэм SCPH-500x, але маюць унутраныя адрозненні, зробленыя для патаннення вытворчасці прылады (напрыклад, сістэмнае АЗП сабрана з 4-х чыпаў у адзін, CD-кантролер сабраны ў адзін чып з трох).

Апошняй рэвізіяй арыгінальнай PlayStation стала серыя SCPH-900x — яна змяшчала тую жа апаратную частку, што і серыя SCPH-750x, за выключэннем таго, што быў выдалены паралельны порт і крыху паменшаны памер друкаванай платы. Выдаленне паралельнага парта было зроблена таму, што для яго не было створана ні аднаго афіцыйнага дадатку, а таксама з-за таго, што порт выкарыстоўваўся для абыходу абароны ад капіравання.

PSOne з LCD-экранам і джойстыкам DualShock

PSone (таксама PSOne, PS one і PS1), выпушчаная ў 2000 годзе, — больш кампактная і крыху перапрацаваная версія гульнявой прыстаўкі PlayStation. PSone прыкладна на траціну меншая за арыгінальную кансоль (38×193×144 мм супраць 45×260×185 мм). Яна была выпушчана 7 ліпеня 2000 года[6], і да канца года яе продажы пераўзыходзілі продажы ўсіх іншых кансоляў, уключаючы нават цалкам новую PlayStation 2. Sony таксама выпусціла невялікі ВК-экран і адаптар для далучэння прылады да аўтамабільнага прыпальвальніка, а таксама адмысловы адаптар для далучэння мабільнага тэлефона для запампоўкі з інтэрнэту праграмнага забеспячэння і абмену данымі з іншымі карыстальнікамі PSone. Нажаль, гэтая спецыфікацыя (з мабільным тэлефонам) не пайшла ў глабальную вытворчасць ва ўсіх рэгіёнах і прадавалася некаторы час толькі ў Японіі. З гэтага моманту PlayStation атрымала афіцыйнае скарачэнне PSone і PS1, але, тым не менш, карыстальнікі па-ранейшаму звалі яе PS альбо PSX.

PSone захавала поўную сумяшчальнасць з усім праграмным забеспячэннем (гульнямі і праграмамі тыпу «Узломшчык кодаў») PlayStation. Новы варыянт кансолі меў толькі тры адрозненні ад «класічнай» мадэлі: першае — касметычныя змена вонкавага выгляду, другое — змены ва ўбудаваным у прыстаўку графічным інтэрфейсе меню кіравання картай памяці і CD-прайгравальнікам, і трэцяе — перапрацоўка разводкі мацярынскай платы, з-за чаго стала немагчымым выкарыстанне старых мод-чыпаў. Акрамя таго, PSone страціў паслядоўны порт, які дазваляў аб’яднаць некалькі кансоляў для шматкарыстальніцкай гульні.

PlayStation Programmer Tool — Debugging Station

[правіць | правіць зыходнік]
Дэвелаперская версія PlayStation. Мадэль DTL-H1102. Рэгіён PAL.

Існавала версія прыстаўкі, афарбаваная ў сіні колер, у адрозненне ад звычайнай версіі шэрага колеру. Гэты варыянт прызначаўся для распрацоўшчыкаў і некаторых прадстаўнікоў прэсы (тым не менш, некалькі асобнікаў гэтай мадэлі з’яўляліся на другасным рынку па даволі высокім кошце). На тэхнічным узроўні гэтая мадэль была амаль цалкам ідэнтычная мадэлі, прадаванай у розніцу, адрозненні былі толькі ў кантролеры дыска: ён не патрабаваў наяўнасці кода рэгіёна, паколькі прызначаўся для выкарыстання з носьбітамі CD-R для адладкі. Гэта дазваляла запускаць гульні з дыскаў, прызначаных для іншых рэгіёнаў, але гэтая магчымасць афіцыйна не падтрымлівалася; для кожнага рэгіёна прапаноўвалася свая версія Debugging Station.

Пазнейшыя версіі адладкавай мадэлі былі зялёнага колеру. Гэтае адрозненне не было чыста касметычным: сінія мадэлі (DTL-H100x, DTL-H110x) змяшчалі чып рэвізіі B, такі ж, як у ранніх рознічных мадэлях (гэты чып меў памылкі, якія прыходзілася абыходзіць у праграмным забеспячэнні), зялёныя мадэлі (DTL-H120x) — чып рэвізіі C. Неабходнай праверкай гульні было тэставанне на абедзвюх мадэлях — сіняй і зялёнай. Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, аб’ём памяці адладкавай мадэлі быў такім жа, як і ў рознічнай, — 2 МБ. Змесціва ПЗП было амаль ідэнтычным, адзінае адрозненне палягала ў тым, што адладкавыя выклікі printf() адсылалі радок у паслядоўны порт, калі толькі ён не быў адчынены для абмену самой праграмай.

