Сузун
Сузун — рабочы пасёлак, адміністрацыйны цэнтр Сузунскага раёна Новасібірскай вобласці Расіі. Знаходзіцца за 150 км на паўднёвы захад ад Новасібірска, за 88 км на паўднёвы захад ад горада Чарапанава, за 112 км на паўночны захад ад Барнаула, за 70 км на ўсход ад Каменя-на-Обі.
Сузун
| ||||||||||||||||||
Насельніцтва Сузуна — 15 491 чал. (2017). Сузун — адзін з найбуйнейшых пасёлкаў у Расіі. У 2007 годзе Сузун па колькасці насельніцтва знаходзіўся на 68 месцы з 1348 пасёлкаў у Расіі і на 4 месцы ў Новасібірскай вобласці пасля Лінёва, Краснаобска і Качанёва.