Ха́леб[2] (араб. حَلَبُ‎‎, арм.: Հալեպ), або Алепа (італ.: Aleppo), антычная Бероя (стар.-грэч.: Βέροια, лац.: Beroea) — найбуйнейшы горад Сірыі і цэнтр аднайменнай самай населенай мухафазы краіны. З насельніцтвам у 2.301 570 жыхароў (2005) Алепа з’яўляецца і адным з самых буйных гарадоў Леванта. На працягу многіх стагоддзяў Алепа быў самым буйным горадам у Вялікай Сірыі і трэцім па велічыні ў Атаманскай імперыі, пасля Канстанцінопаля і Каіра.

Горад
Халеб (Алепа)
араб. حلب‎‎
Краіна
Мухафаза
Каардынаты
Заснаваны
Першая згадка
2500 год да н.э.
Ранейшыя назвы
Халман, Бероя
Плошча
  • 190 ± 1 км²
Вышыня цэнтра
390 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 2 003 671 чал. (2021)[1]
Канфесійны склад
мусульмане, хрысціяне
Часавы пояс
Тэлефонны код
21
Афіцыйны сайт
Мянушкі
Халеб аш-Шахба
Халеб (Алепа) на карце Сірыі
Халеб (Сірыя)
Халеб

Геаграфія

правіць

Размешчаны ў паўночнай частцы Сірыі, паміж Аронтам і Еўфратам, на стэпавай рацэ Куэйкэ (араб. قويق), у паўночна-заходняга падножжа бясплоднага ўзвышша, у шырокай катлавіне, акружанай з усіх бакоў высокімі вапнавымі сценамі, на вышыні 380 м і ў 350 км на паўночны ўсход ад Дамаска.

Гісторыя

правіць

Дакладны ўзрост Алепа невядомы, хоць лічыцца, што гэта адзін з найстарэйшых бесперапынна заселеных гарадоў свету. Мяркуецца, што першыя пасяленцы пабудавалі дамы на ўзгорку ў цэнтры сучаснага горада, выкарыстоўваючы прыродныя абарончыя перавагі раёна, урадлівыя сельскагаспадарчыя землі і блізкасць да крыніцы вады, ракі Куэйкэ. Аднак бесперапынная заселенасць горада да сённяшняга дня ўскладніла пошук археалагічных доказаў самай ранняй гісторыі паселішча.

Арабская назва горада Халаб мае старажытнасеміцкае паходжанне. Упершыню ён згадваецца ў архівах старажытнага горада Эбла ў канцы ІІІ-га тысячагоддзя да н.э. як месца важнага храма, прысвечанага блізкаўсходняму богу буры Хададу. У канцы ХХ-га стагоддзя археолагі выявілі пахаваныя рэшткі гэтага храма на месцы сярэднявечнай цытадэлі Алепа, на вяршыні пагорка ў цэнтры горада. Самыя старажытныя часткі храма датуюцца ІІІ-м тыс. да н.э., і на працягу наступных тысячагоддзяў будынак некалькі разоў рэканструяваўся. Таўшчыня яго разбураных сцен сведчыць аб тым, што храм быў высокай вежай, якая была бачная на вялікія адлегласці.

У XVIII ст. да н.э. Халаб быў сталіцай амарэйскага царства Ямхад. Пазней ён апынуўся пад уладай хетаў, егіпцян, мітан і зноў хетаў у XVII—XIV стст. да н.э. У наступныя стагоддзі яно дасягнула некаторай незалежнасці ў якасці хецкага княства. Горад быў заваяваны асірыйцамі ў XVIII-м ст. да н.э., а затым кантраляваўся персамі з VI-га па IV стст. да н.э. Недахоп гістарычных звестак пра Халаб у перыяд панавання Асірыі і Ахеменідаў сведчыць аб тым, што значэнне горада паменшылася. У пачатку III стагоддзя да н.э. горад трапіў у рукі Селеўкідаў, якія заснавалі на гэтым месцы македонскую калонію і назвалі яе Бероя, у гонар старажытнага македонскага горада, які, магчыма, быў першапачатковым домам многіх пасяленцаў. Ён стаў важным горадам эліністычнага перыяду і вялікім гандлёвым цэнтрам паміж міжземнаморскім рэгіёнам і землямі на ўсходзе. Горад увайшоў у склад рымскай правінцыі Сірыя ў I ст. да н.э. Верагодна, у гэты перыяд тут пачалося яўрэйскае засяленне, а таксама была створана хрысціянская абшчына. Бероя квітнела як цэнтр караваннага руху пад візантыйскім панаваннем, але была разрабавана і спалена персідскім царом Сасанідаў Хасравам I у 540 г. н.э.

