Ном (Старажытны Егіпет)
Ном (ад стар.-грэч.: νομός вобласць, акруга; лац.: nomus), септ, сепат (егіп. spt, sp3t) — адміністрацыйная акруга ў Старажытным Егіпце.
Уяўляла сабой палітычнае аб'яднанне, неабходнае для ўтварэння і функцыянавання адзінай ірыгацыйнай сістэмы. Кожны ном меў дакладна вызначаныя межы, палітычны і рэлігійны цэнтр, войска, герб і багоў-апекуноў. Адміністрацыйным апаратам кіраваў намарх (правіцель нома).
Колькасць номаў і іх плошча не былі пастаяннымі. У спісах номаў Старога царства (28—23 ст. да н.э.) у храмах фараонаў Снофру і Ніусерра пералічаны 37 номаў. У «Кнізе мёртвых» (стараж.-егіпецкі зборнік заклінанняў і гімнаў) названы 42 багі, што адпавядала 42 номам Новага царства (каля 1580 — каля 1070 да н.э.).
Літаратура
правіць- Ном // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 376. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).