Адміністрацыйны падзел Балгарыі
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Балгарыі — падзел тэрыторыі Рэспублікі Балгарыя на пэўныя часткі ў мэтах эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання. У цяперашні час ён мае два ўзроўні — 28 абласцей (балг.: областа), падзеленых на 265 абшчын (балг.: общини).
Сучасны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Абшчыны
[правіць | правіць зыходнік]Адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, у якіх у асноўным ажыццяўляецца мясцовае самакіраванне ў Балгарыі, з’яўляюцца абшчыны. Іх колькасць — 265.
Вобласці
[правіць | правіць зыходнік]Існуючыя вобласці (іх 28) былі ўтвораны ў 1999 годзе, яны супадаюць з акругамі, якія існавалі з 1959 па 1987 год, у асноўным па межах і цалкам па адміністрацыйных цэнтрах: Благоеўград, Бургас, Варна, Вяліка-Тырнава, Відзін, Враца, Габрава, Добрыч, Кырджалі, Кюстэндзіл, Ловеч, Мантана, Пазарджык, Пернік, Плевен, Плоўдзіў, Разград, Русэ, Сілістра, Слівен, Смолян, горад Сафія, Стара-Загора, Тырговіштэ, Хаскава, Шумен, Ямбал.
Спіс абласцей:
- Благоеўградская вобласць
- Бургаская вобласць
- Варненская вобласць
- Велікатырнаўская вобласць
- Відынская вобласць
- Врацкая вобласць
- Габраўская вобласць
- Гарадская вобласць Сафія
- Дабрыцкая вобласць
- Кырджалійская вобласць
- Кюстэндзілская вобласць
- Ловецкая вобласць
- Мантанская вобласць
- Пазарджыкская вобласць
- Пернікская вобласць
- Плевенская вобласць
- Плоўдзіўская вобласць
- Разградская вобласць
- Русенская вобласць
- Сафійская вобласць
- Сілістранская вобласць
- Слівенская вобласць
- Смалянская вобласць
- Старазагорская вобласць
- Тырговішцкая вобласць
- Хаскаўская вобласць
- Шуменская вобласць
- Ямбальская вобласць