Дэр’а
Выгляд
| ||||||||||||||
Дэр’а[1] — горад на паўднёвым захадзе Сірыі, непадалёку ад мяжы з Іарданіяй. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай мухафазы.
Адзін са старажытных гарадоў Сірыі. Пасля заваявання Селеўкідскага царства горад належаў Рымскай імперыі, затым Візантыйскай. У 636 годзе захоплены арабамі. Адзін з першых візантыйскіх гарадоў, якія пагадзіліся выплачваць падушны падатак арабам-мусульманам у асобе Язіда б. Абу Суф’яна. Вясной 2011 года ў горадзе ўспыхнула паўстанне, цэнтрам якога стала мячэць Амара ў старой частцы горада. 12 ліпеня 2018 года ўрадавая сірыйская армія шляхам дыпламатычных перамоў без бою вярнула кантроль над горадам.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з картай Сірыі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).