Dipterocarpaceae
Dipterocarpaceae — сямейства двухдольных раслін, якое ўваходзіць у парадак Мальвакветныя.
Dipterocarpaceae | ||||||||||||||||
Dipterocarpus costatus C.F.Gaertn. | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Dipterocarpaceae Blume (1825), nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьПрадстаўнікі сямейства з'яўляюцца буйнымі лесаўтваральнымі дрэвамі і, як правіла, маюць вышыню 40-70 м. Некаторыя, як, напрыклад, прадстаўнікі родаў Dryobalanops, Hopea і Shorea дасягаюць нават больш 80 метраў у вышыню, а адзін узор Shorea faguetiana меў вышыню 88,3 м і з'яўляўся адным з самых высокіх жывых арганізмаў. Плод — крылатка з двума крыламі, што і дало назву сямейству (па-грэчаскі di = "два", pteron = "крыло" і karpos = "плод").
Арэал і месцы пражывання
правіцьПрадстаўнікі сямейства пантрапічныя расліны, сустракаюцца ад поўначы Паўночнай Амерыкі да Афрыкі, Сейшэльскіх астравоў, Індыі, Індакітая, Інданезіі і Малайзіі. Найбольшай разнастайнасці яны дасягаюць на востраве Барнеа. Сустракаюцца ў асноўным у вільготных нізінных трапічных лясах.
Ахова
правіцьУ цяперашні час многія віды сямейства знаходзяцца ў небяспецы з-за скарачэння месцаў пражывання па прычыне празмернай незаконнай высечкі лясоў.
Значэнне
правіцьДраўніна дрэў сямейства мае важнае гандлёвае значэнне. Акрамя таго, з іх атрымліваюць араматычныя эфірныя алеі, бальзамы, смолы. З іх таксама вырабляюць фанеру.
Роды
правіцьСямейства ўключае ў сябе 16 родаў:
- Anisoptera Korth.
- Cotylelobium Pierre
- Dipterocarpus C.F.Gaertn.
- Dryobalanops C.F.Gaertn.
- Hopea Roxb.
- Marquesia Gilg
- Monotes A.DC.
- Neobalanocarpus P.S.Ashton
- Pakaraimaea Maguire & P.S.Ashton
- Parashorea Kurz
- Shorea Roxb. ex C.F.Gaertn. [syn. Pentacme A.DC.]
- Stemonoporus Thwaites
- Upuna Symington
- Vateria L.
- Vateriopsis F.Heim
- Vatica L.
Зноскі
Літаратура
правіць- Федоров Ан. А. Семейство Диптерокарповые (Dipterocarpaceae) // Жизнь растений: В 6 т. / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981. — Т. 5 (2). Цветковые растения. — С. 123—126. — 300 000 экз.
- Ashton, P. S. Dipterocarpaceae. In Tree Flora of Sabah and Sarawak, Volume 5, 2004. Soepadmo, E., Saw, L. G. and Chung, R. C. K. eds. Government of Malaysia, Kuala Lumpur, Малайзія. ISBN 983-2181-59-3
- Ashton, P. S. Dipterocarpaceae. Flora Malesiana, 1982 Series I, 92: 237-552
Спасылкі
правіць- Borneo . Eastern Native Tree Society. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2012. Праверана 17 красавіка 2009.