Мбому
Мбому | |
---|---|
фр. Mbomou | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 800 км |
Басейн | 120 000 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 5°01′49″ пн. ш. 27°26′28″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рака Убангі |
• Каардынаты | 4°07′44″ пн. ш. 22°26′10″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Рака Убангі → Конга → Атлантычны акіян |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мбому або Бому (фр. Mbomou, Bomu) — рака ў Цэнтральнай Афрыцы.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі Мбому — 800 кіламетраў. Плошча басейна ракі — 120 тысяч км². Носіць назву «Мбому» ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, і назву «Бому» — у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рака Мбому на большай частцы свайго цячэння з’яўляецца дзяржаўнай мяжой паміж Цэнтральна-Афрыканскай рэспублікай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга. Яе вытокі знаходзяцца на тэрыторыі Судана, у яго паўднёвым рэгіёне (Экватарыяльная правінцыя), недалёка ад мяжы з Конга. Працягласць Мбому ў Судане складае каля 60 кіламетраў.
Правымі прытокамі Мбому, з боку ЦАР, з’яўляюцца рэкі Шынка, Уара, Кере, Мбоку. Левым прытокам, з боку Конга — рака Аса. Пры зліцці Мбому ў раёне горада Камба з ракой Уэле ўтвараецца рака Убангі, адзін з найбуйнейшых прытокаў ракі Конга. Па назве ракі названы 2 правінцыі ЦАР — Мбому і Верхняя Мбому. На кангалезскім боку ракі да яе прымыкаюць 2 шырокіх прыродаахоўных рэзервата Заходняя Бому і Усходняя Бому.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |