Перайсці да зместу

Бітва пры Цэры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:54, 5 лютага 2022, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 4 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Бітва пры Цэры
Асноўны канфлікт: Сербская кампанія Першай сусветнай вайны
Сербскі фронт у жніўні 1914 г.
Сербскі фронт у жніўні 1914 г.
Дата 16 жніўня18 жніўня 1914
Месца гара Цэр, Сербія
Вынік перамога сербскіх войскаў
Праціўнікі
Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыя Сцяг Сербіі (1882-1918) Сербія
Камандуючыя
Сцяг Аўстра-Венгрыі Оскар Паціёрэк Сцяг Сербіі (1882-1918) Радамір Путнік
Сцяг Сербіі (1882-1918) Сцёпа Сцяпанавіч
Сілы бакоў
140 000 180 000
Страты
18 500 4 785
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бі́тва пры Цэ́ры — адна з першых бітваў Першай Сусветнай вайны, якая адбылася паміж Аўстра-Венгрыяй і Сербіяй у жніўні 1914 года.

Пачатак уварвання

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля аб’явы вайны 28 ліпеня 1914 года Аўстра-Венгрыя засяродзіла сілы трох сваіх арміяў для нанясення ўдару па Сербіі. Пятая і шостая арміі, якія знаходзіліся ў Босніі, атрымалі загад нанесці галоўны ўдар па Сербіі. Другая армія была сканцэнтравана ў Срэме і Банаце, для ўвядзення ў зман Вярхоўнага камандавання Сербіі аб напрамку наступлення. У першыя дні вайны падраздзяленні 2-й арміі праводзілі абстрэл населеных пунктаў на поўначы Сербіі, уключаючы Бялград і Смедарава, а 15 жніўня акупавалі Шабац. Асноўныя сілы 5-й і 6-й арміі рыхтаваліся да пераправы праз Дрыну, на што яны патрацілі аж 4 дні[1][2]. У гэты час на сустрэчу аўстра-венгерскім войскам рухаліся часці 2-й і 3-й сербскіх армій.

Каля 23:00 15 жніўня часці сербскай арміі натыкнуліся на пазіцыі аўстра-венгерскіх войскаў на схілах гары Цэр. Аднак пазіцыі былі слаба ўладкаваны і сербы адціснулі з яе аўстрыйскую армію. 16 жніўня каля Слаціна сербскія войскі скавалі і адкінулі аўстра-венгерскія часці. У паласе 3-й сербскай арміі баі былі цяжкімі, і на некаторых участках сербам давялося адысці. 18 жніўня аўстра-венгерскія войскі спрабавалі прасунуцца па плацдарму каля Шабацу, каб забяспечыць лепшыя ўмовы для наступлення 5-й арміі. Аднак разгром аўстрыйскіх часцей на рацэ Добрава разбурыў іх планы. На працягу наступных дзён да сербаў падцягнуліся часці 2-й сербскай арміі, якая прыкрывала больш зручную для вядзення наступу раўнінную мясцовасць паўночнай Сербіі і адпаведна лепш абароненую Радамірам Путнікам. З прычыны гэтага сербам удалося прарваць аўстра-венгерскі фронт у Лазніцы. Для аўстрыйцаў склалася неспрыяльная сітуацыя і яны 19 жніўня пачалі адыход па ўсім фронце. Для гэтага былі выкарыстаныя часці 2-й аўстра-венгерскай арміі, затрымліваючы іх адпраўку на фронт у Галіцыі. Пачынаючы з 20 жніўня сербскія войскі пераследвалі адыходзячыя аўстрыйскія войскі. У выніку да 24 жніўня аўстра-венгерскія войскі былі адкінутыя да рэк Сава і Дрына[3].

Хоць сербская армія дасягнула поспеху ў гэтым баі, сербы страцілі значную частку боепрыпасаў[4]. Камандуючы 2-й сербскай арміі Сцёпа Сцяпанавіч, за паспяховае камандаванне войскамі, быў павышаны да рангу фельдмаршала (сербск.: војвода)[5]. Камандуючы аўстра-венгерскімі войскамі Оскар Паціёрэк быў прыніжаны паразай і патрабаваў рэваншу, на што атрымаў дазвол у верасні 1914 года[6]. З прычыны паразы ў бітве пры гары Цер аўстра-венгерская армія была вымушана адмовіцца ад горада Плеўля, які яна захапіла 19 жніўня[7].

Падчас выканання разведвальнага палёту адбыўся першы паветраны бой сербскага лётчыка Томіча і аўстра-венгерскага пілота. Апошні стрэліў у Томіча з рэвальвера і сербскі лётчык здолеў збегчы[8].

Паспяховы бой прыцягнуў да Сербіі ўвагу ўсяго свету, з прычыны чаго ў прэсе пачалі з’яўляцца артыкулы пра яе абарону, а іншаземцы аказвалі палітычную, гуманітарную і ваенную дапамогу[9].

Зноскі

  1. Битва при Цере — первая победа союзников в войне Архівавана 31 сакавіка 2016.. — Международное радио Сербии. (руск.)
  2. Начало боевых действий; битва при Цере Архівавана 2 снежня 2014. (руск.)
  3. Смирнов И. Первое поражение кайзеровского блока в первой мировой войне: битва при Цере Архівавана 19 лютага 2015.. (руск.)
  4. Stevenson, David (2004). Cataclysm: The First World War as Political Tragedy. New York: Basic Books. ISBN 978-0-7867-3885-4.
  5. Radan, Peter; Pavković, Aleksandar (1997). The Serbs and Their Leaders in the Twentieth Century. Farnham: Ashgate. ISBN 978-1-85521-891-8.
  6. Jordan, David (2008). The Balkans, Italy & Africa 1914–1918: From Sarajevo to the Piave and Lake Tanganyika. London: Amber Books. ISBN 978-1-906626-14-3.
  7. Mitrović, Andrej (2007). Serbia's Great War, 1914–1918. West Lafayette, Indiana: Purdue University Press. ISBN 978-1-55753-477-4.
  8. Glenny, Misha (2012). The Balkans: 1804–2012. London: Granta Books. ISBN 978-1-77089-273-6.
  9. Pavlowitch, Stevan K. (2002). Serbia: The History of an Idea. New York: New York University Press. ISBN 978-0-8147-6708-5].