Перайсці да зместу

Афраамерыканцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Лютэр Кінг
Барак Абама, прэзідэнт ЗША

Афраамерыканцы (англ.: African American) — жыхары ЗША, якія належаць да экватарыяльнай расы і маюць поўнае або частковае афрыканскае паходжанне. Слова ўвайшло ў англійскую мову ЗША пасля таго, як у афіцыйных колах краіны стала пераважаць меркаванне аб некарэктнасці назвы негры (англ.: Negro) і абразлівае нігеры (лац.: Nigger). Распаўсюджана таксама нейтральнае абазначэнне «чорныя» (Black people).

У шырокім сэнсе слова, «афраамерыканцы» — усе чарнаскурыя грамадзяне ЗША, якія адпаведным чынам вызначаюць сваю расавую прыналежнасць. Аднак, як правіла, пад «афраамерыканцам» маюцца на ўвазе выхадцы з Афрыкі (нашчадкі рабоў і даўніх мігрантаў), якія жывуць у ЗША на працягу шэрагу пакаленняў і якія з’яўляюцца носьбітамі асаблівай субкультуры. У цяперашні час афраамерыканцы — самая заможная група чарнаскурых на планеце пры сярэднім даходзе на душу каля 25 000 долараў у год на чалавека, хоць гэта значна ніжэй сярэднеамерыканскага паказчыка (40 000).

Некаторыя вядомыя афраамерыканцы

[правіць | правіць зыходнік]