Дадзеная варыяцыя кансолі Playstation прызначалася для аматарскай распрацоўкі гульняў пад Playstation.

750 долараў ЗША — такі быў заяўлены кошт Net Yaroze.

Гэтая кансоль была значна даражэйшай за арыгінальную PlayStation, чорнага колеру, і, што важнейшае, прадавалася з інструментаром і інструкцыямі, якія дазвалялі карыстальнікам ствараць уласныя гульні і праграмы для PlayStation без ліцэнзіі распрацоўшчыка, якая каштавала ў некалькі разоў даражэй за саму кансоль і выдавалася толькі афіцыйным распрацоўшчыкам Sony. Тым не менш, Net Yaroze была горш за дэвелаперскую версію кансолі. Праграмісты былі абмежаваныя 2 МБ, у якія ім прыходзілася ўціскаць сваю гульню. Акрамя таго, карыстальнік не мог афіцыйна пісаць свае гульнявыя дыскі. Колькасць памяці можа здацца малой, але гульні, такія як Ridge Racer, запускаліся наўпрост з сістэмнай памяці (выключаючы аўдыётрэкі). Акрамя таго, гэта адзіная афіцыйная версія Sony PlayStation без рэгіянальнай абароны; яна магла запускаць гульні любога рэгіёна.

«Чыпаваныя» кансолі

[правіць | правіць зыходнік]

Усталёўка на PlayStation мод-чыпа дазваляе пашырыць магчымасці кансолі. Да канца 1990-х гадоў усталёўка мод-чыпа спрасцілася настолькі, што «мадыфікацыю» кансолі мог здзейсніць любы ўмелы да пайкі. Мадыфікацыя кансоляў дазваляла запускаць дыскі іншых рэгіёнаў, да прыкладу, запускаць гульні PAL-рэгіёна на NTSC-кансолях і наадварот, альбо запускаць копіі гульняў з CD-R дыскаў (але не CD-RW). Магчымасць запуску праграм з CD-R спарадзіла хвалю homebrew-гульняў і дэмак, напісаных з выкарыстаннем вольнага неафіцыйнага інструментара распрацоўшчыка, а таксама да капіравання арыгінальных дыскаў на CD-R. Са з’яўленнем мод-чыпаў кансоль стала цікавай для праграмістаў і камп’ютарных піратаў, што падсцёбнула яе папулярнасць.

CD дыскі, вырабленыя Sony для яе кансолі, першапачаткова праектаваліся для таго, каб іх нельга было скапіраваць на звычайныя CD-R. Кружэлкі вырабляліся з чорнага пластыку, празрыстага толькі для інфрачырвоных прамянёў, якія ўжываліся ў лазерах CD-ROM прывадаў. Таксама ў Lead-in зоне дыскаў быў запісаная 4-байтавая паслядоўнасць, якая правяралася кантролерам CD-ROM прываду. Прывад прымаў дыскі толькі з карэктнай паслядоўнасцю байт (на Audio-CD гэтае абмежаванне не распаўсюджвалася). Паслядоўнасць байт залежала ад рэгіёну, для якога прызначаны дыск: «SCEI» для NTSC:J рэгіёну, «SCEA» для NTSC:U/C рэгіёну, «SCEE» для PAL рэгіёну і «SCEW» для Net Yaroze. Паколькі гэтыя звесткі павінны былі заносіцца пры вытворчасці кампакт-дыскаў на фабрыцы, іх нельга было скапіраваць на звычайным CD-RW прывадзе. Некаторыя кампаніі (да прыкладу, Datel) здолелі прайграць дыскі, якія запускаліся на немадыфікаваных кансолях, але іх вытворчасць патрабавала адмысловага абсталявання. Мод-чыпы ж выдаюць патрэбную паслядоўнасць байт кантролеру CD-ROM, што забяспечвае запускі гульняў з CD-R. Таксама выкарыстоўваецца змяшаны рэжым запісу дыскаў: Mode 2/Form 1 для даных і Mode 2/Form 2 для запісу аўдыё- і відэаданых. Большасць рэкордараў пачатку 2000-х гадоў не магла запісваць CD-R дыскі ў такім рэжыме.