У 637 годзе горад быў заваяваны арабамі, пры якіх ён вярнуўся да сваёй старой назвы Халаб. У Х стагоддзі дынастыя Хамданідаў замацавалася ў Алепа як незалежнае княства. Пад яго кіраваннем горад меў бліскучае культурнае жыццё: пры двары Сайфа аль-Даўлаха, які быў заснавальнікам дынастыі ў Алепа, былі такія свяцілы, як паэт аль-Мутанабі і філосаф аль-Фарабі. Горад быў абложаны і разрабаваны візантыйскай арміяй Нікіфара II Фокі ў 962 годзе. Наступіў перыяд вайны і беспарадкаў, падсілкоўваных барацьбой за ўладу на мясцовым узроўні і намаганнямі візантыйцаў, фацімідаў і сельджукаў атрымаць кантроль над паўночнай Сірыяй.

У XII стагоддзі Алепа стаў цэнтрам мусульманскага супраціўлення крыжакам, якія беспаспяхова аблажылі яго ў 1124—1125 гадах. Пагроза крыжакоў была адбітая Імадам ад-Дзінам Зангі, які захапіў Алепа ў 1129 годзе, і яго сынам Нур ад-Дзінам. Пасля смерці Нур ад-Дзіна горад перайшоў пад кантроль дынастыі Айюбідаў, заснаванай Саладзінам (Далах ад-Дзін). Пры Айюбідах Алепа перажыў перыяд выключнага росквіту. Былі заключаны дагаворы з венецыянцамі, якія аднавілі ролю Алепа як перавалачнага пункта для гандлю паміж Еўропай і Азіяй. Была перабудавана цытадэль, пашыраны рынкі і прыгарады горада. Айюбідскія кіраўнікі таксама пабудавалі шэраг медрэсэ, каб спрыяць аднаўленню суніцкага ісламу ў Алепа, які стаў апорай шыітаў пры Хамданідах.

Панаванне Айюбідаў раптоўна спынілася ў 1260 годзе, калі Алепа быў узяты манголамі, якія знішчылі яго жыхароў. Неўзабаве манголы былі выцеснены з Сірыі егіпецкімі мамлюкамі, але горад працягваў пакутаваць, перажыўшы ўспышку чумы ў 1348 г. і спусташальны напад Цімура ў 1400 г. Камерцыйнае адраджэнне ў XV стагоддзі стала магчымым дзякуючы заняпаду паўночных гандлёвых шляхоў праз Анатолію і Чорнае мора.

У 1516 годзе горад быў уключаны ў Асманскую імперыю, і неўзабаве стаў сталіцай правінцыі, якая ўключала паўночную Сірыю і частку паўднёвай Анатоліі. Камерцыйнае ажыўленне працягвалася, што падштурхнула рэканструкцыю і пашырэнне сука (рынку) Алепа і будаўніцтва новых ханаў (дамоў адпачынку для вандроўных гандляроў). Асноўныя тавары горада — персідскі шоўк і індыйскі перац. У XVI-м і XVII-м стагоддзях Алепа быў трэцім па велічыні горадам у Асманскай імперыі пасля Канстанцінопаля і Каіра, дзе размяшчаліся венецыянскія, брытанскія, галандскія і французскія консульствы і гандлёвыя офісы. Прысутнасць вялікай еўрапейскай купецкай суполкі была асабліва выгаднай для хрысціян у Алепа, якія часта служылі камерцыйнымі агентамі і перакладчыкамі.

