Перайсці да зместу

Новая Зеландыя ў Першай сусветнай вайне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:44, 19 верасня 2023, аўтар M.L.Bot (размовы | уклад) (clean up, перанесена: сваей → сваёй з дапамогай AWB)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Новая Зеландыя ўступіла ў Першую сусветную вайну адначасова з Вялікабрытаніяй, якая абвясціла вайну Германіі 4 жніўня 1914 года.

Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць ад Еўропы і малалікасць насельніцтва, Новая Зеландыя прыняла актыўны ўдзел у баявых дзеяннях. Каля 103 000 новазеландскіх ваенаслужачых прынялі ўдзел у вайне. 16697 чалавек былі забітыя, 41317 атрымалі раненні. Упершыню ў складзе новазеландскай арміі ў баявых дзеяннях узялі ўдзел прадстаўнікі карэннага насельніцтва Новай Зеландыі — маары.

Першай аперацыяй новазеландскіх войскаў у вайне стала акупацыя калоніі Германіі ў Ціхім акіяне — Самоа. 6 жніўня 1914 года, новазеландскія войскі колькасцю 1413 салдат высадзіліся на Самоа, разам з аўстралійскімі войскамі. Нягледзячы на тое, што Германія адмовілася афіцыйна здаваць астравы, ніякага супраціву саюзным войскам не было аказана. Аўстралійскія і новазеландскія войскі без цяжкасцяў занялі астравы нямецкай калоніі.

Егіпет, Галіпалі

[правіць | правіць зыходнік]
Першыя новазеландскія ваенныя медсёстры перад адпраўкай на фронт. 10 ліпеня 1915

У кастрычніку 1914 года першая партыя новазеландскіх ваенаслужачых адправілася з Уэлінгтана на Заходні фронт. Аднак з-за таго, што турэцкая армія нечакана пачала наступленне ў Егіпце, было прынята рашэнне высадзіць новазеландцаў у раене Суэцкага канала, дзе яны прынялі ўдзел у адбіцці турэцкага наступу ў лютым 1915 года.

Пасля аперацый у Егіпце, новазеландскія войскі таксама прынялі ўдзел у дэсантнай Дарданэльскай аперацыі ў красавіку 1915 года. Разам з англійскімі, аўстралійскімі, французскімі падраздзяленнямі, новазеландцы 25 красавіка 1915 года высадзіліся на паўвостраве Галіпалі, Служба медыцынскіх сясцёр Узброеных сіл Новай Зеландыі[en], якая складалася з жанчын-добраахвотнікаў, рушыла ўслед за салдатамі летам таго ж года. Новазеландскія войскі ўдзельнічалі ў баях з турэцкай арміяй, аднак неўзабаве было прынята рашэнне спыніць Дарданэльскую аперацыю з-за вялікіх страт саюзных войскаў. Неўзабаве саюзныя войскі былі эвакуяваныя з Галіпалі, а аўстралійскія і новазеландскія войскі пацярпелі першае буйное паражэнне ў сваёй гісторыі.

Палестынская кампанія

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля новазеландскія войскі былі накіраваныя ў Палестыну для барацьбы з турэцкімі войскамі. Новазеландскія дывізіі правялі шэраг паспяховых аперацый на Блізкім Усходзе, удзельнічалі ў штурме Іерусаліма і іншых значных аперацыях брытанскіх войскаў. Падчас баявых дзеянняў у Палестыне новазеландскія войскі налічвалі каля 17 700 чалавек, 640 з іх былі забітыя, 1146 параненыя.

Новазеландскія войскі на Заходнім фронце. Верасень 1916 года

Таксама новазеландскія часткі былі накіраваныя на Заходні фронт, дзе змагаліся супраць германскіх войскаў. Новазеландскія падраздзяленні вызначыліся пры захопе германскіх пазіцый у Месін, таксама новазеландскія войскі актыўна ўдзельнічалі ў бітве пры Пашэндэйле. Новазеландскія войскі выдатна праявілі сябе падчас вясновага наступлення германскіх войскаў, трывала заняўшы абарону ў горада Ам'ен.

За ўвесь час баявых дзеянняў на Заходнім фронце новазеландцам удалося захапіць у палон 2000 нямецкіх салдат і 60 гармат.

Пасля завяршэння вайны, новазеландскія войскі таксама ўвайшлі ў склад акупацыйных войскаў Антанты, накіраваных у Германію. За ўвесь час баявых дзеянняў на Заходнім фронце больш за 13 000 новазеландскіх салдат і афіцэраў загінула. 35000 новазеландцаў былі параненыя, а 414 ўзятыя ў палон.