Перайсці да зместу

Арэшак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:37, 7 лістапада 2022, аўтар JerzyKundrat (размовы | уклад) (JerzyKundrat перанёс старонку Арэшак (плод) у Арэшак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Арэшкі грэчкі звычайнай (Fagopyrum esculentum) Moench

Арэ́шак (лац.: nucula) — аднанасенны плод з цвёрдым сухім каляплоднікам, які не зрастаецца з насеннем і не раскрываецца. Развіваецца з аднаго пладалісціка. Можа быць часткай складанага плода, напрыклад, асобны плодзік шматарэшка казяльцу. Часам арэшкам называюць і інш. дробныя арэшкападобныя плады, напрыклад плады дымніцы, грэчкі, агурочнікавых, ясноткавых, малачаевых.