Росквіт працягваўся да сярэдзіны XVIII стагоддзя, калі гандаль заняпаў з-за падзення вытворчасці персідскага шоўку, якое суправаджала крах дынастыі Сефевідаў. Развіццё эканамічнага ветразнага і параходнага транспарту таксама прывяло да таго, што значная частка міжнародных камерцыйных перавозак перайшла ў прыбярэжныя гарады Міжземнага мора за кошт унутраных цэнтраў караваннага гандлю, такіх як Алепа. У канцы XVIII стагоддзя назіралася паслабленне кантролю асманскага ўрада ў Алепа і адпаведнае ўзмацненне фракцыйнага канфлікту паміж магутнымі гандлёвымі гільдыямі і асацыяцыямі. Асманскія рэформы справакавалі эпізод беспарадкаў і пратэстаў, якія суправаджаліся гвалтам і рабаваннем супраць хрысціянскай супольнасці Алепа ў 1850 г.; асманскі кантроль, аднак, неўзабаве быў адноўлены.

Межы сучаснай Сірыі, праведзеныя Вялікабрытаніяй і Францыяй у канцы Першай сусветнай вайны, мелі эфект адразання Алепа ад тэрыторый, якія былі істотнымі для яго функцыі цэнтра міжнароднага гандлю, уключаючы Ірак і паўднёва-ўсходнюю Турцыю, асабліва партовы горад Іскендэрун. Тым не менш, вытворчы сектар Алепа працягваў развівацца, і горад неўзабаве стаў прамысловым цэнтрам, канкуруючым з Дамаскам. У ХХ-м стагоддзі горад перажыў масавы рост насельніцтва, выкліканы міграцыяй з сельскай мясцовасці, і вялікія жылыя забудовы былі пабудаваны, каб не адставаць ад попыту на жыллё.

Узнікненне ў сярэдзіне ХХ-га стагоддзя новай палітычнай структуры, у якой дамінавалі алавіты (секта шыіцкай меншасці) за кошт традыцыйнай суніцкай гарадской эліты, перыядычна прыводзіла да ўспышак гвалту. У 1979 г. успыхнула паўстанне супраць рэжыму Хафеза Асада, баевікі забілі каля 50 курсантаў, большасць з якіх былі алавітамі, у ваеннай акадэміі ў Алепа. Урад адказаў масіраваным разгортваннем ваенных сіл у Алепа ў 1980 годзе, і некалькі сотняў чалавек былі забіты спецназам, які паляваў на баевікоў у горадзе.

Алепа спачатку захоўваў цішыню, калі ўспыхнулі дэманстрацыі супраць рэжыму Башара Асада ў пачатку 2011 года і, такім чынам, пазбегнуў жорсткіх рэпрэсій сірыйскіх сіл бяспекі. Аднак, калі крызіс перарос у грамадзянскую вайну, Алепа стаў цэнтрам актыўнасці ўзброенай апазіцыі, і паўнавартасныя баі ахапілі горад, пачынаючы з лета 2012 года. Баі працягваліся да снежня 2016 года, калі байцы апазіцыі здалі горад сірыйскім сілам у абмен на іх бяспечны выезд з горада. Падчас грамадзянскай вайны Алепа пацярпеў значна больш разбурэнняў, чым любы іншы горад, нанёсшы шкоду больш чым на 7,5 мільярдаў долараў — у асноўным гэта жыллё.

Горад дадаткова моцна пацярпеў ад землятрусу 6 лютага 2023.

Сучасны горад

правіць

Самай прыкметнай славутасцю Алепа з’яўляецца сярэднявечная цытадэль, якая знаходзіцца на часткова рукатворным узгорку ў цэнтры горада вышынёй каля 40 метраў. Старая частка горада, якая распасціраецца вонкі ад падножжа ўзгорка, займае прыблізна 4 квадратных кіламетры. На захад ад цытадэлі знаходзіцца адзін з найбуйнейшых і найлепш захаваных крытых базараў на Блізкім Усходзе, які цягнецца на мілі па вузкіх вулачках. Прадаўцы групуюцца па гандлі на базары, утвараючы спецыялізаваныя алеі для тавараў, уключаючы адзенне, тэкстыль, скуру, мыла і спецыі. Шматлікія ханы, мячэці і купецкія дамы пабудаваны з вапняка, і многія з іх датуюцца XVI-м і XVII-м стагоддзямі нашай эры. Традыцыйныя жылыя раёны ў старым горадзе адрозніваюцца цесна пастаўленымі дваровымі дамамі, злучанымі сеткай завулкаў з высокімі сценамі.

