Перайсці да зместу

Варэнікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:05, 16 снежня 2023, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (+Катэгорыя:Беларуская кухня; +Катэгорыя:Дамплінгі з дапамогай HotCat, афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Варэнікі
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
украінская кухня
Краіна паходжання
Роднасныя стравы
Падобныя agnolotti[d] і ravioli[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Варэнікі — мучная страва, распаўсюджаная ў беларускай і ўкраінскай кухні, а таксама ў Польшчы пад назваю «перóгі» (польск.: pierogi).

У замешанае на вадзе ці малацэ крутое цеста з пшанічнай, жытняй або грэцкай мукі загортваюць тварог, бульбу са скваркамі, ягады, садавіну, мак або канаплянае семя, у Польшчы таксама бульбу з тварагом (pierogi ruskie). Вараць у падсоленым кіпені. Падаюць са смятанай або маслам. На святы Варвары, Міколы варылі варэнікі з семем і макам. Першапачаткова былі распаўсюджаныя на поўдні Беларусі і ва Украіне. У наш час вядомы паўсюдна.