Метад Swap Trick заключаецца ў падмене арыгінальнага дыска на CD-R. У ранніх версіях кансоляў (SCPH-100X і SCPH-3000) магчыма запусціць гульні, запісаныя на CD-R, без мод-чыпа. Для гэтага патрэбна запусціць кансоль і ў BIOSе зайсці ў CD-Player. Пасля запуску CD-Player’a ў кансоль устаўляецца ліцэнзійны дыск, і рычажок ідэнтыфікацыі адчыненай крышкі CD-ROM пераціскаецца запалкай або паперкай (крышка CD-ROM прывада застаецца адчыненай). Кансоль раскруціць дыск, прачытае з яго Lead-in зону і спыніць дыск, пасля чаго яго можна замяніць на іншы патрэбны CD-R і выйсці з CD-Player’а. Кансоль запусціць запісаную на CD-R гульню, бо ў кантролеры CD-ROM засталася счытаная з ліцэнзійнага дыска інфармацыя. У пазнейшых мадэлях гэты метад падмены дыска быў выпраўлены, але магчымасць запуску гульняў з CD-R на немадыфікаваных кансолях засталася, праўда, стала больш складанай — гэта метад падвойнага Swap Trick, пры якім хутчэй зношваецца рухавік прываду і ёсць большая верагоднасць падрапаць дыск. Метад падвойнага Swap Trick карэнным чынам адрозніваецца ад апісанага вышэй.

Спадчынніцай прыстаўкі стала PlayStation 2, якая мае зваротную сумяшчальнасць са сваёй папярэдніцай, гэта значыць, можа запускаць і прайграваць амаль любую гульню PlayStation. Гэта дасягаецца тым, што цэнтральны працэсар PlayStation убудаваны ў PS2; для гульняў PS2 ён мае ролю працэсара ўводу/вываду. Тым не менш, існуе некалькі несумяшчальных гульняў; большасць з іх выходзілі толькі ў Японіі.

Трэцяе пакаленне сістэм PlayStation вядома як PlayStation 3 або PS3, яго выпуск адбыўся 11 лістапада 2006 года ў Японіі, 17 лістапада 2007 г. у ЗША і 23 сакавіка 2007 г. у Еўропе. Sony заяўляла, што PlayStation 3 захавае зваротную сумяшчальнасць з усімі гульнямі, створанымі для PlayStation, а таксама з усімі гульнямі PlayStation 2. Аднак 20 жніўня 2008 года з’явілася версія Playstation 3, якая не падтрымлівае гульні для PlayStation 2, а таксама некаторыя гульні для PlayStation 1.

PlayStation Portable (PSP) — партатыўная (надалонная) версія кансолі, выпушчаная ў канцы 2004 года. Нягледзячы на назву, гэтая кансоль не мае поўнай сумяшчальнасці з гульнямі PlayStation; прайграюцца толькі гульні, распрацаваныя адмыслова для PSP і прадстаўленыя ў фармаце UMD. Аднак на канферэнцыі PlayStation Briefing, якая адбылася 15 сакавіка 2006 года, Sony адкрыла планы па продажу гульняў PlayStation для загрузкі і прайгравання на PSP пры дапамозе эмуляцыі. Гульні для PlayStation можна купіць на адмысловым онлайн-сэрвісе. У цяперашні час большасць гульняў для Playstation запускаюцца на PSP праз усталёўку на яе мадыфікаванай прашыўкі і канвертаванне CD-вобразаў на PC з наступным капіраваннем на Memory Stick. Аднак існуюць праблемы з запускам шматдыскавых гульняў, акрамя таго, некаторыя гульні працуюць толькі на пэўнай версіі прашыўкі, што вырашаецца з дапамогай убудовы Popsloader.