За старым горадам былі пабудаваны жылыя забудовы ў еўрапейскім стылі з шырокімі вуліцамі і шматпавярховымі жылымі дамамі, каб улічыць рост насельніцтва горада ў ХХ-м стагоддзі. Хуткае пашырэнне апярэдзіла гарадское планаванне; перанаселенасць і недастатковая інфраструктура застаюцца ключавымі праблемамі развіцця. Будаўніцтва шырокіх сучасных дарог праз цэнтр горада ў 1950-х і 1970-х гадах прывяло да падзелу сумежных раёнаў старога горада на асобныя кварталы, парушаючы традыцыйныя схемы дзейнасці.

Рэлігійны і этнічны склад Алепа падобны да Сірыі ў цэлым. Большасць жыхароў — мусульмане-суніты, але ёсць таксама значная колькасць алавітаў і хрысціян. Значная армянская суполка была створана ў Алепа, калі каля 50 000 армянскіх бежанцаў пасяліліся там пасля Першай сусветнай вайны. У гэтым раёне таксама значная колькасць курдскага і туркменскага насельніцтва.

Карані яўрэйскай абшчыны Алепа сягаюць глыбокай старажытнасці, і Алепа на працягу стагоддзяў быў важным цэнтрам яўрэйскай культуры. Значная колькасць габрэяў, выгнаных з Іспаніі ў канцы XV стагоддзя, у выніку пасялілася ў Алепа. У ХХ-м стагоддзі мусульманская апазіцыя сіянісцкім пасяленням у Палестыне ператварылася ў рост варожасці і гвалту ў адносінах да габрэяў Алепа, што выклікала хвалю эміграцыі. Да 1948 г. большая частка яўрэйскай абшчыны пакінула Алепа, а апошнія яўрэйскія жыхары пакінулі Алепа ў 1990-х гадах

Асноўныя галіны прамысловасці Алепа — шаўкаткацтва, вытворчасць бавоўны, прадукаванне мыла і фарбавальнікаў, апрацоўка скуры, воўны, сухафруктаў і арэхаў. Горад з’яўляецца рынкавым цэнтрам для навакольных сельскагаспадарчых раёнаў, якія вырабляюць пшаніцу, бавоўна, ячмень, гародніну, садавіну, арэхі і кунжут. Алепа асабліва вядомы вытворчасцю фісташак, якія экспартуюцца па ўсім свеце. Горад ляжыць уздоўж чыгункі Стамбул-Багдад і злучаны чыгункай з Дамаскам і Бейрутам (на 2023 не дзейнічае).

Алепа застаецца цэнтрам традыцыйнай арабскай паэзіі, музыкі, кухні і рамёстваў. Гэта таксама інтэлектуальны цэнтр з універсітэтам Алепа (1960), інстытутам музыкі і некалькімі медрэсэ. Нацыянальны музей Алепа дэманструе старажытныя артэфакты, знойдзеныя ў паўночнай Сірыі на некалькіх буйных археалагічных помніках (на стан красавіка 2023 для наведвальнікаў адчынены толькі дагістарычны аддзел).

Стары горад Алепа быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1986 годзе. Цытадэль Алепа лічыцца адным з самых яркіх прыкладаў сярэднявечнай ісламскай архітэктуры, якая захавалася ў XXI стагоддзі. Яшчэ адна славутасць — Вялікая, або Закарыя, мячэць (пабудавана ў 715 г. н. э., перабудавана ў 1285 г.), названая ў гонар Захарыі, бацькі Іаана Хрысціцеля. Часткі старых каменных сцен горада разам з некалькімі іх брамамі ўсё яшчэ захаваліся. Падчас Грамадзянскай вайны ў Сірыі стары горад, у тым ліку цытадэль і Вялікая мячэць, пацярпелі значны ўрон. Намаганні па аднаўленні будынкаў пачаліся пасля таго, як горад быў адбіты ўрадам Сірыі.

Гарады-пабрацімы

правіць

Зноскі

  1. https://worldpopulationreview.com/world-cities/aleppo-population
  2. Напісанне ў адпаведнасці з арт. Халеб. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).