Перайсці да зместу

Кельцкае мора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:14, 17 верасня 2023, аўтар M.L.Bot (размовы | уклад) (→‎top: clean up, перанесена: належылі → належалі з дапамогай AWB)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Карта Кельцкага мора

Кельцкае мора — мора басейна Атлантычнага акіяна. Абмывае частку Ірландыі, Вялікабрытаніі і Францыі, марскія межы абмяжоўваюцца пралівам святога Георга, Брыстальскім залівам, Ла-Маншам. Назву бярэ ад гістарычных тэрыторый, што належалі кельтам. Раней частка вод кельцкага мора звалася Праліў Святога Георга, але асноўная частка вод не мела ўласнай назвы і вызначалася як «паўднёва-заходнія падыходы» Вялікабрытаніі. З-за агульнай геалогіі і гідралогіі патрэба ў агульнай назве даўно наспела і ў 1921 годзе назва была прапанавана вядомым англійскім марскім даследчыкам Эрнэстам Уільямам Лайанс Хольтам.