Перайсці да зместу

Масавае забойства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:12, 9 жніўня 2023, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Масавае забойства (таксама ўжываецца слова бойня, масакра ці разня) — наўмыснае забойства вялікай колькасці людзей (у большасці выпадкаў няўзброеных), ажыццёўленае за кароткі прамежак часу. Часта, але не заўсёды з’яўляецца інструментам палітыкі тэрору і нават генацыду, аднак можа здзяйсняцца асобамі з псіхічнымі адхіленнямі або ў стане афекту. Масавае забойства, здзейсненае групай узброеных экстрэмістаў адносна якой-небудзь этнарэлігійнай групы, як правіла, называюць пагромам або разнёй.