Мадэль: Корпус: BIOS: Hardware: Рэгіён: A/V Direct Out: Parallel Port: Serial Port: Sound Scope: Каментары:
SCPH-1000 Original (Grey) Unknown (09/22/94) Rev. A NTSC-J Yes Yes Yes No CD-ROM прывад. S-Video вывад.
SCPH-1001 Original (Grey) 2.2 (12/04/95) Rev. B NTSC-U/C Yes Yes Yes No
SCPH-1002 Original (Grey) 2.0 (05/10/95) Rev. B PAL Yes Yes Yes No
SCPH-1002 Original (Grey) 2.1 (07/17/95) Rev. B PAL Yes Yes Yes No
SCPH-1002 Original (Grey) 2.2 (12/04/95) Rev. B PAL Yes Yes Yes No
SCPH-3000 Original (Grey) 1.1 (01/22/95) Rev. B NTSC-J Yes Yes Yes No CD-ROM drive.
SCPH-3500 Original (Grey) 2.1 (07/17/95) Rev. B NTSC-J Yes Yes Yes No
SCPH-5000 Original (Grey) 2.2 (12/04/95) Rev. C NTSC-J No Yes Yes No CD-ROM прывад перасунуты направа. A/V out і RFU выдалены. Мадэлі кансоляў сінхранізаваныя ва ўсім свеце.
SCPH-5001 Original (Grey) Unknown (Unknown) Rev. C NTSC-U/C No Yes Yes No
SCPH-5002 Original (Grey) Unknown (Unknown) Rev. C PAL No Yes Yes No
SCPH-5003 Original (Grey) Unknown (Unknown) Rev. C NTSC-J No Yes Yes No
SCPH-5500 Original (Grey) 3.0 (09/09/96) Rev. C NTSC-J No Yes Yes No
SCPH-5501 Original (Grey) 3.0 (11/18/96) Rev. C NTSC-U/C No Yes Yes No
SCPH-5502 Original (Grey) 3.0 (01/06/97) Rev. C PAL No Yes Yes No
SCPH-5503 Original (Grey) Unknown (Unknown) Rev. C NTSC-J No Yes Yes No
SCPH-5552 Original (Grey) 3.0 (01/06/97) Rev. C PAL No Yes Yes No Існуе рэдкая мадэль чорнага колеру з эмблемай фільма Людзі ў чорным на крышцы CD-латка.
SCPH-5903 Original (White) Unknown (Unknown) Rev. C NTSC-J Yes Yes Yes No Адзіная мадэль кансолі, здольная прайграваць Video-CD.
SCPH-7000 Original (Grey) 4.0 (08/18/97) Rev. C NTSC-J No Yes Yes No DualShock стаў пастаўляцца разам з кансолямі. Прэзентаваны SoundScope. Даступныя мадэлі з афарбоўкай «midnight blue» (прома-прыстаўкі, вырабленыя ў гонар продажу 10-мільённай PlayStation).
SCPH-7001 Original (Grey) 4.1 (12/16/97) Rev. C NTSC-U/C No Yes Yes No DualShock стаў пастаўляцца разам з кансолямі. Прэзентаваны SoundScope. Даступныя мадэлі з афарбоўкай «midnight blue» (прома-прыстаўкі, вырабленыя ў гонар продажу 10-мільённай PlayStation).
SCPH-7002 Original (Grey) 4.1 (12/16/97) Rev. C PAL No Yes Yes No DualShock стаў пастаўляцца разам з кансолямі. Прэзентаваны SoundScope. Даступныя мадэлі з афарбоўкай «midnight blue» (прома-прыстаўкі, вырабленыя ў гонар продажу 10-мільённай PlayStation).
SCPH-7003 Original (Grey) 3.0 (11/18/96) Rev. C NTSC-J No Yes Yes No
SCPH-7500 Original (Grey) Unknown (Unknown) Rev. C NTSC-J No Yes Yes No
SCPH-7501 Original (Grey) 4.1 (12/16/97) Rev. C NTSC-U/C No Yes Yes No
SCPH-7502 Original (Grey) 4.1 (12/16/97) Rev. C PAL No Yes Yes No
SCPH-7503 Original (Grey) 4.1 (12/16/97) Rev. C NTSC-J No Yes Yes No
SCPH-9000 Original (Grey) 4.0 (08/18/97) Rev. C NTSC-J No No Yes Yes Абсталяваныя высокаякасным прывадам CD-ROM. Прэзентаваны SoundScope. Выдалены паралельны порт.
SCPH-9001 Original (Grey) 4.1 (12/16/97) Rev. C NTSC-U/C No No Yes Yes Абсталяваныя высокаякасным прывадам CD-ROM. Выдалены паралельны порт.
SCPH-9002 Original (Grey) 4.1 (12/16/97) Rev. C PAL No No Yes Yes Абсталяваныя высокаякасным прывадам CD-ROM. Выдалены паралельны порт.
SCPH-9003 Original (Grey) Unknown (Unknown) Rev. C NTSC-J No No Yes Yes Абсталяваныя высокаякасным прывадам CD-ROM. Выдалены паралельны порт.
SCPH-100 PS one (White) 4.3 (03/11/00) Rev. C NTSC-J No No No Yes Кампактнейшая і трошкі перапрацаваная версія гульнявой прыстаўкі PlayStation. Кантролер геймпадаў і порт для карт памяці вынесеныя на асобную плату. Выдалены паслядоўны порт. Блок сілкавання вонкавы.
SCPH-101 PS one (White) 4.5 (05/25/00) Rev. C NTSC-U/C No No No Yes Кампактнейшая і трошкі перапрацаваная версія гульнявой прыстаўкі PlayStation. Кантролер геймпадаў і порт для карт памяці вынесеныя на асобную плату. Выдалены паслядоўны порт. Блок сілкавання вонкавы.
SCPH-102 PS one (White) 4.4 (03/24/00) Rev. C PAL No No No Yes Кампактнейшая і трошкі перапрацаваная версія гульнявой прыстаўкі PlayStation. Кантролер геймпадаў і порт для карт памяці вынесеныя на асобную плату. Выдалены паслядоўны порт. Блок сілкавання вонкавы.
SCPH-102 PS one (White) 4.5 (05/25/00) Rev. C PAL No No No Yes Кампактнейшая і трошкі перапрацаваная версія гульнявой прыстаўкі PlayStation. Кантролер геймпадаў і порт для карт памяці вынесеныя на асобную плату. Выдалены паслядоўны порт. Блок сілкавання вонкавы.
SCPH-103 PS one (White) Unknown (Unknown) Rev. C NTSC-J No No No Yes Кампактнейшая і трошкі перапрацаваная версія гульнявой прыстаўкі PlayStation. Кантролер геймпадаў і порт для карт памяці вынесеныя на асобную плату. Выдалены паслядоўны порт. Блок сілкавання вонкавы.

Тэхнічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]
Мацярынская плата PlayStation
Карта памяці
  • Цэнтральны працэсар: MIPS R3000A-сумяшчальны (R3051) 32-разрадны RISC-мікрапрацэсар, які працуе на частаце 33,8688 МГц. Мікрапрацэсар выраблены LSI Logic Corp. пры дапамозе тэхналогіі, ліцэнзаванай у SGI. У чып таксама ўваходзяць Geometry Transformation Engine і Data Decompression Engine.
    • Прадукцыйнасць — 30 MIPS.
    • Прапускная здольнасць шыны — 132 Мбіт/с.
    • Кэш інструкцый — 4 КБ.
    • Кэш: 1 КБ SRAM.
  • Geometry Transformation Engine — кантролер для працы з трохмернай графікай, размешчаны на адным крышталі з цэнтральным працэсарам.
    • Прадукцыйнасць — 66 MIPS.
    • Анансаваная прадукцыйнасць: 1,5 млн. палігонаў у секунду, 500 000 тэкстураваных і асветленых палігонаў у секунду.
    • Рэальная прадукцыйнасць: 360 000 палігонаў у секунду, 180 000 тэкстураваных і асветленых палігонаў у секунду. Такое разыходжанне першым чынам тлумачыцца тым, што афіцыйныя характарыстыкі былі атрыманыя ў лабараторных умовах, блізкіх да ідэальных.
  • Памяць:
  • CD-ROM
    • Першапачаткова аднахуткасны, пазней быў заменены двухуткасным прывадам, з максімальнай прапускной здольнасцю 300 Кб/с.
    • XA-сумяшчальны.

У якасці карты памяці магла таксама выкарыстоўвацца прылада PocketStation.

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2011. Праверана 13 студзеня 2010.
  2. http://www.vgchartz.com/worldtotals.php?name=&console=PS&publisher=&sort=Total
  3. Sony stops making original PS(недаступная спасылка). Gamespot. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 30 лістапада 2006.
  4. Business Data(недаступная спасылка). Sony Computer Entertainment Inc.. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2008. Праверана 25 лістапада 2006.
  5. Cumulative Production Shipments of Software Titles(недаступная спасылка). Sony Computer Entertainment Inc.. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2007. Праверана 25 лістапада 2006.
  6. SCEE 2000 - Key Facts and Figures. Sony Computer Entertainment Europe. Праверана 25 лістапада 2006.