Ма́рлан Бра́нда (англ.: Marlon Brando; 3 красавіка 1924, Омаха, Небраска, ЗША — 1 ліпеня 2004, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканскі акцёр кіно і тэатра, кінарэжысёр. Адзін з найвыбітнейшых амерыканскіх акцёраў.

Марлан Бранда
Marlon Brando
Дата нараджэння 3 красавіка 1924(1924-04-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 2004(2004-07-01)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Marlon Brando, Sr.[d]
Маці Dodie Brando[d]
Жонка Anna Kashfi[d][6], Movita Castaneda[d][6] і Tarita Teriipaia[d]
Дзеці Stephen Blackehart[d], Cheyenne Brando[d], Christian Brando[d], Simon Teihotu Brando[d], Rebecca Brando[d] і Miko Castaneda Brando[d]
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, рэжысёр
Кар’ера 1944—2004
Кірунак вестэрн
Узнагароды
IMDb ID 0000008
marlonbrando.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучыўся ў ваеннай акадэміі, у тэатральным класе школы сацыяльных даследаванняў, а потым у Акцёрскай студыі Лі Страсберга. У 1944 дэбютаваў у тэатры на Брадвеі ў п’есе «Я памятаю маму», а ў 1950 — у кіно (фільм «Мужчыны»).

Для акцёрскай манеры Бранда ўласцівы непасрэдная эмацыйнасць, імправізацыйны талент, прыцягальнасць і г.д. Свой уласны стыль ён распрацаваў па сістэме Станіслаўскага. Яго ігра мела ўплыў на такіх акцёраў як Джэймс Дін, Роберт Дэ Ніра, Пол Ньюман. Дыяпазон яго акцёрскіх здольнасцей надзвычай шырокі — ад псіхалагічных драм да лёгкіх камедый. Найбольш удалыя і складаныя ролі сыграў у фільмах «Пагоня» (1965), «Хросны бацька» (1972; прэмія «Оскар»), «Апошняе танга ў Парыжы» (1972), «Апакаліпсіс сёння» (1979), «Дон Жуан дэ Марка» (1995). Здымаўся ў кінастужках вядомых амерыканскіх і еўрапейскіх рэжысёраў — Ф. Ф. Копалы, Э. Казана, Б. Берталучы і інш. Неаднаразовы лаўрэат міжнародных кінафестываляў, прэмій Брытанскай кінаакадэміі. У 1994 апублікаваў мемуары пад назвай «Песні, якім навучыла мяне маці».

Фільмаграфія

правіць

Зноскі

правіць
  1. а б Marlon Brando // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Marlon Brando // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118514377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118514377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. а б Find a Grave — 1996. Праверана 10 студзеня 2022.
  6. а б в г Freebase — 2007.

Спасылкі

правіць