Мікаэль Агрыкала
Мікаэль Агрыкала | |
---|---|
Mikael Agricola | |
Род дзейнасці | рэфарматар, пастар, прэсвітэрыянец |
Дата нараджэння | каля 1510 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 1557[2][3][…] |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | фін |
Веравызнанне | лютэранства |
Бацька | Уляф |
Жонка | Біргіта |
Дзеці | Крысціян |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікаэль А́грыкала (фінск.: Mikael Agricola; каля 1510, Торсбі, Нюланд — 9 красавіка, 1557, Куалемаярві, Карэлія) — біскуп, фінскі дзеяч Рэфармацыі ў Швецыі, асветнік і перакладчык Бібліі на фінскую мову. Яго часцяком называюць «бацькам фінскай пісьмовай мовы».
Агрыкала быў пасвечаны ў біскупы Турку ў 1554 годзе без папскай згоды. У выніку ён пачаў рэформы фінскай царквы, якая на той час была часткай Царквы Швецыі, паводле лютэранскіх прынцыпаў. Мікаэль пераклаў Новы запавет на фінскую мову, а таксама напісаў кнігі малітваў і гімнаў, якія выкарыстоўваліся ў новай лютэранскай царкве Фінляндыі. Гэтая праца ўсталявала правілы арфаграфіі, якія на сёння з’яўляюцца асновай сучаснага фінскага правапісу. Ягоная карпатлівая праца асабліва характэрна тым, што ён зрабіў гэта ўсяго за тры гады.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мікаэль Агрыкала паходзіў з Фінляндыі, вучыўся ў Марціна Лютэра, у 1539 годзе вярнуўся на радзіму і стаў рэктарам кафедральнай школы ў Турку . У 1554 годзе прызначаны біскупам епархіі Турку .
Агрыкала выдаў фінскі буквар (Abckiria , 1543), 900-старонкавы малітоўнік на фінскай мове (Rucouskiria) і пераклад на фінскую Новага Запавету (Se Wsi Testamenti, 1548). На той час яшчэ не існавала друкаванай літаратуры па-фінску, таму гэтыя публікацыі сталі асновай для далейшага развіцця пісьмовай фінскай мовы. Галоўнай моўнай крыніцай для Агрыкалы былі гаворкі найбольш заселенай паўднёва-заходняй Фінляндыі, але некаторыя словы былі ўзятыя і з гаворак іншых рэгіёнаў[4] .
Зноскі
- ↑ Kansallisbiografia / пад рэд. M. Klinge — Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 24 сакавіка 2019.
- ↑ Michael Olavi Agricola — 1917.
- ↑ Michael Olavi Agricola // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ Мейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — ISBN 978-985-02-1748-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікаэль Агрыкала
Лютэранства |
---|
- Evangelical Lutheran Church of Finland Архівавана 5 мая 2016..
- Agricola 2007 -juhlavuosi Архівавана 10 снежня 2013..
- Асобы
- Нарадзіліся ў Фінляндыі
- Памерлі 9 красавіка
- Памерлі ў 1557 годзе
- Памерлі ў Выбаргскай губерні
- Пахаваныя ў Выбаргскім раёне
- Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
- Заснавальнікі нацыянальнай пісьменнасці і літаратуры
- Філолагі XVI стагоддзя
- Рэфармацыя
- Лютэранскія біскупы
- Палітыкі Фінляндыі
- Багасловы Фінляндыі
- Постаці багаслоўя XVI стагоддзя
- Нарадзіліся ў 1508 годзе
- Перакладчыкі Бібліі
- Перакладчыкі на фінскую мову
- Лютэранскія тэолагі
- Постаці Выбарга
- Нарадзіліся ў Торсбі
- Памерлі ў Піянерскім, Ленінградская вобласць
- Архібіскупы Турку